Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Дык вось, ён пагаварыў з кожным з нас і стварыў атрад самааховы. Навучыў, як выжываць ва ўмовах экстрыма, быць псіхалагічна ўстойлівым, валодаць зброяй. Цяпер нават дэфарманты нас пазбягаюць і адкрыта не чапаюць, пакуль, ва ўсякім разе”.

“Ён прызначыў Платона на акцыю?” — спытаў я.

“У тым-та і справа, што — не. Гэта была задумка Мойры. Ёхан

Цынк гадоў дваццаць таму спрычыніўся да гібелі яе бацькі: той быў сасланы ў лагер, дзе хутка памёр. Да таго ж, ён быў актыўным ненавіснікам нашай нацыянальнай ідэі”.

Раптам з адной з набеглых хмараў на нас пасыпаліся буйныя кроплі дажджу, але не надоўга. Тым не менш, крыху пасвяжэла.

Мы ішлі ўжо хвілін дваццаць, і неўзабаве Васка Петкавіч спыніўся і звярнуў у вузкі завулак, да аднапавярховага дома, агароджанага дротавай сеткай.

Мы ўбачылі брамку і пастукаліся ў дзверы. Нам адчыніла сярэдніх гадоў, даволі прыгожая му-латка. З’явіўся адразу і гаспадар. Маркус аказаўся высокім, мажным чалавекам, але без залішняга тлушчу на целе. Шырокія плечы і годная постаць міжволі ўсялялі павагу. На цёмным ад загару твары паблісквалі выцвілыя ад сонца вочы. Валасоў на галаве амаль не было, а на скуры там-сям цямнелі плямкі бясшкодных ракавых утварэнняў.

Мы паціснулі рукі і ўвайшлі ў дом.

“Я чуў, вы даследуеце палтэргейст”, — сказаў Маркус, прапануючы нам крэслы і звяртаючыся да мяне.

“Так, — адказаў я, — там, пэўна, хутка пачнецца заключная яго стадыя — самазапальванне. Але, можа, і не пачнецца.

Нельга судзіць зарана, чым усё скончыцца. У мяне раней была ўпэўненасць, што гэта вампірычны палтэргейст, тым не менш эксгумацыя тое не пацвердзіла, і цяпер я нават не ведаю, што думаць”.

“Як? — раптам устрапянуўся Васка Петкавіч, які ўважліва слухаў нас, — хіба мы не знішчылі ноччу ўпыра?” “На жаль. Не хацеў вас расчароўваць, але, бадай што, мы адкапалі звычайнага нябожчыка”, — неахвотна пацвердзіў я.

“Я з цікаўнасці аднойчы наведаў дваццаць першы барак, — сказаў Маркус, — і там канчаткова ўпэўніўся ў некаторых сваіх падазрэннях”.

“Гэта ў якіх?” — спытаў Васка Петкавіч.

“Хаця б у тым, калі коратка, што наш Сусвет — не што іншае, як люстэркавая зала, поўная ілюзій”.

“Вы маеце на ўвазе аргумент аб сімуляцыі, які істэрычна адмаўляюць улады?”

“Так, дарагі Васка. Тысячы доказаў сведчаць пра тое, што мы жывём у камп’ютарнай ці ў якой падобнай сімуляцыі. І тысячы — што не. Хіба вы можаце быць іншай думкі?”

“Калі ўлады супраць, то я аўтаматычна — “за”, — усміхнуўся

Васка Петкавіч. — І наадварот”.

Мулатка, якую звалі Вікторыя, прынесла нам бутэльку віна і шклянкі. За акном зноў прыпякала сонца.

Я маўчаў, гадаючы, навошта гаспадар дома запрасіў мяне сюды.

“Я чуў, што вы ўдзельнічалі ў баях?” — пацікавіўся між тым

Маркус, звяртаючыся да мяне.

“Так, — паціснуў я плячыма. — Гэта было даўно”.

“Справа ў тым, — перайшоў да сутнасці Маркус, — што ў нас тут пастаянна няўпэўненае, нават хісткае становішча. Мы існуем, дзякуючы раўнавазе, якая склалася год раней паміж намі, ссыльнымі, у асноўным белымі, і іншымі этнічнымі групоўкамі, якія вядуць тут рэй: кітайскай, негрыцянскай, азіяцкай, іх змешанымі наступнікамі і ўсялякім збродам, які не цураецца і антрапафагіі. А вы ўварваліся сюды як драпежнік, і цяпер раўнавагі няма, бо гарбузагаловыя высачаць вас, каб адпомсціць, а мы змушаныя будзем умяшацца. Гэта ж вы застрэлілі іх чалавека на звалцы? Пачнецца вайна, а нас тут вельмі малая колькасць.

Таму я вырашыў пагаварыць з вамі, каб абмеркаваць асобныя моманты: пакідаць вас, вядома, на волю лёсу мы не ўправе, бо вы адзін з нас”.

“Не варта абмеркаванняў, — адказаў я, — бо праз тры-чатыры дні мяркую з’ехаць адсюль назаўсёды”.

“А ваш доўгачаканы доказ? Вы набылі яго?” “Амаль што так. Урэшце, справа цяпер не ў гэтым”.

“Тут не Мегаполіс, дзе мільённыя натоўпы, тут вылічыць вас — не праблема. Да мяне дайшлі чуткі, што дэфарманты яшчэ вагаюцца, бо не ўпэўнены: ці то вы “замачылі” іх супляменніка, ці нехта іншы”.

“Калі я з’еду, то няхай напішуць у чарговай налепцы, што гэта быў менавіта я”.

“Мне б не хацелася, каб вы з’ехалі”, — задумліва сказаў Маркус. “І мне таксама”, — падтрымаў яго Васка Петкавіч.

“Вы нешта прапануеце?”

Гаспадар разліў віна ў шклянкі, і мы разам выпілі.

“Выйсце акрэслена выяўляецца мне і ў нашым цяперашнім выпадку, — сказаў Маркус. — Ду-маю, што адзінае правільнае.

Мы пашлём да гарбузагаловых, так бы мовіць, парламентарыя з прапановай атрымаць выкуп за свайго забітага. У дзікуноў гэта звычайная з’ява. Упэўнены, што яны дадуць згоду, і вайны не будзе. Так лепш для ўсіх”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x