Мы працягвалі свідраваць позіркамі адзін аднаго. Калі шчыра, я з цяжкасцю вытрымліваў на-пружанне гэтага супрацьстаяння. Псіхапаты тым і небяспечныя для нармальных людзей, што адразу ламаюць іх нервовую сістэму. Але тут я звыкла звярнуўся да свайго простага ва ўжыванні ў розных небяспечных сітуацыях метаду, якім скарыстаўся і пры першай сутычцы з дэфармантамі: мая свядомасць нібы адплыла ў бок і адтуль спакойна назірала за мной і тым, што адбывалася. Хвіліны цяклі. А мы, быццам баксёры на рынгу перад паядынкам, свідравалі адзін аднаго вачыма. Гарбузагаловы быў амаль майго росту, але складзены больш рэльефна і меў большаю вагу.
Я ўспомніў, як звычайна практыкаваў у такіх сітуацыях тое, чаму мяне вучылі на вайне: адпа-ведна простаму прынцыпу бессвядомага, праціўнік — гэта не абстрактная постаць, якая пільнуе ворага і наносіць удары, а звычайны чалавек, са сваім светам псіхічных з’яў, сілай і слабасцю. Трэба зліцца з ім у адзіную сістэму і ўнікнуць у яго ўнутраны стан, не рэагаваць на падманную атаку, не паддацца на свае пачуцці, а спакойна чакаць, каб нанесці ўдар ці заманіць у пастку псеўдадзеяння. Калі стаіш перад ворагам, нельга думаць ні аб чым. Розум павінен заснуць, а на паверхню ўсплыць, так бы мовіць, рыбіна падсвядомасці, і твар твой павінен выяўляць толькі нянавісць і непазбежнасць тваёй перамогі.
Але тут перада мной стаяў штучна вырашчаны псіхапат, нацэлены на забойства і з нажом, які падрыхтаваў для ўдару. На гарбузагаловых, вядома, аніяк не дзейнічалі, дый не маглі ўплываць, мае прынцыпы і набытыя навыкі.
Раптам Барбі віскнула і з брэхам кінулася яму ў ногі, што, урэшце, і вырашыла зыход гэтага ня-добрага спаборніцтва — пэўна, яна таксама адчула напружаны драматызм сітуацыі, у чым я быў упэўнены ўжо пасля, калі абдумваў здарэнне. Дэфармант перавёў позірк уніз, а потым, нібы ў ім нешта адпусціла, адразу павярнуўся і пайшоў прэч.
Нейкі час я раздумваў над тым, што ён рабіў тут, на плошчы, і прыйшоў да трывожнай для мяне высновы — гарбузагаловы сачыў за мной, каб высветліць, ну, хоць бы, дзе мая лежка. Дазнаўшыся пра месца майго пражывання, можна з усіх бакоў лічыць мяне ўжо напалову тру-пам. І тут ён, на жаль, меў рацыю. Я ўстрывожыўся, але не пра сябе, а больш пра Мойру: яна можа быць лёгкай здабычай для бандытаў у часе маёй адсутнасці. З гэтымі невясёлымі думкамі я абагнуў плошчу і выйшаў з іншага боку зноў на старое месца, але нічога падазронага не ўбачыў. Барбі ажывілася і радасна круцілася вакол мяне. Я агледзеў Дошку кандыдатаў на бессмяротнасць, але ўзіраўся больш адлюстраваннем ва у шкле, фіксуючы, што адбываецца ў мяне за спінай. Быццам нічога падазро-нага не было. Нейкі дысананс усётакі прыцягнуў маю ўвагу: яшчэ здалёк я ўбачыў белы папя-ровы прамавугольнік, наклеены на сцяну, а калі пасунуўся бліжэй, то выявіў новую налепку. На гэты раз ліст паведамляў “ПРА ШТУЧНІКАЎ”
Як вядома з неафицыйных крыніц, Мегаполіс і ўсе паселішчы падзелены на рэгіёны, якія апя-куюцца службамі бяспекі. За кожным такім рэгіёнам назірае так званы Цэнзар, які, ў сваю чаргу, курыруе шэраг штучнікаў — заканспіраваных інфарматараў з ліку жыхароў, кожны з якіх рэгулярна паведамляе яму аб выніках таго, што ён чуе і бачыць. Ад звычайнага стукача ці інфарматара штучнік адрозніваецца тым, што не абавязаны пісаць аналітычныя вынікі сваіх зносін з суб’ектамі назірання, а мусіць паведамляць пра адзіночныя факты і ў вусна-
размоўнай форме. Этымалогія слова штучнік мае даўгія карані. Першыя штучнікі з’явіліся больш як стагоддзе таму, адразу пасля вайны Усходняй Імперыі і яе саюзніц супраць кааліцыі Заходняга Саюза. Яшчэ перад пачаткам баявых дзеянняў (а Усходняя Імперыя рыхтавала прэвентыўны ўдар) на заходняй мяжы пачалася ўзмоцненая дыслакацыя ўсходніх войскаў. Да мяжы былі падагнаны эшалоны з танкамі, уздоўж мяжы на аэрадромах, якія спешна падрыхтавалі запаснікі, размясцілі летакі, а проста на зямлю, ля чыгункі звалілі пад брызент дзесяткі тысяч пар ялавых ботаў. Гэта быў абутак для жаўнераў перад так званым “вызваленчым паходам”, які планавалася ажыццявіць на працягу месяца з пачатку лета. Дагэтуль усе жаўнеры насілі чаравікі з “абмоткамі” — звычайнымі анучамі, і ім трэба было “паказаць” твар перад Захадам. Але праціўнік, якому, безумоўна, усё гэта стала вядома, нанёс свой прэвентыўны ўдар, у выніку якога ім было захоплена мноства танкаў, летакоў і ўсе шматметровыя піраміды з ялавых ботаў. І танкі, і летакі, і боты такім чынам апынуліся на яго ўзбраенні. Вось чаму некалькі месяцаў пасля вайны (адразу, пэўна, не дапялі) і з’явіліся так званыя штучнікі. Першымі іх ахвярамі сталіся гарадскія шаўцы і больш-менш знаёмыя з гэтай справай. Сцэнар быў прыкладна такі: штучнік завітваў у цесную будачку да шаўца і пад маркай рамонту абутку пачынаў з ім размову пра якасць ботаў, цікавячыся, нібы між іншым, у якім абутку з’явіліся ў горад і хадзілі ў час акупацыі жаўнеры праціўніка? Шавец па наіўнасці тлумачыў, што, як не дзіўна, і салдаты, і нават афіцэры ворага былі іншым разам чамусьці абутыя ў “нашыя” боты. Пасля гэтага ён знікаў бясследна. Падобны лёс чакаў і тых, хто разбіраўся ў танках і летаках і мог такім чынам распаўсюдзіць непажаданыя ўладам чуткі. Ці не стаў увесь народ “народам-штучнікам”? Цяперашняе мультырасавае грамадства, заснаванае на поліэтнічнасці, толькі садзейнічае іх росквіту і распаўсюджванню, што змушае ўсіх нас быць насцярожы і ўжываць супраць гэтай небяспечнай брыдоты адэкватнае супрацьдзеянне.
Читать дальше