Я падышоў да Дошкі кандыдатаў на бессмяротнасць і з непаразуменнем угледзеўся ў здымкі. Людзі, выяўленыя на іх, — хіба яны верылі? Смех, змешаны са злосцю і пагардай, авалодаў мной.
Нечакана я ўбачыў знізу аркушык паперы, які трымцеў на ветры. Я распраміў налепку і стаў чытаць.
“АБ “СОРНЕРАХ”
(Sorners — людзі, якія гвалтоўна пасяляюцца сярод іншых).
Гістарычна эўрапейскія “сорнеры” былі ва ўсе часы існавання на гэтых землях чалавека, прак-
тычна заўсёды. Першыя звесткі пра іх з’явіліся,
тым не менш, толькі ў старажытных тэкстах каля тысячагоддзяназад.Вядома,этнічныя і геапалітычныя змены, а таксама міграцыі народаў у сілу якіх-небудзь экстрэмальных умоў,
непазбежныя. Але “сорнеры” — асобная катэгорыя
empty* * *empty горада, але спачатку зірніце на дату на вашым надалонніку: 2050 год ад нараджэння Хрыстова. Цяпер заўважце дзяцей-жабракоў, якія просяць міласціны, працягваючы выламаныя калісьці і жахліва пазрастаўшыя рукі і ногі, выкалатыя вочы, дэманструючы і іншыя жудасныя калецтвы.
Каму ідзе тая міласціна? У чые кішэні? Хто зрабіў такое з вашымі дзецьмі? Вы не хочаце ведаць? Вы праходзіце побач і сарамліва адводзіце позірк у бок? Так, вы баіцеся праўды.
Але адно і тое ж паўсюль: унь прапануюць сябе дзеці, якія займаюцца прастытуцыяй. А вось твораць паглум над слабым і нямоглым. А далей гандлююць наркотыкамі і не таемна, а ўяўна, на вашых вачах. Усё гэта яшчэ можна змяніць, калі мы ўспомнім пра адзінства.
Памятай заўсёды, сумленны чалавек: “сорнеры” сочаць за табой і чакаюць, калі ты пахіснешся, каб абрабаваць цябе, пранікнуць у тваё жытло і застацца ў ім назаўсёды, бо сваё яны ніколі не будуюць; знясіліць цябе самога і ўвесь твой род, а потым размножыцца і працягваць экспансію далей.
ў ланцугу вышэйназваных з’яў.
З пачатку XIV стагоддзя “сорнеры” хваля за хваляй напаўзаюць на землі Еўропы, прыносячы з сабой ашуканствы, рабаўніцтвы, падман, махлярства,
распусніцтва, крадзяжы і канібалізм.
Хітрыя, як чарвякі, яны схільныя да выжывання ў самых неспрыяльных умовах. Яны хлуслівыя,
крыклівыя, ненавідзяцьстваральнуюпра цу,
бесцырымонныя, раўнадушныя да рэлігіі і амаль не асімілююцца з аўтахтонамі. Яны прайшлі праз рабства, а значыць, ведалі звычкі, характары, хібы сваіх былых гаспадароў і ўпотайкі ненавідзелі якіх.
Цяпер, з масавым прыходам да ўлады “людзей-
ценяў”, іх нянавісць прыняла легальны статус.
Настаў іх час.
Кожны з вас калі-небудзь пражываў ці наведваў
Мегаполіс. Прайдзі цеся ўважлівапа вуліцах
Нечакана я заўважыў гарбузагаловага. Гэта быў той самы, які адсочваў мяне раней і з якім я тут жа нядаўна гуляў у так званыя “глядзелкі”. Цяпер ён не спрабаваў непрыкметна падкрасціся да мяне, а, наадварот, усім сваім выглядам паказваў, што бачыць мяне, як і я яго, і менавіта ў тым яго інтарэс. Я абмацаў яго вачыма, імкнучыся вызначыць, ці ёсць у яго зброя. Але не заўважыў нічога вартага: хіба, што ён хаваў нож у кішэні. Але без халоднай зброі тут увогуле наўрад ці хто ходзіць — толькі дзеці альбо жанчыны.
Дэфармант, між тым, выцягнуў свой надалоннік і, гледзячы ў мой бок, камусьці патэлефанаваў. Выслухаўшы адказ, ён падышоў бліжэй, так, што я мог добра яго чуць.
“Касіус хоча пагаварыць з табой, — сказаў гарбузагаловы. — Але не па тэлефоне”.
“Чаму ён не прыйшоў сюды сам?” — спытаў я. “Я цябе праводжу. Гэта недалёка”.
Немінуча я ўспомніў пра Барбі і адчуў да яго нянавісць.
“Дык гэта Касіус загадаў забіць майго сабаку?” — спытаў я. “Не. Ён нават не ведае, што мы яго забілі”, “Але навошта?” — спытаў я, стрымліваючыся з апошніх сіл. “Гэта быў наш сабака, наша здабыча. А ты адабраў яго і забіў аднаго з нашых. У Эдэме мы вядзём рэй, і такога табе нельга дараваць. Касіус вырашыць, жыць табе ці не”.
Тонкі звон працяў мне вушы, у вачах паплыў туман. Я імкліва кінуўся да гарбузагаловага, схапіў за каўнер, сціскаючы таму шыю, а сагнутым каленам ударыў яму ў жывот. Не чакаўшы такога, той рохкнуў, выдыхаючы паветра, і сагнуўся напалам. Цяпер я мог нават прыкончыць яго ўдарам у галаву. Але дзесьці ў падсвядомасці разумеў, што гэта будзе памылкай. Пагроза ў бок Мойры ўсплыла ў маёй памяці.
“А гарантыі?”
Я пачакаў, пакуль ён ачуняе, і паўтарыў пытанне. Вакол нас ужо сабраліся разявакі, у большасці жабракі і дэгенератыўнага выгляду апушчэнцы, і з палахлівай цікавасцю сачылі, што будзе далей.
Читать дальше