Юры Станкевіч - Прытча пра жука-чарнацёлку

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Прытча пра жука-чарнацёлку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прытча пра жука-чарнацёлку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прытча пра жука-чарнацёлку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прытча пра жука-чарнацёлку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прытча пра жука-чарнацёлку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ЮРЫ СТАНКЕВІЧ

ПРЫТЧА ПРА ЖУКА-ЧАРНАЦЁЛКУ

Малады следчы па прозвішчы Локас адамкнуў дзверы ў свой кабінет і адразу адчыніў фортку: у другім крыле будынка знаходзіўся ізалятар, ад чаго ў памяшканні не выводзіўся характэрны пах. Следчы Локас быў даволі высокі, светлавалосы, са звычайнымі абрысамі твару, уласцівымі для жыхароў паўночных раёнаў: шэрымі вачыма, прамым носам і пухлымі губамі падлетка.

Ён выцягнуў з сейфа і пагартаў папку з чарговай справай, з якой апошнім часам разбіраўся, і ўрэшце папрасіў прывесці да сябе падследнага.

Увялі. Следчы Локас бачыў яго ўжо ў трэці раз і адзначыў, што знешні выгляд таго змяніўся не ў лепшы бок: пад вачыма зняволенага з’явіліся цёмныя кругі, а выцягнуты, гарбаносы твар схуднеў і завастрыўся. Падследны тым не менш не хаваў вочы і быў знешне даволі спакойны.

Следчы Локас паказаў зняволенаму куды сесці — урэшце той і сам ведаў гэта.

— Вы — грамадзянін Крэз? Так?

— Так.

— Як я вам ужо гаварыў раней, вы абвінавачваецеся ў забойстве сваёй былой нарачонай і яе сужыцеля, грамадзяніна іншай рэспублікі — таму і затрыманы. Вы прызнаяцеся ў злачынстве? Раскажыце, як усё было, і мы не будзем гуляць у хованкі, прызначым следчы эксперымент, аформім усё як ёсць і перададзім вашу справу ў суд. Ваша шчырае, чыстасардэчнае прызнанне аблегчыць вам ступень пакарання.

Падследны Крэз уважліва выслухаў следчага. Некалькі доўгіх секунд ён абдумваў адказ, а потым сказаў:

— Я па-свойму давяду вам нібыта ўсё як было, але заўважце — нібыта. Можа, было, а можа, і не. А накшталт таго, што я забойца, то вам яшчэ трэба гэта даказаць.

— Дакажам, — сказаў следчы Локас.

— Старайцеся! — падследны Крэз красамоўна паціснуў плячыма.

— Ну і як, па-вашаму, нібыта было? — праз паўзу спытаў следчы Локас.

Падследны ўсміхнуўся, нават з сарказмам.

— Вы, пэўна, ведаеце пра тое, што такое прамежкавы гаспадар? — нечакана спытаў ён.

Следчы Локас неўразумела ўзняў бровы.

— Тут пытанні задаю я, — удакладніў ён, але з ноткай здзіўлення.

— Згода, згода.

— Урэшце, працягвайце. Што вы падразумяваеце пад тэрмінам прамеж­кавы гаспадар?

— Ёсць такая навука — біялогія. Дык вось адзін са шматлікіх яе раздзелаў сведчыць: паразіты не толькі прыстасаваліся выкарыстоўваць цела гаспадара як крыніцу харчавання і дабрабыту, але і авалодалі тэхнікай змены стэрэатыпа яго (цела) паводзін у сваіх карысных інтарэсах.

— Ну і што? — спытаў следчы Локас.

— Дык вось цяпер паслухайце кароткую прытчу на канкрэтным, так бы мовіць, прыкладзе.

— А бліжэй да справы нельга? — пацікавіўся следчы.

— Куды ўжо бліжэй! Але слухайце ўважліва. Жыў-быў адзін, ну, скажам, жук-чарнацёлка. Дарэчы, у нас (я маю на ўвазе нашу краіну) іх каля дваццаці відаў. Пэўна, і вы іх часта сустракалі, ды толькі не звярталі асаблівай увагі: пад якой-небудзь калодай, у склепе ці на агародзе. Такі чорны, бліскучы жук-рабацяга. Дык вось наш жук-чарнацёлка нарадзіўся і вырас у звычайным для сябе асяроддзі. Ён рана пазбавіўся сваіх бацькоў і адразу стаў самастойным. Жыццё між тым не вельмі прывабная рэч, хоць той-сёй шчаслівец і сцвярджае, што самае галоўнае шчасце ў тым — каб ... быць. А калі наадварот?

— Што наадварот? — умяшаўся следчы Локас, — няшчасце ў тым, каб быць, ці шчасце ў тым, каб не быць?

— Ваша пытанне не пазбаўлена сэнсу. Хоць, мяркую, тут — што пнём аб саву, што савой аб пень — адзін капыл. Але ж прасочым за нашым героем, жуком-чарнацёлкай. Ён быў рабацяга, кемлівы, старанны, у тэрмін клапаціўся, каб пераседзець небяспеку, не надта высоўваўся днём, каб не здзяўбла якая птушка, вось толькі не любіў вялікай вады. Аднойчы, па жыцці, сутыкнуўся з лічынкай, якую ён, шчыры ідэаліст, наблізіў да сябе, не ведаючы, што гэта лічынка чарвяка-валасаціка. Жук-чарнацёлка працягваў свае звычайныя заняткі, а ў гэты ж час у ім, у яго целе абудзілася іншае, драпежнае жыццё. Лічынка пачала паволі расці і развівацца, карыстаючыся жыццёвай энергіяй і сокамі свайго гаспадара. Часам жук-чарнацёлка цьмяна адчуваў пэўны дыскамфорт, неасэнсаваную трывогу, слабасць, якія паступова павялічваліся, але працягваў ва ўсё большай колькасці здабываць ежу і больш адпачываць, каб аднаўляць сілы. Жук-чарнацёлка баяўся вады: гэта было закладзена ў ім генамі шматлікіх папярэднікаў. Вільгаць у якой зацені, раса на траве цалкам задавальнялі яго патрэбы. Але з часам нашага героя пачынала ўсё больш апаноўваць неасэнсаванае, цьмянае жаданне: знайсці вадаём.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прытча пра жука-чарнацёлку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прытча пра жука-чарнацёлку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Прытча пра жука-чарнацёлку»

Обсуждение, отзывы о книге «Прытча пра жука-чарнацёлку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x