Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Да цябе звярталіся людзі, якія цікавяцца мной, так?”

Яна нерашуча кіўнула.

“І хто гэта, Бенітачка?” “Яны не гавораць. Іх было двое”.

“Гарбузагаловыя?” “Так”.

“А на свята ты пойдзеш?” “Вядома, пайду”.

“Дык пра што пыталіся ў цябе гарбузагаловыя?” — вярнуўся я да ранейшай тэмы.

“Яны цікавіліся, ці быў ты ўчора дома”. “І што ты ім адказала?” “Сказала, што так — быў”.

Мойра зноў выйшла да мяне, і я спыніў размову. Дый наўрад ці я больш даведаўся пра што істотнае ад Беніты. Я ўзяў Мойру за руку, і мы рушылі ў бок плошчы. Па дарозе нас калі-нікалі абганялі крыклівыя падлеткі на самакатах і рыкшы з мясцовых — схуднелыя, спітыя, але яшчэ здольныя цягнуць двухколку з седаком. Вышчарыўшы рэшткі паражоных карыесам зубоў і прагна глытаючы гарачае, сухое паветра, яны няспешна беглі да цэнтра паселішча, часам крыкам патрабуючы выслабаніць ім шлях. Везлі яны ў асноўным укормленых жаўтаскурых чыноўнікаў альбо іх жонак ці дачок. Апошнія ўжо лічылі ледзь не ганебным хадзіць на ўсялякія святкаванні і гульбішчы пешшу.

“Бачыш, Берташ, — сумна ўсміхнулася Мойра, — варта было паўтара стагоддзя змагацца за светлую будучыню, знішчыць мільёны разумнейшых, каб цяпер так па-ідыёцку вазіць на сабе новых палітрукоў”.

“Якая розніца, калі ўсё навокал — суцэльная пустата, — сказаў я. — Мы з’ездзем куды-небудзь далёка адсюль, да якога возера і будзем сузіраць птушак і чытаць старажытныя кнігі. Плюнь на астатняе”.

Між тым на плошчы ўжо віраваў натоўп. Першымі нас сустрэлі дзесяткі ілжэжабракоў, якія цягнулі рукі да тых, хто праходзіў побач, выпрошваючы міласціну. Многія з іх былі не на жарт скалечаныя сваімі апекунамі, якія, як правіла, заўсёды трымаліся ў зацені: выкручаныя рукі і ногі, адкрытыя гноевікі, на якія ўвесь час зляталіся мухі, знявечаныя твары, выкалатыя вочы. Іншыя наадварот нахабна сядзелі ў інвалідных калясках, трымаючы на шыі шыльды з указаннем псеўдахваробы і патрабаваннем дапамогі, аб якой крычалі і хапалі прахожых за вопратку шматлікія дзеці.

Мноства латкоў, што ў большасці ўяўлялі сабой звычайныя брызентавыя намёты, былі размеш-чаны за ноч па кутках і баках плошчы, а таксама на падыходзе да яе. Акрамя ўсялякіх забаўляльных цацак, прадметаў ужытку, відэадыскаў, як правіла, парнаграфічнага зместу, гас-падарчых прылад, у іх прапаноўваліся гукападручнікі па так званым трансмогу — мове бліжэйшай будучыні. Адпаведная гіганцкая расцяжка вісела над сабранай з жалезных труб сцэнай.

Т Р А Н С М О Г

Шмат дзе месціліся адмысловыя латкі, у якіх можна было, стоячы, напіцца, паесці чаго-небудзь з эрзацпрадуктаў альбо купіць у запас які штучны напой, ці геннамадыфікаваную ежу. За вялікія грошы ў некаторых з латкоў прапаноўваліся нават бараніна, смажаныя куры альбо трусы, шматкі леташняга сала, натуральныя цыбуля, морква, буракі і нават яблыкі. Там-сям можна было купіць не толькі жывога пеўня, труса ці курыцу, а і пацукоў, сабачых шчанюкоў, маладую авечку, баранчыка і нават парсюка. Вядома, каштавала ўсё гэта багацце вельмі дорага.

Пабачыўшы столькі ўсяго ў дастатку, я прапанаваў Мойры купіць свежых курыных яек, кавалак якога мяса, але яна мяне адразу ахалодзіла, патлумачыўшы, што наўрад ці мне гэта ўдасца зрабіць, бо любы з прадаўцоў адкажа, быццам усё ўжо прададзена, ці знойдзе яшчэ якую-небудзь прычыну, каб не задаволіць наша жаданне: ежа сапраўды натуральная, вырашчаная і выгадаваная на некалькіх сельскагаспадарчых фермах, але ўся яна па заканчэнні свята паступіць у распараджэнне чыноўнікаў з муніцыпалітэта і сілавікоў. Толькі нязначныя яе рэшткі забяруць сабе самі арганізатары гандлю.

Сярод жабракоў, убогіх, старцаў і старчых назіралася шмат мутантаў. Хутчэй за ўсё, на мой по-гляд, гэта былі ахвяры пастаяннага ўжывання геннамадыфікаванай ежы, усялякіх адыходаў, эрзацпрадуктаў, а таксама інцэста і беспарадкавага сужыцця. Да прахожых і разявак адны працягвалі па міласціну трох-чатырох-шасціпалыя рукі, другія дэманстравалі сабачыя і ваўчыныя пашчы, раздвоеныя языкі, лішнія недаразвітыя рукі альбо ногі, ці ўвогуле іх рудыменты, паказвалі блізнят, якія зрасліся патыліцамі, у некалькіх намётах за дробныя грошы можна было пабачыць аголеных гермафрадытаў, уладальнікаў гіпертрафіраваных геніталіяў, барадатую жанчыну, ахвяр няўдалых аперацый па змене полу. Урэшце, як я ведаў, такіх выродаў апошнім часам рэзка пабольшала не толькі ў паселішчах кшталту Эдэма, а і ў Мегаполісе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x