10. Прахадная форма — гэта некалькі найбольш принятых версіфікацыйных прыбмаў, за межы якіх наш аўтар не выходзіць. Ён не рызыкуе вынайсці нешта неардынарнае, а таму i не прэтэндуе на лаўры наватара. Ягоная мэта — надрукавацца. А друкуюць, як бачым, пераважна эстзтычна пасіўных аўтараў... Нарэшце, апошні матыў паэтычнае несуладнасці.
11. Атаесамленне лірычнага героя з уласнай персонай. У анатацыі да кніжкі М.Губернатарава так i напісана: «Многія вершы прысвечаны хараству краю, дзе прайшло дзяцінства лірычйага героя». Не, гэта не сеанс спірытызму з выклікам духа М.Губернатарава. Гэта тыповая недасведчанасць i няздатнасць большасці «меншых» паэтаў. Хоць вершы іхнія часта падебныя як блізняты, яны ўсе ж адчуваюць патрэбу хоць бы як пазначыць, прыўласціць сваю прадукцыю. I тут дапамагаюць факты біяграфіі. Напрыклад, У.Мазго служыў у танкавых войсках, М.Губернатараў настаўнічаў у весцы Узрэчча, a нарадзіўся ў вёсцы Ангялоўка, Я.Хвалей быў закаханы ва ўзбечку Мухабат i г.д. Пра ўсе гэта яны пішуць у сваіх вершах. Праўда, адметнасць гэтых фактаў толькі намінальная. Нанчасцей жа сустракаюцца i зусім безадметныя тыгювыя факты біяграфіі. Напрыклад, аднолькава пішуць пра ўласных дзяцей, звяртаюцца да ix з парадамі /каб бераглі мір i да т.п./, хоць i слушнымі, але непераканаўчымі, абагульненымі.
Разглядаючы адносіны «твор-чытач», мы будзем мець справу ўжо не з працэсам, а з вынікам, не з блефам, а з уласна бракам /пункты 12—19/.
12. Недакладнае, выпадковае слова. Прычынаў i праяваў у гэтай заганы шмат. Напрыклад, дзеля гладкапку наш аўтар ахвяруе гармоніяй i густам, сэнсам i маральнасцю: «Цвітуць сады на Белай Русі, галінкі ломяцца ў акно» /М.Губернатараў/, «У салдата завіс Неман шлейкай нагруднай» /Ю.Голуб/, «Пакажа весела сябрам дзяцінства нетры» /М.Дукса/, «Сусед мой па ложку — Вано — расцвіў вінаграднаю гронкай» /Я. Хвал ей/.
13.«Сіроп» — плён усялякіх насычэнняў, ад якога «зліпаюцца» вочы i думкі: «Зямля, захмараная небам, сцінала сэрца слепатой» /М.Мятліцкі/, «Трымаць на ўзлёце сцяг пісьменніцкага занятку... Паэзія — з адкрыцця раскрыленасці ў зярнятку» /С.Панізнік/, «Яшчэ была нядаўна сном, цяпер жа — мой глыбокі сум. Ты гронку, поўную святлом, сама разбіла аб расу» /В.Шніп/.
14. Штампы. Творчасць нашага аўтара нагадвае панельнае будаўніцтва. «Чорны прывід вайны», «Распашдзіць душу», «Ранішніх росаў срэбраны звон», «Снег на скронях», «Буду верны сцягу, што крывёй паліты»... Ці не ў кожнага нашага версіфікатара — такое?
15. Агульшчына. Гэта калі ў вершы — адразу пра ўсё. «Сей жа зерне паўнюткаю жменяй, моцны духам, шырокі ў касці! Аддасі паўжыцця i не меней, каб да праведных ісцін дайсці» /лепш бы В.Гардзей раскрыў гэтыя ісціны, як ен ix разумее. Але, на жаль, прыведзеныя радкі — апошнія ў вершы/', «Душа, як шчасця, прагне слова, пераўтварыць на шчасце свет!..» /А.Лойка/, «I ў светлай радасці, i ў скрусе нам жыць пад сонцам дабраты» /М.Губернатараў/. Усё параўноўваецца з усім: памяць з вечнасцю, любоў з полем, жыццё з лесам. «Зямлю ж, як маці, мы любім»,— піша Я.Хвалей. Усе ўсяму проціпастаўляецца.
Казалася вякамі
нядбайству проста ў вочы,
што пад ляжачы камень
вада цячы не хоча.
/М.Дукса/
«Твая хата, браце, з краю» —
Маладосці сытасць раіць.
/А Пісьмянкоў/
Праявы агульшчыны таксама: гігантызм /«Зорнай няўжо узвіцца бядзе, век мой касмічны?!» — М.Мятліцкі/, планетарнасць /«Праз войны i жах планету, Зямлю, я нясу на руках»,— той самы/. Хто толькі не насіў планету ў сучаснай беларускай вершатворчасці
16. Спекуляцыя на святых тэмах i рэаліях, а таксама на газетных актуаліях. Можна бясконца прыводзіць прыклады няшчырых, плакатных «споведзяў» на тэму «вайна i мір».
Ён паўпланеты крокам адмераў,
Адолеўшы тысячы перапраў,
I перамогу, ў якую верыў,
Сваёй крывёю заваяваў.
/У. Шахавец/
Набат —
Мой анямелы крык, На захад
Кінуты праклен За сотні
Спаленых імён /?/
Нявінных вёсак,
Гарадоў,
За слёзы
Горкія
Удоў
I матак
Скошаных салдат...
За мір —
Мой споведны набат.
/У. Мазго/
Спыніцеся, людзі!
Пакуль не позна...
Бо ўсе ў невядомасць кане,
калі стане
Зямля
газавай камерай...
/Я. Хвалей/
Ці ж можна пісаць пра гэта так агульна, халодным сэрцам; i ці маральна?.. A ўспомнім, колькі ў нас неяк адразу з'явілася было вершаў пад аднолькавай назвай «Усмешка Саманты Сміт»? Ці — афганская тэма. Верш М.Мятлідкага «Рукі Сабіра»:
Читать дальше