“Слова, — выціснуў ён, урэшце, з сябе. — Касіус дае слова”.
Тут я раптам успомнў забітага мной перадусім разам з Цынкам вадзіцеля-целаахоўніка, пра магчымае сваяцтва якога з Касіусам мастак Гармата казаў мне раней, і ўстрывожыўся. Што, калі гэта наўмыснае запрашэнне, і Касіус ужо даведаўся пра ўсё. Але, адкуль? Мяне даўно бы схапілі і закатавалі як няшчаснага Публія
Роса, калі б нават цень падазронасці ўпаў на маю асобу. І хіба я хацеў уцягвацца ў процістаянне з гарбузагаловымі? Маркус папярэджваў мяне.
Я набраў на сваім надалоіннку Маркуса. Выслухаўшы мяне, той сказаў, што Касіус пакуль заўсёды трымаў слова, і ён, Маркус, зараз звяжацца з ім.
Я паклікаў гарбузагаловага. Ён з падкрэсленай неахвотай пасунуўся на крок.
“Мяне завуць Гвіда”, — са злосна-істэрычным выклікам сказаў ён, утаропіўшыся мне ў твар мёртвым позіркам.
Я хацеў спытаць сапраўднае гэта яго імя, ці “паганяла”, але прамаўчаў — якая ў рэшцерэшт, розніца. Сам я не прадставіўся: з яго боку мне быў не вельмі да спадобы гэты балаган з застрашаннямі. І ўвогуле ў падсвядомасці я адчуў, што варожасць з мясцовым “аўтарытэтам” Гвіда, асабліва пасля забойства майго сабакі, будзе толькі разгарацца, як агонь на тарфяніку, і што нам абодвум, пэўна, тут больш не жыць: нехта павінен будзе сысці, альбо памерці.
“Вядзі, — сказаў я яму, — у мяне няма часу і няма выбару”.
Мы даволі доўгі час моўчкі рухаліся ў паўднёвым напрамку па завулках, пакуль урэшце не апынуліся ля асобнага двухпавярховага будынка, які месціўся на адкрытай прасторы за агарод-жай калючага дроту. Мой праваднік падышоў да брамы і я са здзіўленнем убачыў, як ён пазвягаў кавалкам арматуры, якая там вісела, па бляшанцы, што была прывязаная да слупа.
З дому адразу выйшлі двое гарбузагаловых і, агледзеўшы мяне, патрабавалі аддаць ім зброю. Сціснуўшы зубы, я аддаў ім трохзарадную страляючую трубку, якую раней адабраў у эсбэшніка.
Касіус сустрэў мяне на ўваходзе. Ён быў гадоў сарака пяці, цёмнаскуры, высокага росту, з вы-цягнутым кверху востраканечным цеменем і збягаючым да яго пакатым ілбом.
Вочы яго вылучалі непрадказальнасць і агрэсію, а ўсе аголеныя часткі цела — распісаныя тату. Позірк быў, на маю думку, самы застрашаючы, нават сярод дэфармантаў. Але я спакойна вытрымаў яго — урэшце, што мне было губляць?
Ён правёў мяне ў пакой, дзе стаялі стол, некалькі крэслаў, а сцены і падлога былі засланыя дыванамі. Акна ў пакоі не існавала, а ўсё асвятляла адзіная электрычная лямпачка без плафона.
Касіус сеў за стол, а я, не чакаючы дазволу, у адно з крэслаў.
“Дапускаў, што ты прыйдзеш”, — сказаў Касіус.
“Я тут, у цябе. Што ты прапануеш?” “Не так хутка. Я, а не ты, усё вырашаю”.
“Кажуць, што ты справядлівы і трымаеш слова, — падмасліў я, успомніўшы словы Юліуса Гарматы і яго характарыстыку лідэра тутэйшых гарбузагаловых, які змрочна разглядаў мой твар, —
кажуць, ты — канкрэтны чалавек і не схільны да падлянкі. Таму я прыйшоў сюды і аддаў зброю тваім гракам”.
“Справа ў тым, што ты павінен памерці, — выціснуў з сябе
Касіус. — І ты ведаеш, за што і чаму. Ты забіў аднаго з нашых, а такое мы нікому не даруем. Што скажаш?” “Так, — пацвердзіў я. — Але гэта была самаабарона”.
Ён падумаў нейкі час, свідруючы мяне позіркам. Цёмна-жоўтая скура на яго голым чэрапе і на лбе заблішчэла ад поту.
“Ведаю, што ён быў нікчэмны чалавек, ні на што не варты, жыў на звалцы, але так жывуць многія і таму гэта не мяняе справы”.
“Не я напаў на яго”.
Але Касіус раптам змяніў тэму.
“Адкуль ты? — спытаў ён, — і чаму апынуўся тут?”
“Мяне выслалі, — не стаў маніць я. — Раней жыў у Мегаполісе”. “Здаецца, ты ў сваім жыцці “замачыў” не першага, — у роздуме вымавіў Касіус. — Гэта так?”
“Так, — пацвердзіў я. — Ёсць экзэмпляры, якіх трэба забіваць, але асалоду пры гэтым зведваюць толькі тры адсоткі людзей.
Калісьці я быў на вайне і вызначыў, што не належу да гэтых трох. І я ніколі не забіваю сабак”.
“Няўжо ты думаеш, што я мог аддаць загад знішчыць твайго пса? Што сабачыя дробязі ўласцівыя такому чалавеку, як я?” — узвар’яваўся ён.
“Ні ў якім разе. Але ты не хочаш зразумець, Касіус, што мне нанеслі знявагу — гэта раз, а па-другое, — тая жывёла даверылася і палюбіла мяне”.
Ён нейкі час раздумваў над маімі словамі.
“Я загадаю, каб табе прынеслі новага сабаку”.
“На жаль, — сказаў я, — не магу адказаць табе тым жа”.
“А я не магу памяняць наша паняцце, — прамармытаў ён. —
Читать дальше