Яны, адарваныя, кулачкамі грукалі
Па шыбах Белага дома — я гэта чуў!
Каб выйшаў на ганак, як з кожнае хаты
Паўсюды выходзяць на гэты стук,—
Той міралюб, хто спаўна вінаваты
Ў гэтым прылеце дзіцячых рук.
Як жа тут, у гэтым «пераасэнсаванні» газетнага факта, усё, да амаральнае безгустоўшчыны,— правільна!
17. Русізмы. У аўтараў дэкаратыўнай беларускай мовы яны не лічацца за грэх. Версіфікатарам наогул усё адно, як пісаць: срэбны, срэбраны ці сярэбраны, Нёмна ці Немана /Я.Хвалей/; падперазаць ці падпаясаць /А.Лойка/. «Легка можа ў сне зашчакатаць», — С.Панізнік.
18. Нясціпласць, яканне, самабагомленне. Вынік імкнення хоць неяк прыўласціць твор, «лірызаваць» яго. А перахлёсты ў гэтай справе аўтар апраўдвае для сябе ўмоўнасцю паэтычнае гульні. Праўда, пад умоўнасцю ён разумее толькі фармальныя адрозненні паэтычнага тэксту ад празаічнага i публіцыстычнага. «I, як не тую, песню ўсё пяю, не чуючы ад іншых зор адказу»,— прызиаецца А.Лойка, між іншым указваючы на сваё месца «між зор». Часта сустракаюцца матывы «выратавання чалавецтва» /«Каб над зямлёю палымнелі ранкі, стаю, адводжу грозиыя маланкі, a ўспыхну — людзям пасвяці, касцёр!» — М.Губернатараў/ i самаўзнясення /«Пакуль мае ты чуеш крокі у пылу зорным i зямным...» — той самы/. Напэўна, абсалютны рэкардсмен па якаиню — Я.Хвалей. У яго можна сустрзць i яканне канцэнтраванае: «Я помню першае поле, якое засеяў я»...
19.«Дэлірызацыя». Гэта калі пачуццёвы, эмацыйны бок твора — толькі тэкстуальны, назыўны i ніяк не перадаецца чытачу. «Трывога, трывога ў душы»,— піша Я.Гарадніцкі. «А на сэрцы — трывога, трывога»,— піша У.Мазго. «Палохаюць, а нам не страшна». Бо трывога тут — толькі слова. ГІаўтарай яго, не паўтарай,— эмоцыяй яно не стане. Гэтаксама не адчуеш закаханасці аўтара, хоць ен i піша, што закаханы, i г.д.
Нарэшце, тры пункты вельмі агульнай ацэнкі паэтычнага браку.
20. Эстэтычная i
21. Маральная глухата, ці, калі хочаце, пустата.
22. Брак яснае сутнасці.
Што тычыцца ўздзеяння браку на грамадскую свядомасць, прэстыж паэзіі, аўтарытэт роднага слова i ўсяе нацыянальнае духоўнасці, дык гэтае ўздзеянне канкрэтна адмоўнае.
Вядома, прыклады тыповай несуладнасці ў паэзіі можна памнажаць, а разам — развіваць прыведзеную схему. Толькі ад гэтага добрай паэзіі не стане болей. Задача ў тым, каб слабое версіфікатарства /а яно заўсёды было i будзе/ не змяняла свайго месца ў сямейным альбоме і насценгазеце на месца ў масавым друку i выдавецкіх планах. Гэта задача рэдактуры. Пакуль жа многія нашы рэдактары паэзіі — самі творцы тыповага паэтычнага браку.
1987
«ФАКЕЛ ДАВЕР’Я»
Анкета «ЛіМа»
Літаратура наша хворая. I, можа быць, нават смяротна. А крытыка — што ей застаецца рабіць! — літаратуру супакойвае якім-небудзь традыцыйным ВРЗ i сама верыць у такі свой дыягназ.
Літаратура наша амаль спрэс імітаваная. Як мова /вось прыклад з сенняшніх газет: «Факел давер'я» — фраза, бяздумна скалькаваная з рускай фразы «факел доверия» на беларускі лад/, як школа, як дзяржава з яе марыянеткавым урадам i членствам у ААН... Роля такой бутафорскай літаратуры, яе ўдзельная вага ў жыцці, духоўным i маральным забеспячзнні нацыі — нікчэмная, як нікчэмныя наклады яе кніг, часопісаў i газет. Гэта ж праўда, што ў кожным беларускім доме хутчэй ведаюць, чытаюць i вызнаюць, напрыклад, П.Якубовіча ў «Знамени юности» i «Роднике», чым Н.Гілевіча ў «ЛіМе» i «Маладосці». Пры гэтым абсалютным правам увайсці ў кожны дом i стаць там сябрам сямейства, дараццам, прарокам карыстаюцца маскоўскія аўтары i выданні. Хто ў такім разе маральны настаўнік нацыі i яе сумленне?.. Ужо ж не свае, беларускія пісьменнікі — добраахвотныя маралізатары.
Унутраны ранжыр ізаляванага пісьменніцкага асяроддзя зусім адрозны ад вонкавага. Публіка «дастае» i чытае Пікуля, паспрабуйце набыць Гесэ, Кафку ці Стрындберга... Толькі двойчы ў кнігаабменах я бачыў кнігі беларускіх аўтараў — Быкава i Караткевіча. Паруску, вядома. Для каго пішуць i выдаюцца людзі з арганізацыі на Фрунзе, 5?
Наша літаратура ніяк не ўплывае на мэты, арыенціры i ўяўленні свайго народа. Сталіншчына i дэфармацыі /а дакладней — адсутнасць/ станоўчае нацыянальнае палітыкі — ужо не раз называныя прычыны гэтага. I гэтыя прычыны дзейнічаюць. У прынцыпе, нічога не змянілася ў арганізацыі літаратурнага жыцця з часоў Іосіфа Сталіна. Патэнцыял гэтай арганізацыі па-свойму раскрыўся ў часы Брэжнева. Як — я растлумачу.
Читать дальше