Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асабіста я таксама знаходзіўся ў некаторым замяшальніцтве. Па ўсіх прыкметах тут, як раней казалі ў сярэднявеччы, шкодзіць упыр, але эксгумацыя была дарэмнай і даводзіцца думаць пра звычайны палтэргейст, які адбываецца на зямлі з самых даўніх часоў. Праўда, загінулі дзеці, але смерць ад палтэргейста не такая ўжо і рэдкая з’ява.

Ад гэтых думах мяне раптам адарвала неакрэсленае пачуццё, што за мной сочаць. Я кінуў позірк назад і ў бакі. Некалькі постацей рухаліся па вуліцы, большасць з іх былі жанчыны, а двое старых і падлетак на самакаце не маглі ўяўляць для мяне штосьці нечаканае і, тым больш, якую пагрозу. Нервы — падумалася мне, У дваццаць першым бараку між тым адбыліся некаторыя, даволі істотныя, змены: амаль што зніклі візуальныя праявы палтэргейста, з-за чаго там адразу паменела цікаўных і зацікаўленых асоб. Па чутках, з’ехаў у Мегаполіс, па іншых —

раптоўна знік разам з асістэнткамі акадэмік і даследчык Публій

Рос. Як я даведаўся, кітаянак ужо на другі дзень паімкнуліся згвалтаваць, а сам даследчык быў увечары збіты і абрабаваны каля свайго часовага жытла — занядбалай, за-бруджанай гасцініцы з некалькіх нумароў.

Мне трэба было пабачыць Адмету Слімак і забраць з яе пакоя мікрачып, але з-за мінулай цікаўнасці маёй асобай эсбэшнікамі я не рызыкаваў туды ісці адразу самому, а спачатку паслаў

Андруша, які ахвотна згадзіўся аказаць мне гэту дробную паслугу.

Мы дамовіліся, што калі там чыста, то ён дашле “глушца” на мой надалоннік.

Мойра раней расказала мне пра чуткі, якія працягвалі паўзці ў паселішчы: быццам у бараку, дзе адбываецца палтэргейст, не раз заўважалі прывідную постаць, а ноччу на даху свяціўся бледны агонь невядомага паходжання. Пачалі зноў упарта гаварыць пра ўпыроў — але ніхто дакладна не ведаў, што гэта такое, нейкія і чым раней я з’еду адсюль, тым лепш. Вось толькі Мойра. Але яе я не пакіну ніколі.

Надалоннік віскнуў і я ўбачыў на дысплеі твар Андруша. Ён падняў угору вялікі палец і адразу адключыў сувязь. Я ўздыхнуў з палёгкай і пайшоў да барака. Галоўнае — там зараз няма віжуноў.

У двары, дзе раней віравала дастаткова розных людзей, цяпер было амаль пуста. Сядзеў на лаўцы сваяк удавы Слімака Тодар ды нейкая нямоглая старая ў падраным рыззі. Ад яе несла цвіллю.

Я спытаў у Тодара, які адразу пазнаў мяне і вызначыў з мінулых наведвальнікаў, ці прысутнічае дома Адмета Слімак, на што ён сцвярджальна кіўнуў і патлумачыў пра яе, быццам жанчына зусім занядужала і з раніцы ляжыць у ложку.

“І што з ёй?” — пацікавіўся я.

“Пагаворваюць усялякую лухту, забабоны, што да яе прылятае цмок, кажуць, быццам гэта муж-нябожчык, але я не даю веры, думаю, яна хворая на тое ж, што і брат яе мужа, які памёр два ме-сяцы таму”.

Я знерухомеў ад нечаканасці.

“А дзе пахаваны брат яе мужа?” — спытаў я Тодара.

“Там жа, на паўднёвых могілках, дзе і яе былы муж. Іх магілы побач”.

“Побач — гэта як зразумець: у метры, двух, дзесяці?”

“Ды кажу ж, побач. І метра няма. Там нябожчыкаў шчыльна ўпакоўваюць, бывае, адзін на другога, хоць такое дазваляюць толькі праз сорак год, і.., тады, вядома, можна і хаваць — толькі на сваякоў”.

“І як звалі брата мужа Адметы?” “Патрык. Яна і яму не адмаўляла. Жыла з абодвума”.

З лесвіцы тым часам спусціўся Андруш, які сказаў, што сачыў за абставінамі і чакаў мяне, а цяпер не супраць пабыць разам, бо, можа, мне трэба ў чымсьці дапамагчы. Мы падняліся наверх па гнілой рыпучай лесвіцы, імкнучыся наступаць на крайнія часткі дошак, каб не зламаць якую і не праваліцца ўніз.

Адмета, як мы ўвайшлі, нават не паспрабавала ўстаць ці паварушыцца ў ложку. Яна быццам высахла за гэты час і яшчэ больш пабялела з твару.

“Скажыце, — адразу спытаў я яе, — у вас быў лекар?” “Так”, — яна аблізала асмяглыя вусны.

“Як яго зваць?”

“Я ведаю доктара Арвіда і дзе яго шукаць, — устрэў у размову

Андруш, — ён ссыльны і прак-тыкуе тут па меры сіл”.

Мікрачып камеры быў на месцы, я зняў яго і падключыў да надалонніка. На дысплеі доўга нічога не было, а потым я са здзіўленнем убачыў абрысы чалавечай постаці, быццам сатканай з белай ваты. Яна, калыхаючыся, рухалася рыўкамі, нібы механічная заведзеная лялька. Я выключыў, адклаўшы разгляд на потым, у думках, тым не менш, павіншаваў сябе з удачай, і зноў звярнуўся да Адметы Слімак.

“Бачу, вас непакоілі і гэтай ноччу?” “Так. Што мне рабіць? Вы абяцалі дапамагчы...”

“Вы можаце сцвярджаць, напэўна, хто вас праследаваў? Вы яго пазналі?”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x