Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“А што загадана?” — я не адступаўся.

“Справа ў тым, што Платон на захацеў падстаўляць мяне і пайшоў на выкананне адзін. Магчыма, таму і загінуў. Могуць падумаць, быццам я пабаялася ўдзельнічаць у той акцыі, дык цяпер я павінна зрабіць усё сама”.

“Зрабіць — што?” “Устараніць Ёхана Цынка”. “І дзе ён цяпер?” “Нескладана даведацца. Зрабі запыт праз Сеціва”.

“Дык табе загадана яго ўстараніць тваімі сябрамі, ці гэта ўсё-такі ты вырашыла зрабіць сама?” — удакладніў я.

“Сама”.

Толькі гэтага не хапала, падумалася мне. Я моўчкі падхапіўся, падключыў камп’ютар і набраў прозвішча па пошуку. Нейкі час я чытаў.

Ёхан Цынк. Сапраўднае — Ян Цынкаў. Адзін з заснавальнікаў дзяржавы. Нарадзіўся ў 1962 г. у вёсцы Блон Астрожскага раёна.

Выдатны арганізатар. Доўгі час жыў і працаваў у братняй Чайнаросі. Цяпер жыве ў сталіцы рэспубліцы.

На кароткім відэасюжэце я ўбачыў дом, дзе знайшоў свой пры-

тулак састарэлы дзеяч, і пазнаў гэты раён — адзін з самых прэстыж-

ных у Мегаполісе: там не было аніводнай звалкі. Самога Ёхана

Цынка здымалі ў атачэнні дзяцей і сваякоў. Побач круціліся сабакі.

“Нягуста, — сказаў я са здзіўленнем. — Але ж яму далёка за восемдзесят, хутка дзевяноста! Гэта стары маразматык, пэўна, нічога сабой не ўяўляе, і якая нагода рызыкаваць сваім жыццём, бо ён хутка спруцянее сам па сабе?” “Яго рыхтуюць да бессмяротнасці”.

“І ты верыш у такую лухту, як бессмяротнасць? Яе няма і ніколі не будзе!” “А раптам? Ты ж верыш у доказы?”

“Няхай, — сказаў я, — але чаму такая патрэба ўстараняць спарахнелага старога?”

“Мы лічым, што гэта будзе сімвалічная і знакавая акцыя. Яны, “людзі-цені”, павінны ведаць, што пакаранне існуе і нават непа-

збежна. Калісьці, з паўстагодддзя таму, ён публічна здзекаваўся з нашага гістарычнага сцяга, чым вырак усіх нас на пасмешышча.

Як толькі ён будзе знішчаны, мы паведамім пра ўсё ў іх сродкі інфармацыі”.

“А тэрмін? — спытаў я пасля роздуму. — Ён вызначаны? Ты ўжо, як я бачу, канчаткова падрадзілася на выкананне па сваёй ахвоце.

То — калі?” “Трэба спяшацца. Ён не павінен сысці сам. Платон загінуў з-за гэтага недаробка, і будзе адпомшчаны”.

“Ты ведаеш, — падумаўшы, прапанаваў я, — мне ўсё роўна днямі варта з’ездзіць у Мегаполіс і забраць там з камеры захоўвання свае кнігі. Так што, паедзем разам”.

Мойра сумна ўсміхнулася.

“Я, канешне, здагадваюся, што ты хочаш мне дапамагчы, дзякуй, Берташ, але нагоды ехаць па-куль што няма, бо ён сам хутка завітае сюды. Вёска Блон зусім нядаўна носіць назву паселішча Новы Эдэм, пра што ты, пэўна, не ведаў. Ён адсюль родам і збіраецца неўзабаве наведаць, як я мелькам чула з афіцыйных крыніц, родныя месцы, у якіх быццам даўно не быў.

Пра тэрмін на-ведвання нам паведамяць з горада. Хутчэй за ўсё гэта адбудзецца на свята”.

“Ты павінна яго “выканаць” адна, ці будзеш з напарнікам?” — асцярожна спытаў я.

“Я адмовілася ад напарніка”.

Я сеў з ёй побач і абняў яе. Ад жанчыны пахла ледзь улоўна забытай травой і сонцам, я лашчыў яе, а потым мы заняліся каханнем.

empty* * *empty

Праз нейкі час я застаўся адзін, але пакуль ісці да ўдавы Слімака, у мяне было яшчэ з паўгадзіны. Я таропка праглынуў ежу, якую мне раней прапанавала Мойра, і вярнуўся да камп’ютара. А хацеў ведаць як мага больш пра Ёхана Цынка.

Праз некалькі хвілін пошукаў у Сеціве я знайшоў шэраг здымкаў і фрагмент дакументальнай стужкі з нагоды нейкай урачыстасці, дзе прысутнічаў яшчэ даволі бадзёры на выгляд фігурант. Я зноў доўга разглядаў яго, павялічыўшы план: гэта быў сярэдняга росту, нават нізкаваты чалавек, з плябейскім пацучыным тварам і нахабным і цупкім позіркам мангалоіднага разрэзу чорных вачэй.

Па адным з каментараў выходзіла, што ён даволі багаты і мае не менш забяспечаных нашчадкаў — сына і дачку, а таксама ўнукаў.

Але мяне больш за ўсё цікавіла яго атачэнне. І з фотаздымкаў і са стужкі я хутка вылічыў спачатку аднаго яго ахоўніка, а потым і другога. Абодва былі дэфармантамі (што і не дзіўна, бо гэта адзін з іх асноўных заняткаў), у баяздольным узросце — дзесьці каля трыццаці пяці–сарака гадоў. Пэўна, яны суправаджалі яго па чарзе, а калі-нікалі, магчыма, і разам. Я скачаў выявы ўсіх на свой надалоннік і адключыў камп’ютар.

empty* * *empty

Выпадковасць, — меркаваў я, — вось што пагубіла Платона, і менавіта яна становіцца прычы-най правалу, на першы погляд, самай прадуманай справы. І часта здараецца нават наадварот: чым больш адрэпеціравана тая справа і ўсё быццам прадугледжана —

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x