Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

empty* * *empty

Дома, у чаканні Мойры, я ўключыў тэлевізар. Пасля некалькіх хранікальных сюжэтаў, у асноўным з Чайнаросі, паказвалі эпізоды незатухаючай дагэтуль яе вайны з каўказцамі і разгор-

нуты рэпартаж з іх дзяржаўнага маўзалея, дзе па-ранейшаму захоўваўся забальзаміраваны труп былога правадыра, які калісьці, як я ведаў з забароненых кніг, заліў сваю радзіму крывёю, але, тым не менш, быў аб’яўлены, на мой погляд, не без уплыву “людзей-ценяў”, недатыкальным. Дык вось, па мясцовых каналах зноў трансліравалі іх улюбёны “круглы стол” з удзелам некалькіх састарэлых навукоўцаў.

“Вось-вось, лічыце заўтра, — казаў адзін з іх — малпападобны, са збягаючым назад лобікам, — наўпроч зменіцца лячэнне хвароб.

Будуюцца так званыя “інкубатары”, дзе будуць вырошчваць неабходныя органы з тканак саміх пацыентаў, на падыходзе медыцынскія тэхналогіі, якія даз-воляць аднавіць чалавека знутры так, як мы мяняем зношаныя дэталі ў аўтамабілі, ужо праход-зяць выпрабаванні методыкі і прыборы, якія здольныя паляпшаць псіхічны стан людзей, у прыватнасці, карэкціраваць іх памяць, гэта значыць, выдаляючы з яе тое, што псіхалагічна атручвае іх жыццё.

Безумоўна, — падхапіў яго суразмоўца, кашчавы, з патухлым позіркам і па-плябейску зачэсанымі назад густымі валасамі, — што жыццё пасля смерці ўжо амаль становіцца рэальнасцю. Створаныя нядаўна мікраімплантанты ажыццяўляюць непасрэдную сувязь мозга чалавека і камп’ютара, а ў наша жыццё ўваходзіць штучны інтэлект, з дапамогай якога мы будзем лепш думаць і прымаць рашэнні. І ўжо зусім хутка, няшмат гэтага чакаць, з’явіцца жыццё пасля біялагічнага яго завяршэння — перанос у памяць камп’ютара ўсіх эмоцый, успамінаў і асаблівасцей чалавека, які завяршыў свой шлях, але з якім можна будзе заўсёды (ён выдзеліў гэта) кантактаваць, як з жывым.

Культура падымаецца на небывала высокі ўзровень, — узяла слова адзіная самка з гэтага кубла, маладога веку жанчына-

навукоўца — на мой погляд, тыповая памаўза з юрлівымі рухамі і ля-лечным, нафарбаваным тварыкам — ...яна, культура, выйдзе на новыя, тэхналагічныя прыступкі, бо таленты змогуць ствараць і ўдасканальваць свае творы вечна, а вартыя жалю пачакі і скруткі паперы, якія называюць кнігамі, знікнуць назаўсёды, бо не маюць аніякай мастацкай вартасці, і калі там-сям вы яшчэ знойдзеце які экзэмпляр, то здавайце іх у дасведчаныя органы альбо знішчайце: у іх вы не знойдзеце разумовага задавальнення, бо стваралі іх у большасці сваёй псіхічна няўстойлівыя дзікуны”.

Тут мяне пачало клініць, з’явілася нават жаданне плюнуць у экран, але я ўстрымаўся і выключыў апарат. Дысплей патух. Гісторыя мутабельная, а вось свет заўсёды быў менавіта такім, якім яго прадстаўляюць праўдзівыя кнігі, і ўзнікае самае галоўнае пытанне: навошта ён створаны? — вяла раздумваў я. Калі шматлікія доказы, нягледзячы на люты супраціў “людзейценяў”, ужо даўно сцвярджаюць, што ён з верагоднасцю дзевяноста адсоткаў уяўляе сабой нейкую Суперматрыцу — сімуляцыю рэчаіснасці, то зноў жа — а які ў гэтым сэнс? За чалавекам, безумоўна, схаваная тайна, бо няма ніякіх сумненняў у тым, што ім кіруе нешта, якое знаходзіцца за межамі яго цела, бо работа свядомасці не можа быць растлумачана тым, што гэта так функцыяніруе наш мозг. Свядомасць існуе незалежна ад яго і ствараецца з элементарных адзінак, якія дасылаюць мозгу шыфравальныя сігналы. Звонку, — сцвярджаў у сваіх нататках бацька, прыводзячы факты з доследаў навукоўцаў. Але, ці існуе там, звонку — мараль у нашым разуменні? Бо, як жа тады пярэчанне меншай вартасці? Неверагодныя пакуты людзей, якія заканчваюцца заўсёды адным і там жа?

Хіба падзеі, якія адбыліся ўсяго некалькі год таму, не вымушаюць задаваць цяпер аналагічныя пытанні? Іх назвалі непажаданымі, але непажаданымі яны былі і муціруюць у наш час хіба што толькі ступенямі і колькасцю чалавечых пакутаў.

Эканамічны крах у пачатку стагоддзя, а потым затапленні тэрыторый на ўзбярэжжах акіянаў, што адбыліся ў ходзе глабальнага пацяплення, у прыватнасці, абвалу Грэнландскага ледніка, справакавалі, да таго ж, шэраг міграцыйных плыняў, якія фатальна паўплывалі на лёс цэлых нацый, народаў і дзяржаў. Голад прывёў да шматлікіх лакальных войнаў, геапалітычнага гвалту і антропафагіі. Праз нейкі час становішча быццам стабілізавалася на адпаведным узроўні, але свет канчаткова пазбавіўся прыярытэтаў, бо Атлантычная цывілізацыя паскорана распадалася, і еўрапейцы больш не маглі весці рэй нават у паўночным паўшар’і. Народы, якія масава рынулі на Поўнач, ратуючыся ад спёкі, марскога павадку і голаду, прынеслі сюды шматлікія заганы, якія толькі абвастрыліся ў экстрэмальных умовах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x