Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маю ўвагу прыцягнулі некалькі падпітых цёмнаскурых, якія з гіканнем і смехам мачыліся на асобных прахожых, пераважна жаночага полу. Мойра адразу скіравала ў процілеглы бок, на твары яе чыталіся агіда і пагарда. Гэта не хто іншыя, патлумачыла яна мне, як нашчадкі стара-жытных кафраў з мыса Добрай Надзеі.

Іх тут некалькі, і яны аднавілі своеасаблівы і рызыкоўны звычай сваіх продкаў паліваць мачой тых, каму яны быццам хочуць аказаць найвышэйшыя ўшанаванні.

Мяне зацікавілі некалькі напаўаголеных цёмнаскурых, якія ўвішна поўзалі на карачках. Вакол іх віраваў натоўп. Зблізу гэта аказаліся звычайныя напарстачнікі, што нахабна дэманстравалі прастакам і шматлікім сліперам дробнае старажытнае махлярства. Іх ахоўвалі двое мускулістых мурынаў з тупымі тварамі. Яны ж сачылі за тым, каб ахвяры гульні сплачвалі пройгрыш і не спрабавалі ўцячы.

Убаку ад іх маляўнічая змешаная пара гандлявала так званымі “таблеткамі кахання”. Белая жанчына — невысокая бландзінка, складзеная як цыркавая гімнастка, прапаноўвала жадаючым пілюлі з сумессю аксітацыну і нейкіх узбуджальных сродкаў. Каханне, — сцвярджала яна, — гэта ўсяго толькі біяхімічная рэакцыя, і выклікаць яго могуць адмысловыя хімічныя кампаненты. Адначасова з яе тлумачэннямі напарнік бландзінкі — таўсматы кітаец з сальнымі валасамі, заплеценымі ў чорную касу, якая вісела ў яго ад патыліцы і ніжэй, на спіну, дэманстраваў на відэамагнітафоне рэкламную стужку, у асноўным парнаграфічнага зместу.

Побач, абцяжараны чорнай грыфельнай дошкай, на выгляд сталага веку, індус паказваў матэма-тычныя фокусы, раз-пораз пускаючы сярод разявак капялюш, каб туды кінулі дробных грошай. Ён браў высахлымі жоўтымі пальцамі крэйду і крэмзаў на дошцы лічбу: “9”

“Вось лічба, — казаў ён, — якая ўтрымліваецца ва ўсіх лічбах. Сярод лічбаў ад аднаго да дзевяці іншых сапраўдных няма, а нуль — гэта не лічба. Глядзіце”: 1 х 9 = 9

2 х 9 = 18 (1+8=9)

3 х 9 = 27 (2+7=9)

........

9 х 9 = 81 (8+1=9)

“Менавіта праз дзевяць месяцаў нараджае жанчына і... ўсё такое. Просты прыклад, але хіба не дзіўна?”

Тым, хто пажадае, казаў гэты рызыкоўны дзівак, за самую невялічкую ўзнагароду, нават за ка-валак жытняга хлеба, ён гатовы даступна вытлумачыць знакамітую гіпотэзу Рымана аб простых лічбах. Гіпотэза, сцвярджаў ён (цяпер я ўжо не сумняваўся, што гэта былы навуковец, а цяпер ссыльны), заняла пасля доказу Апошняй тэарэмы Ферма месца галоўнага недаказальнага сцвярджэння ў матэматыцы.

Нейкі час мы назіралі за матэматычнымі маніпуляцыямі і каментарыямі да іх. Яны аніяк не ўпісваліся ў агульную атмасферу свята, што і пацвердзілася праз якую хвіліну. Некалькі мурынаў з непранікальна пагрозлівымі выглядамі на тварах, у якіх я беспамылкова выявіў сакрэтных агентаў, спыніліся непадалёк і ўважліва прыслухоўваліся да тлумачэнняў фокусніка. Раптам яны накінуліся на яго і схапілі за рукі. Адразу зашчоўкнуліся кайданкі, і матэматыка павялі кудысьці ў бок. Магчыма, узгадаў я, ён быў зусім нядаўна высланы і паспрабаваў зарабляць тут сабе на хлеб такім незвычайным спосабам.

Мойра сціснула мяне за руку.

“Не ўздумай умяшацца, — перасцерагла яна. — Можа, для старога ўсё неяк і абыдзецца”.

“Не даю веры, — праз паўзу адказаў я ёй, — бо яго фокусы зандата блізка суседнічаюць з метафізічным, а гэта ўжо прыхаваны выклік уладам”.

Ужо больш уважлівым позіркам я ўбачыў там-сям сярод віруючага натоўпу яшчэ некалькіх агентаў службы бяспекі. Варта было вяртацца назад. Але, як толькі мы павярнулі ў бок свайго жытла, нас атачыла група п’яных “паэмбэшнікаў” з мясцовай суполкі Партыі маладых бессмяротнікаў. Адзін з іх трымаў на шыі празрыстую пластыкавую скрыню, куды яны прымушалі кідаць грошы. Па іх нахабных тлумачэннях — на карысць распрацовак у хуткасным авалоданні трансмогам. Я ўжо вырашыў, што не абысціся без бойкі, але Мойра рашуча адпіхнула скрыню і абрынула на прасіцеляў такую брыдкую лаянку, якую я рэдка калі чуў. Чамусьці гэта падзейнічала: “паэмбэшнікі” нечакана ўзрадаваліся і захоплена зарагаталі. Мы праціснуліся скрозь іх і рушылі далей.

На сыходзе з плошчы я ўбачыў на сцяне аркушык налепкі. Тэкст быў нязвыкла набраны, і я спыніўся.

“Зірні, Мойра, — сказаў я, — гэта цікава”.

СЛОВА НА СВЯТА

Калі вы раптам пакінеце Мегаполіс

І апынецеся на якой забытай частцы Зямлі,

Дробным фрагменце Айкумены,

Дзе-небудзь сярод сметнікаў і балот,

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x