Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“У мяне пуста на крэдытнай картцы, — аспрэчыў я. — Адзінае, што ёсць, — гэта мой пазадарожнік. Але аўтамашына патрэбна мне самому для пераезду і іншых спраў”.

“Мы збяром грошы”, — сказаў пасля роздуму Маркус.

“Дайце мне тры дні”, — папрасіў я.

“Гэта даволі небяспечна, Берташ. Мне б не хацелася, каб вы сталіся здабычай для антрапафагаў”.

“Буду асцярожны. Абяцаю”.

“Навошта вам кудысьці з’язджаць? Мы ўсё ўладкуем. Нам тут патрэбны вопытныя людзі без комплексаў і здольныя цярпліва чакаць, а калі наступіць час — дзейнічаць. Тым больш, што наўрад ці вы знойдзеце той прыдуманы вамі ідылічны куток, пра які марыце. Свет трывала перакуліўся”.

“Падумаю над вашымі словамі, Маркус”, — сказаў я.

“Чаму вы просіце менавіта тры дні?” — няўмольна набліжаўся да гарачага гаспадар.

“У мяне ёсць на тое рацыя. Каб вырашыць справу з доказам, мне спатрэбіцца чарговая эксгума-цыя. Усё гэта патрабуе часу”.

“Вы нешта не дагаворваеце”.

Я паціснуў плячыма. Урэшце, што я мог яму адказаць?

“Што ж, не буду вас затрымліваць, — пасля паўзы сказаў

Маркус, — калі скончыце мантаж і доказ будзе гатовы, мне б хацелася зірнуць на тое, што вы зрабілі. Не адмовіце?” empty* * *empty

Як я заўважыў, за апошні час на цэнтральнай плошчы Эдэма адбыліся некаторыя, даволі істотныя перамены, звязаныя з наступаючым святам: на сярэдзіне яе грувасціліся пластыкавыя лаўкі і крэслы, завезеныя і ў беспарадку скінутыя тут нядаўна з грузавіка, цеслямі збівалася ад-мысловая авансцэна з трыбунай убаку. Крыху ззаду за імі ўсталёўваліся гукакалонкі. Над усім гэтым у вышыні працягнулі вялікую расцяжку. На ёй чырванелі на зялёным фоне вялізныя літары: НАПЕРАД, ДА БЕССМЯРОТНАСЦІ

Там-сям на карачках поўзалі некалькі муляраў з малаткамі і кельнямі ў руках, якія залівалі шчыліны цэментным растворам, а дзе былі вышчарбленыя ўмяціны, закладвалі спецыяльнай цэглай шэрага колеру. Урэшце, на ўсё гэта мала хто звяртаў асаблівую ўвагу. Я раптам падумаў пра тое, што з маленства не любіў святы, хоць старанна хаваў такое пачуццё ад іншых. Але ж ад сябе нічога не схаваеш. Пекла — гэта і ёсць іншыя, як і неяк вычытаў у адной з прыкішэненых мной кніжак у бытнасць смецяром, а святы заўсёды ствараюцца менавіта для іншых, сярод якіх я заўсёды пачуваў сябе ізгоем, ва ўсякім разе — інакшым. Інакшы сярод іншых — я прыглушыў жаданне засмяяцца ўголас: толькі не хапала ўсялякіх рэфлексуючых разваг. Вайна вечная і ма-ральная — так гаварылася ў налепцы, якую я прачытаў раней. Успомніўшы пра налепкі, я звярнуў у бок Дошкі кандыдатаў на бессмяротнасць, дзе звычайна выяўляў чарговую з іх. Па-мойму, іх ніхто не чытаў. Прысутнічала яна і на гэты раз, і я прабег вачыма наступнае: “АБ УПЫРАХ”

Пахаваная чарговая ахвяра ўпыра з дваццаць першага барака. Чаму ўпыры з’яўляюцца менавіта ў

Старым свеце, а, напрыклад, не ў Афрыцы?

Адказ надзіва просты. Таму што ў Афрыцы здаўна нябожчыкаў з’ядаюць. Асаблівым далі катэсам лічыцца труп, які праляжыць прыкапаны зямлёй на працягу двух-трох тыдняў. Яго адкопваюць і расчляняюць. Самыя смачныя часткі цела забірае правадыр, астатняе дастаецца яго супляменнікам.

У сувязі з тым, што некаторыя мігранты,

асабліва пасля Непажаданых Падзей, аднаўляюць

empty 17.

гэты звычай і ў нашым краі, размнажэнне ўпыроў праблематычна. Але, калі такое адбылося, як адрозніць упыра ад звычайнага нябожчыка? Эксгумацыя праз нейкі тэрмін — справа нявыгадная, бо робіцца ўсляпую. Адзіны метад, які можа наблізіць нас да ісціны, — гэта назіранне. Як высветлілася са старажытных крыніц, “прысутнасць упыроў звычайна праяўляецца ў тым, што хто-небудзь з мясцовых жыхароў, раптоўна і без усялякіх бачных пры-чын слабее, хутка худнее і дзён праз дзесяць ці тыдні праз два памірае. Самі хворыя перадусім звычайна расказваюць, што за імі за ўвесь час хваробы ходзіць следам якійсьці белы прывід, ходзіць і не адстае, нібы цень”.

З’ява ўпыра набліжае нас да шматлікіх пытанняў, адказаў на якія няма і наўрад ці прадбачыцца, бо ўлады адразу выдаляюць падобныя пытанні за межы закона, і ёсць звесткі, што знішчаюць тых, хто пачынае іх задаваць.

цьмяныя адгалоскі мінулага цяпер усплывалі ў памяці людзей і прымушалі задумацца над таямнічай і пагрозлівай з’явай, якая так нечакана абрынулася на іх. Да таго ж, двое дзяцей з барака памерлі без якіх бачных прычын, і людзі пачынаюць баяцца. Чыноўнікі з муніцыпалітэта і сілавікі, якія назіралі палтэргейст ледзь не аднымі з першых, аб’явілі праз мясцовыя сродкі інфармацыі, што ўсё гэта выдумкі і прымхі асобных спрытных і варожых дзяржаве цемрашалаў, якія такім чынам бянтэжаць насельніцтва. Але не было чамусьці растлумачана, навошта камусьці там “бянтэжыць” іншых, і якая ад таго ім выгода.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x