Юры Станкевіч - П'яўка
Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:П'яўка
- Автор:
- Издательство:Галіяфы
- Жанр:
- Год:2015
- ISBN:9789856906407
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Прасцей кажучы, гэтыя даныя ўключаюць у сябе і інфармацыю пра тое, што, напрыклад, і калі з’ела ахвяра. Адпаведна законам нашага псеўдасвету, гэтыя даныя не могуць дубліравацца. Упыр забірае іх сабе, пазбаўляючы сваю ахвяру самаго факта (інфармацыі), што яна нешта калісьці з’ела. Далей ахвяра памірае ад знясілення, а “п’яўка” ў труне працягвае сваё псеўда-
жыццё, якое смяротна небяспечнае для іншых — жывых людзей. Адкуль жа ў труне ўпыра кроў? — задае законнае пытанне апавядальнік. І тут усё таксама тлу-мачыцца на здзіўленне дастаткова матэрыялістычна: у каматозніка не працуе большасць органаў — няма выдзяленняў абмену рэчываў у выглядзе мачы і фекалій, адпаведна не працуюць лёгкія, ныркі, страўнік і кішэчнік. Але касцявы мозг па-ранейшаму прадуцыруе эрытрацыты, гэта значыць, чырвоныя крывяныя цельцы, якія і накапліваюцца ў целе “п’яўкі”, а потым запаўняюць і труну, у якой упыр жыве сваім новым жыццём.
Вядома, я дзеля сціпласці перадаю спрошчаны вынік даследаванняў апавядальніка: свайго бацькі,апускаючы навуковыя і тэхнічныя, а таксама яго некаторыя філасофскія развагі. Падзеі, якія на маіх вачах разгортваліся і працягваюцца ў бараку ўдавы Слімака, цалкам упісваюцца ў класічны кантэкст забытага ўсімі вампірызму. Толькі, ці здолею я набыць асноўную частку доказу і зарабіць тым самым сабе на самае неабходнае?
Дзеля гэтага, вызначыў я, варта засняць на камеру эксгумацыю псеўдатрупа і далейшае пакаранне “п’яўкі”, калі, вядома, яно адбудзецца. Хоць, меркаваў я, упыр, калі ён сапраўды будзе выяўлены, тым не менш, жывая істота, якая знаходзіцца ў своеасаблівай коме, і ці маем мы права вырашаць яго лёс такім, хоць і правераным, але дзікім метадам? З другога боку, упыр вельмі небяспечны, і да нармальнага жыцця ён ніколі не вернецца — такіх выпадкаў за ўсю гісторыю вампірычнай эпідэміі зафіксавана не было. Яшчэ пытанні: ці пойдзе Адмета Слімак па дазвол на эксгумацыю? І ці дазволяць гэта ўлады? І ўрэшце, ці заразны сам па сабе феномен вампірызму? Дакладных даных пра тое, што гэта так — няма, але шмат ускосных доказаў сведчаць адваротнае. Старажытны даследчык, у прыватнасці, наш стары знаёмы Аўгусцін Кальмэ, ў сваім галоўным творы “Трактат аб з’яўленнях духаў” на прыкладах, якія, так бы мовіць, назіраў сам ці чуў ад вартых даверу людзей, на гэтае пытанне сцвярджае станоўча. Кальмэ піша, што па народных вераваннях кожны чалавек, які зведвае напад упыра, сам у сваю чаргу рызыкуе стаць вампірам. Простыя людзі, у асноўным сяляне з тых месц, дзе лютавала знакамітая эпідэмія вампірызму, каб пазбавіцца ад хваробы, елі зямлю з магіл упыроў ці на момант эксгумацыі, націраліся іх выдзяленнямі і крывёю.
“У адной вёсцы ва Угоршчыне, паведамляе Кальмэ, быў заушаны возам селянін па прозвішчы Арнольд. Праз месяц пасля яго смерці раптоўна сканалі чацвёра яго аднавяскоўцаў, і абставіны іх смерці яўна паказвалі на тое, што іх згубіў упыр. І сапраўды, калі Арнольда адкапалі (а гэта адбылося праз сорак дзён пасля яго смерці) яго труп выказваў усе прыкметы вампірызму. Ён ляжаў нібы жывы — свежы, чырвоны, наліты крывёю, з адрослымі за гэты час валасамі і пазногцямі. Кроў у ім была пунсовая, свежая, цякучая. Мясцовы войт, чалавек, як было бачна, вопытны ў кантакціраванні з упырамі, найперш загадаў загнаць мерцвяку ў сэрца востры асінавы кол, прычым мярцвяк страшна зароў, пасля чаго яму адсеклі галаву і цела спалілі. На ўсялякі выпадак таксама зрабілі і з тымі чацвярымі сялянамі, якіх замарыў Арнольд. Але ўсё гэта не дало выніку, бо людзі працягвалі гінуць у той вёсцы яшчэ на працягу пяці год. Мясцовае начальства і лекары доўга думалі над пытаннем, чаму ў вёсцы зноў з’яўляюцца ўпыры, калі ў самым пачатку, пры іх першым з’яўленні былі прыняты такія капітальныя меры перасцярогі.
І вось следства раскрыла, што нябожчык Арнольд знішчыў не толькі тых чатырох аднавяскоўцаў, але акрамя таго, яшчэ і некалькі галоў быдла. І людзі, якія потым елі мяса гэтага быдла, заразіліся вампірызмам. Калі ўсё было зразумета, тады раскапалі да сарака магіл усіх тых нябожчыкаў, якія за гэты час паміралі падазронай смерцю, і з іх семнаццаць аказаліся ўпырамі. З імі абышліся па ўсіх правілах тагачаснага “мастацтва”, і пасля таго страшная эпідэмія сціхла”.
Далей у кнізе Кальмэ, даводзіць апавядальнік, цытуецца яшчэ адзін ліст, аўтар якога называе свайго карэспандэнта стрыечным братам. У лісце расказваецца, што яго аўтар доўгі час жыў ва Угоршчыне, у тых месцах, дзе раз-пораз выяўляюцца ўпыры і дзе пра іх ходзіць неймаверная колькасць апавяданняў. Асцярожны аўтар кажа, тым не менш, што з тысячы падобных плётак хіба што адна заслугоўвае даверу, але за ўсім тым існуюць дакладныя факты, якія не пакідаюць сумненняў у тым, што ўпыры ва Угоршчыне сапраўды ёсць і нямала. Прысутнасць іх звычайна выяўляецца ў тым, што хто-небудзь з мясцовых жыхароў раптоўна і без бачных на тое прычын слабее, пазбаўляецца апетыту, хутка нядужае, і дзён праз дзесяць ці тыдні праз два памірае. Калі з’яўляецца такі таямнічы хворы, тутэйшыя з упэўненасцю сцвярджаюць, што яго па начах наведвае “п’яўка”. Самі хворыя звычайна расказваюць, што за імі ў час хваробы ходзіць па пятах якійсьці белы прывід, ходзіць і не адстае, быццам цень. Аўтар пісьма паведамляе пра тое, што адзін час ён са сваім атрадам стаяў у Цемешвары. Ён служыў у гэтым атрадзе афіцэрам. І вось здарылася, што двое людзей з яго атрада загінулі менавіта ад такой таямнічай хваробы, а следам захварэлі яшчэ некалькі чалавек. На шчасце, капрал атрада аказаўся чалавекам бывалым і хутка ліквідаваў эпідэмію надзвычай арыгінальным спосабам, які, як правіла, ужываюць у той мясцовасці. Шукаюць хлопчыка, содзяць яго верхам на жарабя, і ў такім выглядзе прымушаюць таго ездзіць па ўсіх могілках так, каб конь пераступаў магілы. Конь бесперашкодна ідзе праз магілу звычайнага нябожчыка, але праз магілу ўпыра ён пераступіць не здольны. Гэтую магілу адразу раскопваюць і звычайна знаходзяць у ёй нябожчыка — свежага, нават тлустага, што мае выгляд чалавека, які вядзе самае сытае і спакойнае жыццё. Труп, хоць і не варушыцца, але па-добны на чалавека, які спакойна спіць. Яму адсякаюць галаву, з трупа выцякае вялікая колькасць свежай пунсовай крыві. Пасля гэтага зладзействы спыняюцца, а ўсе людзі, якія перадусім захварэлі, хутка папраўляюцца, “Так здарылася і з нашымі салдатамі, якія раней захварэлі”, — заключае аўтар пісьма”.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «П'яўка»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.