Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Не думаю, — ціха адказаў я. — А калі што і наламаў, то разбірацца мне”.

“Пагаворым пасля. Вы не бачыце тут агентаў бяспекі? Вы ж з імі, так бы мовіць, сустракаліся. Павінны ж яны былі даслаць сюды кагосьці, каб адсочваць гэту падзею”.

“Маглі проста абмежавацца штучнікам”.

“І то — рацыя”.

“Заўтра я зайду да вас. Вы будзеце дома пасля поўдня?” “Давайце дакладна. А пятнаццатай гадзіне”. “Дамовіліся”.

Крыху наводдаль, у баку я заўважыў купку жаўтаскурых, якія яўна цікавалі за намі, перагавор-ваючыся паміж сабой і раз-пораз зняважліва сплёўваючы на зямлю. Яны былі апранутыя ў падкрэслена белыя кашулі і такога ж колеру нагавіцы, што гаварыла пра іх пагарду да працы.

“Бачыце? — я звярнуў на іх увагу Маркуса. — Яны таксама нас ненавідзяць. Хіба я памыляюся?” “Так, — пасля паўзы згадзіўся Маркус, — я прадучваю вайну, і яна ўжо плавае ў паветры, бо раўнавага нейкім чынам парушылася”.

“Вайна, — адказаў я, — вечная і маральная”. “Вы па-ранейшаму збіраецеся з’ехаць адсюль?” Я паціснуў плячыма.

“Як складзецца”.

“А ўпыра вы злавілі?” — стрымана ўсміхнуўся Маркус.

“Я ўжо ведаю яго схованку. Хочаце паўдзельнічаць?” “Да заўтра”, — паўтарыў ён замест адказу.

Я згодна кіўнуў, і мы разышліся. Я вярнуўся да Мойры.

Між тым лёгкае хваляванне пранеслася над нешматлікім натоўпам, бо дзверы капліцы расхінуліся і адтуль выйшаў

Францыск, вучань Юліуса Гарматы. Самога “свяшчэннага скарабея” я пакуль не бачыў, як і пастара Себасцьяна. Францыск агледзеў усіх няветлівым позіркам і моўчкі паказаў рукой, каб заходзілі.

Усе, перагаворваючыся, пацягнуліся да дзвярэй. Мы з Мойрай зайшлі ў Храм аднымі з першых.

У сярэдзіне ангара было цемнавата і адчувалася прыемная прахалода, якую я заўсёды падпадабаў. Тыя, хто ўвайшоў, нейкі час аглядаліся навокал, а потым пачыналі рассаджвацца на даўгіх лаўках з пластыкавых дошак — іх, як я заўважыў, хапала ўсім. Ля супрацьлеглай сцяны грувасцілася нешта накшталт самаробнага алтара, за якім завіхаўся пастар Себасцьян. Збоку ад яго я заўважыў даўгую постаць Юліуса Гарматы, які марудна маніпуліраваў тонкімі сінтэтычнымі аборкамі, што вялі ў вышыню, да столі і сцен, па-ранейшаму занавешаных драным кужалем, прасцірадламі і брызентам. Потым ён абярнуўся і зрабіў знак пастару Себасцьяну. Я ўбачыў, як апошні, рыхтуючыся гаварыць, узняў руку і спыніў тым слабы шэпт і шум галасоў.

Асноўную частку казані пастара Себасцьяна я запісаў на дыктафон надалонніка. Прыводжу яе ў адносна сціслым выглядзе.

“Многія цяпер зададуць сабе пытанне: чаму ў нас з’явіўся ўпыр? Вы думаеце, я буду шукаць прычыну ў шматлікіх грахах, якія пералічу зараз з прыступкі пад нагамі? Заклікаць вас да пакаяння? Да маральнасці?

Не, я не зраблю гэтага, бо вы ўсе даўно вінаватыя хоць і другасна. Упыр не мог не прыйсці і не рабіць сярод вас спусташэння, бо яшчэ стагоддзе назад вы сталі сусветным пасмешышчам, парыямі, струхлымі і слабасільнымі рабамі, якія не могуць выклікаць не толькі павагі, а нават раўнадушша і тым больш страху. Да гэтага часу ў цэнтры былога вашага сумеснага прабывання ляжыць спруцянелы труп, якога калісьці зрабілі святым, і выстройваюцца чэргі, каб укленчыць перад ім і памаліцца яму. Менавіта вашыя апантаныя продкі прынялі рэлігію малых, убогіх, пакладанцаў, баб і брудных дзікуноў, не задумаўшыся над тым, да чаго гэта іх прывядзе. Ужо тады “людзіцені” прагнулі і марылі пра бессмяротнасць і, чакаючы абяцанага хрысціянствам уваскрашэння і вечнага жыцця, складвалі ў храмах і цэнтрах гарадоў і паселішчаў труны з памерлымі; так, у кожнай з іх ляжаў труп, але раз-пораз здаралася, што асобныя непрытомнікі пачыналі наведваць сваякоў, бо ў сваім псеўдажыцці, пэўна, знаходзілі выхад да нашага свету і вярталіся сюды ўпырамі. Так, яшчэ тады, у сярэднявеччы, высвеціліся абсалютна новыя якасці чалавека, прычына і сутнасць якіх хаваецца ад нас у цемры і цяпер, нягледзячы на так званы прагрэс, эвалюцыю і тэхнагенныя распрацоўкі. Але што такое, дарэчы, эвалюцыя? Эвалюцыя павінна абараняць моцных ад ніжэйшага віду і відаў, а інакш мы напаткаем інвалюцыю, што ад-значаецца цяпер, і да нас пачынаюць зноў прыходзіць упыры. Не сустрэўшы сярод нас супраціву, вампір актывізуе сваё псеўдажыццё, высмоктваючы кроў з жывых. Калі біямаса той “п’яўкі” пакоіцца ў зямлі, на глыбіні, то інфернальная сутнасць яго выходзіць на паверхню і імкнецца да нас, каб пакаштавацца нашай энергіяй, паступова набіраючыся моцы і вырастаючы ў памерах ад апельсінападобнага шарыка да трохпяціметровага велікана, што неаднойчы масава фіксавалася ў Еўропе некалькі стагоддзяў назад і адбываецца, як вы бачыце, і цяпер, на вашых вачах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x