Мяне ў гэты час там не было, але я не сумняваўся ў тым, што мясцовы штучнік ужо пра ўсё да-нёс Цэнзару і наступствы не замарудзяць сябе чакаць. Палтэргейст у бараку працягваўся, як і раней, але ў больш ціхай, на мой погляд, фазе, я, напрыклад, бачыў бліжэй к вечару толькі ня-значныя яго праявы: самаўключэнне і выключэнне электрапрыбораў і з’яўленне ў пакоях камянёў, быццам нехта кінуў іх з вуліцы, але я ведаў, што анамальшчына ў большасці не адбы-ваецца пры адсутнасці сведкаў, рэзка ўзрастае, калі іх колькасць дасягае трох, пяці чалавек, але калі болей — то зноў аслабявае. Нешта накшталт міні-спектакля, толькі вось фінал яго часам бывае сумны.
З раніцы наступнага дня Андруш прыйшоў да мяне не адзін, а прывёў з сабой белага мужчыну сярэдняга веку, невысокага, чорнавалосага з сівізной на скронях і змрочным, неспакойным позіркам выцвілых ад сонца вачэй. Чалавек назваў сябе Себасцьянам Валевічам, і мы паціснулі адзін аднаму рукі. Андруш прадставіў яго як былого прапаведніка, якога яшчэ ў маладосці адлучылі ад парафіі, выслалі ў Новы Эдэм і забаранілі сустракацца з паствай, хоць яе ўжо, як такоўскай, амаль што не існавала.
Я вывеў за дзверы Барбі, якая незадаволена вурчэла, і ўладкаваў абодвух у старыя, рыпучыя крэслы, а сам сеў на канапу.
“З якой канфесіяй вы раней мелі справу? — пацікавіўся я. — І як вас, да слова, называюць — айцец Себасцьян альбо пастар Себасцьян, ці, можа, зусім інакш?”
Цвёрда гледзячы мне ў вочы, пастар Себасцьян сказаў, што даўно прытрымліваецца пазаканфесійнасці, мае свае меркаванні і звяртацца да яго можна проста па імені — ён, урэшце, прыме любую форму звароту.
“І што вас прывяло да мяне?” — не зусім тактоўна спытаў я. “Цікавасць да вашых даследаванняў. Калі ў вас ёсць час, мне б хацелася задаць вам некалькі пытанняў”.
“Але ж я ніякі не даследчык. Аматар, не больш”. “Не скромнічайце. У вас няма часу?” “Час ёсць”.
“Але вы мяне першы раз бачыце і ў вас зразумелы сумнеў. Так?” “Я давяраю Андрушу”, — сказаў я.
Той на мае словы адразу страпянуўся і пацвердзіў, што адказвае за пастара Себасцьяна, як за сябе.
“Што ж, — нагадаў я, — пытайцеся”.
“Мне б хацелася пачуць пра вашы асабістыя меркаванні адносна анамальных з’яў у дваццаць першым бараку”, — сказаў пастар Себасцьян.
Я па магчымасці коратка патлумачыў, што адсоўванне на другі план з’яў анамальшчыны, аб-вяшчэнне іх псеўдарэальнымі, а потым і цяперашні жорсткі пераслед тых, хто праяўляе да іх цікаўнасць — усё гэта, на мой погляд, своеасаблівая блакіроўка свядомасці, і запраграміравана яна не толькі для “людзей-ценяў”
(у іх жа свядомасць увогуле адсутнічае), а для ўсіх абітальнікаў
Праграмы. Цікавасць да ўсяго, што выходзіць за рамкі артадаксальнага светапогляду, выносіцца на брутальны астракізм, хоць раз-пораз афіцыйная навука пасуе перад відавочнымі з’явамі — прыкладам: гомеапатыя, тэлегонія, тэлекінез і яшчэ шмат якіх — палтэргейст у тым ліку.
“Так, — згадзіўся са мной пастар Себасцьян. — Справа можа скончыцца не толькі астракізмам, а ў цяперашні час і псіхушкай.
Хоць, аб’яві я, прыкладам, усяго два стагоддзі назад пра Сеціва і звычайную мабільную сувязь — вынік быў бы аднолькавы”.
“Адматайце яшчэ трыста год, перанясіцеся ў той час і аб’явіце, што Зямля круглая і круціцца вакол Сонца — і вам бы не мінаваць вогнішча”, — падтрымаў яго Андруш.
На вялікі жаль, такія часы могуць вярнуцца, працягваў я сваю думку. Нават ужо наступілі. А што тычыцца барака дваццаць адзін... Такая дзіўная з’ява, як палтэргейст, вядомая з шостага стагоддзя, а дакладнага тлумачэння ёй няма да гэтага часу і можа здарыцца так, што ніколі і не будзе, ідзе яна пастаянна то там, то сям, прычым іншы раз адбываецца і ціхі варыянт — самы небяспечны. Старажытныя ўфолагі, якія актыўна вывучалі яго, пакінулі шмат назіранняў. Мно-ства іх не вельмі адукаваных эпігонаў расказвалі неверагодныя рэчы: пра тэлепартацыю скрозь сцены, калі, напрыклад, лядоўня з адной кватэры раптам выяўлялася ў другой, заліванне вадой з ніадкуль, пра агонь, які зусім не абпальвае, пра кнігу, якая, зваліўшыся з паліцы, разбіваецца на асколкі, нібы яна са шкла, пра частку цела (руку), якая ў час аднаго з палтэргейстаў поўзала па пакоі, пра матэрыю, якая з’яўляецца з нічога і, мінуючы энергію і работу, зноў імгненна знікае ў нішто.
Тут я спыніўся. Урэшце, што я ім мог яшчэ сказаць? Але яны хацелі пачуць нешта дакладнае, істотнае і менавіта ад мяне.
“А што вы самі падумаеце пра тое, напрыклад, калі ваша лядоўня апынецца перасунутай праз жалезабетонную сцяну да суседа? І будзе хіба толькі разагрэтая, як з печкі? Ці чамадан праз шкло вылеціць на вуліцу, прычым, шкло будзе непашкоджаным? А на сцяне з’явяцца зневажаючыя вас надпісы? Іншым разам бачаць, як аловак ці асадка самі па сабе выпісваюць іх. А знікненне рэчаў і з’яўленне іх праз нейкі час вісячымі ў паветры? А левітацыя? Усё гэта было заснята і цалкам рэальна для нашага свету. А што тычыцца людзей — то ўявіце самі небяспеку. Смяротныя выпадкі — не рэдкасць. Былі і ўколы, удары, пераносы ў паветры і нават часовае абязрушванне”.
Читать дальше