Я ўжо не сумняваўся ў тым, што ўсе мы маем справу з упыром. Прысутнасць яго ў жыцці не толькі дваццаць першага барака, а і ўсяго паселішча, стала рэальнасцю. Канчаткова пацвердзіць гэта, як я разумеў, павінна была толькі неадкладная эксгумацыя трупа Патрыка Слімака.
Але цяпер паляванне на “п’яўку” неспадзявана адступала на іншы план. Дзесьці там, у Мега-полісе, у сваёй, абсталяванай усімі сучаснымі прыладамі нары, дажываў сваё біялагічнае жыццё Ёхан Цынк, адзін з першых дзяржаўных кандыдатаў на бессмяротнасць. Цікава, меркаваў я, гэты стары, збіраючыся праз лічаныя гадзіны наведаць мясціны свайго нараджэння, верыў ён хоць на кроплю ў тое, што будзе жыць вечна? Лічыў ён замах на сябе памылкай, выпадковасцю, ці быў упэўнены ў адваротным? Былі ж і ёсць злачынцы нашмат небяспечнейшыя за яго. Увогуле, што ён думаў пра сябе з гэтага пункта гледжання? Ён злачынца? А можа, ён проста ідэйна перакананы, тупы функцыянер, якіх таксама больш, чым хапае?
Але ж з нядаўняй пары нітка яго жыцця нябачна пераблыталася з маёй, і каб разблытаўся вузел, адна з іх павінна разарвацца. Так, урэшце, хоча Мойра. Дзяржаўнага клапа трэба раздавіць, і гэты акт павінен стаць рытуальным.
Мае думкі ў сумным напрамку перапыніла Барбі. Шчанюк віскнуў, падхапіўся са сваёй посцілкі і кінуўся да дзвярэй. Па кроках я пазнаў Мойру.
Жанчыны ў сваёй большасці прадказальныя, але Мойры, гэта, на мой погляд, аніяк не тычылася. Часта я не ведаў, што яна можа зрабіць у наступны момант, што сказаць, тым больш праз які адносна працяглы час, дзень, напрыклад, ці два. Хіба што будзе інакш, калі мы пажывем разам не які тыдзень, а месяц, год ці нават два, думалася мне. Таму я не вельмі здзівіўся, калі яна ўбіла ў сценку цвічок и павесіла на яго фотаздымак Платона у самаробнай чорнай рамцы. Усё гэта моўчкі. Я знарок абмінуў небяспечную тэму і таксама маўчаў, заклапочаны непрадказальнасцю размовы, якую збіраўся пачаць.
“Паслухай, Мойра, — урэшце звярнуўся я да яе, — ты раней неяк прагаварылася, што маеш некалькі чыстых бланкаў на разавы дазвол, каб наведваць Мегаполіс. Мне патрэбны адзін экзэмпляр. Заўтра, бліжэй да вечара, я паеду туды, каб забраць, урэшце, свае кнігі”.
Мойра ўважліва паглядзела мне ў твар.
“Вядома, я ахвярую табе чыстую даведку. Ты ўпішаш туды сваё прозвішча. Але, мне здаецца, ты нешта недагаворваеш”.
Я абачліва паімкнуўся павярнуць гутарку крыху ў іншы бок.
“Дарэчы, дзе ты дастаеш чыстыя бланкі? У цябе, што, ёсць якія падвязкі ў мясцовым муніцыпалітэце?” — спытаў я.
“Не. У мяне асабіста няма. Маркус забяспечвае нас неабходнымі дакументамі. Адкуль і дзе іх ён набывае — мне невядома”.
“Маркус прапануе мне застацца тут назаўжды”, — сказаў я.
“Ты ж не застанешся?” “Бадай, не”.
“Раней ты б адказаў — НЕ”.
“Ты не памыляешся. Ёсць нюансы. Справа ў тым, што тут, у
Эдэме, здолелі арганізаваць суп-раціў “людзям-ценям” і мне, як кажуць, “у колер” асобныя людзі, якіх я тут сустрэў: Васка Пет-
кавіч, пастар Себасцьян, Андруш, ну і... Маркус. Вядома, я мала іх ведаю, але, мяркую, наўрад ці сустрэну лепшых”.
“Лепшым быў Платон”.
Таму што ён мёртвы, хацеў зноў уставіць я. Але, зірнуўшы на партрэт у чорнай рамцы на сцяне, абачліва прамаўчаў. Пэўна, патрэбна шмат часу, каб успаміны пра мінулае ў нейкай ступені за-рэтушаваліся ў яе памяці. Магчыма, я гэтаму паспрыяю.
“Ты застанешся адна, — працягваў я. — Будзь пільнай і абачлівай. Памятай пра небяспеку”.
“Ты вернешся, Берташ?”
Я здзівіўся нечаканасці пытання: “Хіба ты сумняваешся?” “Я згубіла Платона і не хацела, каб тое ж здарылася і з табой. Я
стала баяцца адзіноты. Мне думаецца, што справа не ў кнігах, якія табе так тэрміноава спатрэбілася забраць. Урэшце, яны могуць і пачакаць”.
Даўно забытае пачуццё пяшчоты раптам на кароткае імгненне захлынула мяне. Гэтая незвычайная, на мой погляд, жанчына нечакана прызнала за свайго такога няўдачніка і бедняка, як я, ізгоя, асуджанага, да таго ж, на пастаяннае выгнанне. І не важна, што мы ведаем адзін аднаго такі кароткі тэрмін і між намі ўсё яшчэ стаіць прывід Платона.
Так, зусім не мае значэння. Я пракаўтнуў камяк у горле і спытаў знарок абыякава: “А ў чым, па-твойму, справа?”
Яна нерашуча паціснула плячыма.
“Ну, не ведаю. Можа, у цябе там іншы інтарэс. Можа — гэта якая жанчына”.
Я абняў яе і моцна пацалаваў у вусны. “Мая жанчына — ты. Іншай мне не трэба”.
Мяркую, гэтыя рытарычныя словы супакоілі яе.
empty 18.
Читать дальше