Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, шанцунак тут ні пры чым. I адказу на пытанне: «Якая аблава лепшая?» — проста няма. Як не можа быць i самога пытання. «Загоншчыкаў»-фашыстаў Пісьменнік назваў воўчай зграяй, a Роўба сам — «А божа ж мой, во дык воўк!» Гэткае пераўтварэнне дае багата матэрыялу для роздуму i параўнанняў /натуральны адбор, паляванне на вядзьмарак, гібель за ідэю i гібель ад ідэі/, аж да таго, што ці не Леўчукі тут «загоншчыкі». Хоць гэта ўжо, магчыма, перабор.

У 15-м санеце ўсё паўтараецца нечакана. Новае спалучэнне знаёмых радкоў нясе тым больш незнаемы i дзіўны сэнс. Toe самае ў «Аблаве».

Пры гэтым Пісьменнік зусім не інтрыгуе чытача, не робіць авансаў, не строіць намёкаў. Прыкладам, ен з ходу паведамляе пра смерць Волечкі, хоць гэтая смерць будзе роспачна апісаная пазней, у трэцім раздзеле. Дый сама назва «Аблава» быццам адразу раскрывае карты, «чым усе скончыцца»... Словам, Пісьменнік менш за ўсе настроены на штукарства. У яго іншы метад. I сам тэрмін «мастацтва» пасуе да ягонай «Аблавы» не больш, чым да кнігі цара Эклезіяста.

Але чым жа ен тады цікавы?

Расповед у яго таксама непрэтэнзійны. Няма тут чыстай філасофскай фразеалогіі, канцэнтраванага сэнсу, афарызмаў i падобнага. Усе якраз вельмі роўнае, звычайнае, абыклае. Часам трапляюцца агульныя месцы /«Распадаліся сем'і, нішчылася людская роднасць, спрадвечная вясковая крэўнасць»/, нават штампы /душа аблівалася крывавымі слязьмі, палаты я потам гоні/. Цягаеццадоўжыцца падрабязнае апісанне сялянскага побыту i прыроды. Кароўкі, зямелька, лісточкі, хвойкі... Гэткае мяккае, спагаднае сяйво літараў, словаў, сказаў...

А пад ім — жорсткая структура бесчалавечнага сюжэту. Усё адно як філантроп распавядае пра тое, пра што належыць распавядаць мізантропу. Словы — добры я, па-добраму сказаныя, а сэнс іхні — ненатуральны, нялюдскі. Тая ж гібель дачушкі Волечкі /заўсёды толькі так, ані разу — дачкі, Вольгі ці Волі/, калі яе перадаць адпаведнымі моўнымі сродкамі, можа здацца злобнай выдумкай аўтара. Але Пісьменнік перадае тое «процілеглымі» сродкамі.

У такім парадаксальным сутыкненні i праскоквае іскра праўды /а што можа быць цікавей за праўду?/, узнікае эфект праўдзівасці. Прычым тут парадокс настолькі кантрастны, што з берагамі напаўняе эмоцыямі чытачоўскае газетнае веданые пра тое, што там гінулі i дзеці /дзеці «ворагаў народа»/, а нават прымушае азірнуцца на ўласнае дзіця.

Дзякуючы роўнаму абыкламу выкладу тэкст Пісьменніка не прыядаецца, а кантэкст паўтараецца зноў — нечакана. Вось жа падобным чынам распавядаў пра гібель свайго Валодзькі Грыбаед.

Парадаксальны «механізм» закладзены i спрацоўвае праз усю аповесць: ажыўляе людзей, жывелу, краявіды...

Хто такi Роўба? Знаёмы, тыповы вясковы дзядзечка, мужычок, са сваей няхітрай цямнасцю, гаспадарлівасцю, самавітасцю. Няздатны да хлусні i подласці, бо занадта просты чалавек. Прыродны. Увесь наскрозь відзен. I гэтым выклікае замілаваную слезку. Во бездапаможны перад досведам i практычнасцю, перад адукаванай хітрасцю i подласцю. А што, калі яго ўдарыць? Га? Дзікая думка. Ударыць, а пасля аблашчыць. Ці — забіць ягоную жонку, дачку, самога зрабіць чужаніцам у роднай весцы i нарэшце ўтапіць у багне, каб — кананізаваць. Га? Вось, маўляў, селянін-працаўнік, пуп зямлі i да т.п. Каб у люстэрку ягоных пакутаў пабачыць уласнае мізэрнае i недарэчнае існаванне. Каб уласныя скалелыя душы сагрэць ля ягонага гора. Спагадаючы, загнаць у кут i выпрабаваць на ім усю амаральнасць i мярзоту сучаснага свету, усю бездань чалавечага падзення...

Ці ж не гэтак з ім, цёмным, абышоўся аслеплены высокай ідэяй лад? I што тады Канец Свету, калі не гэта?

Некалі, паддаўшыся на заклікі ўладаў да культурнага гаспадарання, спраўны селянін Роўба набыў малатарню. A неўзабаве пачалося «абвастрэнне класавае барацьбы». I сусед-зайздроснік напісаў на Роўбу данос. За малатарню. Праз малатарню i пачаліся ўсе Роўбавы пакуты: высылка, смерць блізкіх, атэстацыя на «кулацкую морду» i, урэшце, уласная гібель. Малатарня — сымболь шматзначны. Гэта i ашуканства ўладаў, i пагроза бездухоўнага тэхнічнага прагрэсу, а галоўнае — сымболь рэваншу.

Наколькі гэтая сітуацыя дакументальная, я пераканаўся, чытаючы зборнік нейкага Захара Бульбяніка «Сьмех і радасьць вёскі» /Менск, 1929/. Верш называецца «Вы ня слухайце, браткі, дзе што кажуць кулак!». Дык паслухайце, што кажа гэты Бульбянік: «Лепей брэша за сабак языком Пахом-кулак, a другі яшчэ Андрэй «малатарняю» мудрэй...»

Без Роўбы ўвесь свет ідзе да заняпаду. Сеюць на ягонай зямлі, але без ягонага клопату. Сеюць, каб сеяць, для плана, дзеля высокай ідэі сее палітызаваны сейбіт. «Здаецца, i неблагая рунь. Толькі на тым канцы каля сажалкі зачарнелася ад вільгаці, там заўжды ўсе пасеянае вымакала. Некалі ен стараўся там саджаць бульбу, два разы сеяў каноплі. Збажына ж каля сажалкі не радзіла. Але гэтыя цяпер, мусіць, не ведаюць. Засеялі ўвесь прасцяг жытам, думаюць, будзе расці...» Бульбу выбіраюць дрэнна. I коні ў ix «ледзьве клыпаюць ад ператомы». I бабы колісь рабілі весялей. I брыгадзірам у ix — Зміцер Цыпрукоў — самы няўклюдны ў весцы гаспадар...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x