Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Вы не дапускаеце ў гэтым нейкі інфернальны пачатак?” — спытаў пасля кароткага роздуму пастар Себасцьян.

“Мяркую, усё цалкам матэрыялістычна”, — адказаў я.

“Затое я не бачу нічога такога, акрамя д’ябальшчыны”, — падаў рэпліку Андруш.

“Альбо сутыкненне з нейкім паралельным светам”, — дадаў пастар Себасцьян.

“Чаму? Рэчаіснасць і інфармацыя — гэта адно і тое ж. Бо ўсё тая ж інфармацыя — першароднае рэчыва Сусвету”.

“Але навошта кагосьці зневажаць праз надпісы, заліваць вадой ці закідваць каменнем? Як гэта зразумець?” “Магчыма, тут збой у Матрыцы. Адна накладваецца на другую.

Адсюль і так званая апантанасць, якую лёкуюць экзарсісты. Хоць, усё можа быць”.

“Дык вы трывала лічыце, што мы існуём у сімуляцыі?” — спытаў пастар Себасцьян.

“Хіба вам мала доказаў?” “І дзе яны, калі не сакрэт?” “Іх тысячы. Вось зірніце, бачна ў акно: каля ганка кволая травінка прабіла асфальт і высунулася да сонца — хіба такое магчыма ў рэальным свеце? А гэта проста маленькі інфармацыйны збой у вялікай Праграме, на які мы і ўвагі ніколі не звяртаем. Толькі і ўсяго. А вас не здзіўляе, што, прыкладам, цвыркуны жывуць у доменных печах, дзе тэмпература дасягае дзвюх тысяч градусаў па

Цэльсію? А больш складанае? Ад наступстваў тэлегоніі, да слова, не ўратуюць і хоць бы пяць пар прэзерватываў, выкарыстаных за раз…” “Няхай. Але, што вы ўсё-такі дакладна скажаце пра дваццаць першы барак?”

Я чамусьці падумаў, разглядаючы сваіх гасцей, якія чакалі адказу, пра тое, быццам я для іх які празарлівец, але ж гэта было не так. Я ведаў не нашмат больш. Не, не нашмат.

“У дваццаць першым бараку адхіленне іншага плана, — выказаў я меркаванне. — І правакуе яго “п’яўка” — упыр”.

“І што, па-вашаму, трэба рабіць? Андруш кажа, быццам там загінулі двое дзяцей”.

“Можа загінуць больш, і не толькі дзяцей, — сказаў я. — Патрэбна тэрміновая эксгумацыя Тэафіла Слімака. Але гэта вырашаць яго ўдаве і мясцовым уладам”.

“Але ж вам самім патрэбны доказ?” — зноў уставіў сваё слова Андруш.

Тут я хацеў сказаць ім, што мне гэта не так ужо і патрэбна, бо ў мяне ўсё менш цікавасці да на-шага свету, і што я не вельмі люблю яго, а патрэбна зараз зусім іншае — ціха жыць дзе-небудзь ля вады ці лесу з жанчынай, якую цяпер кахаю, у маім выпадку з Мойрай, думаць і размаўляць аб простых рэчах, назіраць, як заходзіць сонца, слухаць шолах лесу, бачыць, як цячэ вада і лётаюць птушкі, але, па вядомых прычынах, я ім, канешне, не мог сказаць усяго гэтага, і таму прамаўчаў.

Пэўна, адчуўшы мой настрой, пастар Себасцьян падняўся з крэсла і сказаў, што яны з Андрушам мусяць ісці ў ангар, каб пабачыць, як там ідзе работа, якую падрадзіўся зрабіць сасланы мастак Юліус Гармата.

Я, пасля роздуму, пайшоў іх праводзіць. Мы рухаліся па галоўнай вуліцы паселішча. Шчанё, павіскваючы, суправаджала мяне, часам адстаючы, але потым ліхаманкава даганяла, бо, пэўна, баялася застацца адным.

Перад плошчай мы развіталіся. Я з Барбі звярнуў у бок, і зноў некалькі хвілін назіраў за нешматлікімі ў гэты час постацямі людзей — бадзяг па знешім выглядзе, і за будынкам муніцыпалітэта: мяне па-ранейшаму цікавіла пабачыць, як адтуль, урэшце, выходзіць ці заходзіць туды хоць адзін чыноўнік. Але тут Барбі прыціснулася да маіх ног і завурчэла. Я азірнуўся. За маёй спінай у некалькіх кроках стаяў гарбузагаловы і моўчкі, цьмяна і пагрозліва, глядзеў на мяне з-пад скошанага назад ілба. Востры зверху, яго чэрап навісаў над ніжняй часткай твару. Я ў думках адзначыў тую небяспечную лёгкасць, з якой ён незаўважна наблізіўся да мяне амаль усутыч і ў імгненне вырашыў надалей быць больш абачлівым.

Дэфармант працягваў стаяць, не адпускаючы майго позірку. Я ведаў і казаў пра гэта раней, што гарбузагаловыя, змяняючы формы чэрапа, набываюць і нязвыклыя псіхалагічныя якасці, у прыватнасці, схільнасць да валодання гіпнозам. Але я не быў сліперам, і ён дарэмна стараўся. Адна рука яго торгалася ў кішэні шортаў і, хутчэй з ўсё, сціскала там нож. Замест таго, каб павярнуцца і пайсці ці яшчэ горш — выказаць якую няўпэўненасць, я падышоў на максімальна блізкую адлегласць да яго, амаль усутыч, і спыніўся. Позіркі нашы скрыжаваліся. Безумоўна, ён даўно сачыў за мной, але, маючы цупкую памяць, я адразу ў думках выключыў яго з тых дваіх, якія напалі на мяне каля крамы — не, ён не быў адным з іх, не той, але вось на звалцы, у цемры ён мог быць саўдзельнікам і запомніць мяне, тым больш, што я без ваганняў страляў і спакойна забіў аднаго з іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x