“І-і-і-і-і-і!”
Дзесьці ў падсвядомасці ў маёй галаве працаваў унутраны, нябачны і нягучны секундамер: дванаццаць, адлічваў ён — трынаццаць, чатырнаццаць
Не ведаю чаму, я вырашыў паспрабаваць адкрыць дзверы ў кабіну і рвануў заднюю. Яна аказа-лася незаблакаванай. Ёхан
Цынк па-ранейшаму вішчэў, не перастаючы, хоць яго крыкі наўрад ці чулі звонку. Але гукі стрэлаў там, вядома, чулі. У мяне заставаўся лічаны час. Капялюш старога зваліўся з яго галавы.
Твар, перакошаны ад страху, чамусьці спачатку падаўся мне вартым жалю: з адвіслай, у зморшчынах, скурай, вузкавусным і шырокім ротам, з якога бліскалі золатам шматлікія каронкі. Затое валасы на галаве, нягледзячы на свівізну, былі шорсткія і густыя, зверху нават з цёмнымі пасмамі, па-плябейску зачэсанымі к патыліцы. Стары набіраў у грудзі паветра і працягваў крычаць.
Замест таго, каб памерці прыстойна, ён і ў гэты раз спадзяваўся на сваё нахабства — урэшце не адзін жа голы страх быў у тым віску, а жаданне прыцягнуць увагу звонку, і тым разбурыць маю задумку. Я назіраў неверагодную, насякомую прагу да жыцця, і ўва мне зноў адразу выбухнула нянавісць.
Пятнаццаць, шаснаццаць, семнаццаць, — адлічваў секунды таймер у маёй галаве: васемнаццаць...
Да грудзі ён прыціскаў нейкую скураную папку-сакваяж, быццам баронячыся, і я бадай што інстыктыўна свабоднай рукой выхапіў яе і адначасова націснуў на курок.
Галава старога адкінулася на спінку задняга сядзення і крык перарваўся.
Пырскнула кроў.
Дзевятнаццаць, дваццаць…
У маім распараджэнні было яшчэ каля дваццаці секунд. На святлафоры па-ранейшаму гарэў чырвоны сігнал. Галоўнае, не спяшацца і не пабегчы, мільгала ў мяне ў галаве, бо пакуль яшчэ ніхто з тых, хто спыніўся ў сваіх аўтамабілях, пэўна, нічога толкам не зразумеў, а калі зразумеюць і пачнуць рэагаваць, то я ўжо буду далёка. Дый ці захочуць яны неяк рэагаваць? Каму ахвота наклікаць на сябе шматгадзінныя допыты з боку сілавікоў? Лепш хутэчй з’ехаць далей, і няхай каму трэба самі разбіраюцца потым ва ўсім, што тут адбываецца. Будзь я простым абывацелем, я б на іх месцы думаў бы менавіта так.
Дваццаць адзін, дваццаць два...
Ужо адчыняючы дзверы кабіны свайго “джыпа”, я раптам спыніўся і знерухомеў: дваццаць тры...
...Я запамятаваў падкінуць у машыну з забітымі паперу, якую раней спецыяльна пераклаў у кішэню. Без гэтай паперкі з кароткім зместам уся акцыя, дзеля якой загінуў Платон, у большасці губляла свой сэнс.
Дваццаць чатыры...
Я павярнуў назад.
Дваццаць пяць, дваццаць шэсць, дваццаць сем...
Машын перад святлафорам ва ўсіх трох шарэнгах прыбавілася.
Справа, другой перад светлафо-рам застыла “Міцубісі” Ёхана
Цынка з разбітым шклом. Не хутка яна паедзе. Я выцягнуў з кішэні паперу, разгарнуў і наляпіў клейкім бокам на кабіну зверху.
“Я ненавідзеў нацыянальную ідэю”
дваццаць восем, дваццаць дзевяць, трыццаць...
Цяпер назад, да сваёй машыны. Не бегчы. Спакойна. Усё павінна выглядаць так, быццам нічога асаблівага не здарылася.
Трыццаць адзін, трыццаць два, трццаць тры... Я заскочыў у кабіну і ўключыў перадачу трыццаць чатыры...
і тут якраз запаліўся зялёны
Мой пазадарожнік ірвануў з месца і набраў хуткасць. Цяпер у мяне былі некалькі хвілін, каб замесці самыя гарачыя сляды, якіх, упэўнены, пасля таго, што адбылося, заставалася на гэтым месцы дастаткова.
empty* * *empty
Шлях адступлення я вызначыў яшчэ раней. Самым правільным было, вядома, пазбавіцца як мага хутчэй ад зброі і ад пазадарожніка. Але я, праскочыўшы некалькі вуліц і ўпэўніўшыся, што пераследу няма, вырашыў, насуперак усяму, не кідаць джып, затое ад рэвальвера давялося пазбавіцца. Я прыпыніўся ля чарговай сметніцы, абцёр яго крысом кашулі, каб не засталося адпячаткаў пальцаў, і непрыкметна выкінуў у бак. Туды ж я кінуў акуляры і кашулю, застаўшыся ў спартыўнай майцы, і толькі тады ўспомніў пра скураную папку.
Я расшпіліў яе: там ляжалі нейкія паперы: верагодна з тэктсам маючай адбыцца прамовы, якую Ёхан Цынк рыхтаваўся агучыць у месцы свайго нараджэння, інгалятар, гумавая груша для клізмы, медыкаменты ў рознага колеру скрыначках і кардонках, туалетная папера, а таксама банкаўская пластыкавая картка з прышпіленым да яе аркушыкам, на якім я пабачыў набор лічбаў, здагадаўшыся, што гэта банкаўскі код. Нябожчык, пэўна, не спадзяваўся на сваю памяць. Я забраў апошняе, а ўсё астатняе, не марудзячы, скіраваў у сметнік, сцёр з твару грым і ад’ехаў. Цяпер, каб даказаць маю віну, паліцыянтам трэба было добра напружыць высілкі. Нават, калі мяне здолеюць тармазнуць. Машына мая з замазаным нумарам не мела аніякіх дакументаў, бо пасля Непажаданых
Читать дальше