Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аглушальная музыка, якая няспыннымі хвалямі вылівалася на нашы галовы, раптам сціхла. На сцэне, дзе дагэтуль танчылі і віхляліся купкі дзяцей абодвух полаў і розных колераў скуры, выяўляючы тым самым гарачае міжнацыянальнае сяброўства, з’явіліся прадстаўнікі сілавікоў і муніцыпалітэта. Іх было некалькі. Мэр — невысокі, жукаваты метыс з пукатымі вачыма, апра-нуты ў белы касцюм, два яго намеснікі — таўсматыя азіяты, у тэнісках, з аднастайнымі мангалоіднымі тварамі, а таксама сакратар па ідэалогіі — светласкурая жанчына ў чырвона-зялёнай мантыі, на выгляд каля сарака пяці год, нарумяненая, з узбітымі ўгару фарбаванымі валасамі і з цяжкімі залатымі завушніцамі. Некалькі сілавікоў — без асаблівых прыкмет каляровых мужчын, у цёмных акулярах, сярод якіх я пабачыў і палкоўніка Скута, ганарліва пазіралі на натоўп. Усе яны былі ў адмысловых мундзірах з эпалетамі і аксельбантамі.

Ва ўсіх іх на грудзях я бачыў пластыкавую значку з выявай мядузы — сімвала партыі бессмяротнасці. Такая ж выява ўпрыгожвала невялічкія вымпелы, якія трымалі ў руках многія з запрошаных прысутных. Лічылася, што мядуза — гідроід Turritopsis nutricula, і не толькі яна, а па сцвярджэннях герантолагаў, усе гідры — не паміраюць з-за старэння.

Большасць жа з тых, хто сабраўся на плошчы, былі звычайныя “працаробы” — так здаўна афіцыйна практыкавалася на ўсіх святах, а таксама шматлікія дэграданты, апушчэнцы і крымінальнікі, якія з’явіліся на цяперашні фэст у пошуках таннага альбо дармовага алкаголю, магчымасці нешта скрасці ці некага абрабаваць. Шмат прастытутак, асабліва непаўнагадовых, дакучліва прапаноўвалі хуткасныя секс-паслугі ў некалькіх намётах, а таксама ў казарме былой вайсковай часці побач.

Уступнаеслованасвятаўзяў,якічакалася,мэрпаселішча.Гаварыў ён хвілін дваццаць, кары-стаючыся электронным блакнотам, ад якога раз-пораз адрываў вочы, змрочна аглядаючы натоўп. Я не запісаў яго прамову, бо не бачыў у гэтым неабходнасці. Коратка яна зводзілася да наступнага: мы, людзі розных народаў, звычаяў, прыхільнасцей, гаварыў мэр, сабраліся тут, каб адзначыць адно з нядаўна запатрабаваных святаў — свята трансмогу. Раней, працягваў ён, людзі былі адасобленыя ў межах сваіх этнічных прыкмет і дзяржаўных утварэнняў, але зараз гэта сціраецца назаўсёды. Не будзе больш рознасці культур, бо запануе адна, сусветная культура бессмяротнасці. Навошта нейкія сцягі, гімны, гербы і іншая, цалкам непатрэбная сімволіка, калі замест усяго гэтага мы прапануем вечнае існаванне? Навошта столькі моўных адрозненняў, калі з’явілася такая велічная ў сваёй неабходнасці з’ява, як трансмог. Менавіта, дзякуючы ёй, мы будзем здольныя адразу паразумецца і загаварыць на агульнай для ўсіх мове. Гэта, а таксама нашая няспынная працоўная дзейнасць, прынясе ўсім нам небывалы росквіт. З часам мы ўвогуле страцім патрэбу ў той ежы, якая наталяе цяпер і наталяла ва ўсе часы голад. Чалавек пераўтворыцца ў кібарга і будзе існаваць заўсёды. Унікніце ў сэнс гэтага слова. Але дзеля такой будучыні неабходна працаваць і яшчэ раз працаваць. Тых, хто выконвае свае планы і абавязкі, мы і далей будзем заахвочваць бясплатнай пітной вадой, якаснай мадыфікаванай ежай і цвёрда абяцаем ім бессмяротнасць — дар, якому, як вы разумееце, няма кошту.

Мэр гаварыў яшчэ нешта, але не такое істотнае і абстрагаванае, а пра тое, што непасрэдна ты-чылася нарыхтовак і паставак для патрэб Мегаполіса, пра планы асобных прадпрыемстваў і гаспадарак. Процьмы мух раіліся ў яго над галавой.

ТРАНСМОГ!

Ён выкрыкнуў гэтае слова, нахіліўшыся ўсутыч да мікрафона і ўздзеў угору рукі, урэшце даючы разумець, што яго прамова скончана.

Пасля гучных, хоць і бязладных апладысментаў і адабральных воклічаў слова ўзяла мясцовы сакратар па ідэалогіі.

Так званыя Непажаданыя Падзеі, падкрэсліла яна, не расхістаюць нашу веру ў будучыню, але яны спрычыніліся да шматлікіх негатыўных з’яў у нашым грамадскім жыцці. Аднекуль з сярэднявечча там-сям раптам адраджаюцца ачагі ксенафобіі і агрэсіўнасці да ўспрымання новага светапогляду. Раз-пораз яшчэ ўзнікаюць асобныя заканспіраваныя групоўкі, якія актывізуюцца на глебе нацыяналізму і антыграмадскай дзейнасці. Не зжытыя дагэтуль спробы паранавуковай дзейнасці і расхіствання на гэтай глебе нашай веры ў самае светлае, што чакае, магчыма, ужо заўтра, усіх нас — бессмяротнасць.

Пасля агульнай часткі сваёй прамовы сакратар па ідэалогіі, на твары якой запунсавелі чырвоныя плямы, спынілася на мясцовых праблемах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x