Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трэба быць добрым артыстам. Аднаго не разумею: што тут кепскага? Яму — захапленне, табе — задавальненне...

— Не... Гэта не гульня, не тэатр. Гэта інстынкт. Ён зусім не палягае на імкненні рабіць прыемнае. Гэта інстынкт бястварае асобы. Інстынкт спрута, які смокча ад іншых, сам нічога не маючы...

— Але ў такім разе ты i сапраўды пачвара, цмок нейкі.

— Напэўна. Толькі цяпер ужо я не бачу ў гэтым нічога кепскага. Гэта загана — так. Але ж i загана мае права на існаванне. На маю думку, людзі ссумаваліся па простых праявах зла. Усё зло — прыручанае, аформленае, абстаўленае. З ім не трэба змагацца. Пра нейкае зло можна нават падумаць, што яно — дабро. Некаторыя наогул забываюцца пра існаванне зла.

Непазбежнасць зла прымушае людзей падладжвацца, пераконваць сябе, страхавацца, Каб удар не быў нечаканы, каб зло стала планавае, кантраляванае. I вось адкрытага, яўнага зла амаль што i не засталося. A калі раптам што дзе i прарве, дык людзі проста не гатовыя змагацца. Адзінае пачуцце, якое ахоплівае ix у першым часе,— безнадзейны страх, паралюш, панічная жудасць...

4.

Назаўтра, калі Спрута не было ў хаце, прыйшоў Бабайка, i я прапанавала яму пісаць супольны твор у мяне. Ён згадзіўся. Я спыталася, што для гэтага трэба, як яны ўсе гэта рабілі раней?

— Трэба проста засяродзіцца, i ўсе. Раней мы прыдумлялі нешта разам, абы цікава было, ды запісвалі. Здаецца, у нас атрымлівалася ўсё, што мы хацелі. Праўда, гэта было даўнавата.

— А чаго закінулі?

— Ды так... Можа, таму, што чыталі ўсе больш ды пераконваліся, што нічога асабліва новага, як мы думалі, не ствараем. I тады пісаць разам рабілася ўсе больш нецікава. Усё адно як выціскалі з сябе... Гэта ўжо потым сталі прыходзіць новыя ідэі. Спрут, напрыклад, прыдумаў, каб супольнае пісанне ахоплівала як мага больш людзей. Ён мне сам казаў, што калі збярэцца мноства людзей, калі на тварах іхніх ён будзе бачыць сапраўдны творчы экстаз, дык атрымае ад гэтага тым большую асалоду, чым болей будзе ўдзельнікаў. Але я думаю, што ён перабольшвае. Бо на тое, каб рабіць толькі дзеля ўласнага задавальнення, ён не здатны. Галоўнае ўсё ж твор... Проста па натуры сваей Спрут — мецэнат. Толькі нарадзіўшы, ці толькі пачаўшы нараджаць, ці нават толькі адчуўшы ў сабе здольнасць нараджаць, ён ужо імкнецца зрабіць так, каб нараджалі ўсе астатнія. Нават не цяжарныя.

Так ці інакш, a людзі ўсё не знаходзіліся. Да нейкага часу не было тых, хто б рызыкнуў.

— Што рызыкнуў?

— Пісаць разам.

— A хіба гэта небяспечна?

— Гэта ўсяляк. Некалі была гульня, цяпер мы сталі дарослыя, i ўсё вельмі сур'ёзна. Нават драматычна. Наша літаратура выраджаецца следам за мовай. I выраджэнне можна запыніць толькі ахвярай, разумееце? Толькі сабою. Хто адважыцца...

— Вы збіраецеся забіць сябе?

— Не ведаю. Кал i спатрэбіцца, я гатовы й да гэтага.

— Глупства нейкае. Гэта ўсё Спрут. I вы паверылі яму?.. Уяўляю, калі вы ў творчым запале пачнеце забіваць сябе — якую ён атрымае асалоду!

5.

Калі ён здымаў у вітальні чаравікі, я сказала:

— Ты страшны чалавек, Спрут!

— Чаму?

— Ты насалодзіўся Бабайкавымі пачуццямі i цяпер намаўляеш яго на самагубства. Ты ненавідзіш яго. За што?

Ён так здзівіўся, што прайшоў у пакой у адным чаравіку i ў плашчы. Сеў на канапу i сказаў:

— Глупства. У нас звычайныя стасункі. Даўнія. Ён трохі раўнуе мяне, вось i ўсё...

— Хіба вы блакітныя?

— Не,— усміхнуўся Спрут i працягваў казаць нейкім унутраным голасам, нібы разважаючы сам з сабою,— проста сябры-прыяцелі. Пасварымся-памірымся... A рэўнасць уласцівая не толькі гомам.

Справа ў тым, што ў чалавека, у любога, няма такога воргана, якім хочуць. Наогул няма. Ёсць толькі ворган, якім не хочуць. Я не магу жадаць, каб ты быў са мною, але я не жадаю, каб ты быў з іншымі, пакінуў мяне, рабіў нешта без мяне. Таму ўсялякія сяброўствы, прыязнасць паміж людзьмі, а тым больш каханне, маюць у падмурку сваім нежаданне, рэўнасць. На жаль. I адрозніваюцца ад самое рэўнасці датуль, пакуль есць маленькая дыстанцыя паміж людзьмі.

Некалі, даўно-даўно, мы з Бабайкам страцілі гэтую дыстанцыю паміж сяброўствам i панібрацтвам, фамільярнасцю, рэўнасцю. Бабайка пачаў раўнаваць мяне, усе адно як дзяўчына, прыслухоўваўся да майго тону, сачыў за выразам твару. «Я не раблю гэтага,— думаў я,— бо я ведаю, ад чаго яно».

Часта адносіны нашыя пераходзілі, ў гідлівасць, абразы i бойкі, але неўзабаве пасля гэтага мы збіраліся зноў, адчуваючы, што гэта даўно ўжо не сяброўства, a толькі звычка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x