Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я замацаваў мікракамеру на старым месцы ў пакоі ўдавы і пайшоў прэч, узяўшы ад яе напаследак пісьмовы дазвол на эксгумацыю: некалькі слоў, нашкрабаных на кавалку паперы.

empty 11.

На скрыжаванні вуліц, непадалёку ад будучага Храма, я рап-

там заўважыў доўгую постаць мас-така Юліуса Гарматы, і падышоў бліжэй. На мой погляд, ён быў нечым заклапочаны, бо нервова азіраўся па баках, быццам чакаў чагосьці небяс-

печнага для сябе. Я павітаўся з ім і спыніўся. Мы паціснулі адзін аднаму рукі.

“Чуў, што вы хутка скончыце сваю працу”, — сказаў я.

“Так”, — няўпэўнена згадзіўся ён.

“Спадзяюся, — працягваў я, — на адкрыццё Храма збярэцца шмат людзей, якія ацэняць тое, што вы выявілі ці намалявалі. Мне самому гэта надзвычай цікава”.

“У вашых словах — недакладнасць”.

“Хацелася б ведаць, якая?”

Выцягнуты і асеметрычны твар Юліуса Гарматы перакрывіўся.

“Людзі, за выключэннем прасунутых адзінак, не могуць даваць адзнаку мастацкаму твору. Лепшыя мастакі жылі ў мінулых стагоддзях і памерлі непрызнанымі, а цяперашні жывапіс увогуле ствараюць для дэгенератаў. Народ існуе побач з мастацтвам, але нават не ведае дзеля чаго яно”.

“Але ж чалавецтва кінула чытаць кнігі і ўвогуле з’арыентавалася менавіта на карцінку”.

Юліус Гармата паморшчыўся, нібы ў яго балеў зуб.

“Жывапіс і карцінкі, нават выхапленыя з жыцця і зафіксаваныя на паперы ці на экране, адрозніваюцца, як жывое ад мёртвага.

У пачатку мінулага стагоддзя правялі адно з даследаванняў: як шараговыя людзі ўспрымаюць жывапіс, у прыватнасці, заўважце, яго рэалістычны варыянт. Высветлілася, што ім, тым людзям, даводзіцца абводзіць пальцам, як сляпым, контуры, каб зразумець, што выяўлена на карціне. Яны не адрознівалі постаці і фону, не кажучы ўжо пра сюжэт карціны”.

“Навошта тады вы распісваеце свой Храм? — спытаў я. — Яго наўрад ці будуць наведваць дзеля цікаўнасці да вашай працы”.

“Крытэрый — у нас саміх. Прабачце за пафас”.

“Вы шукаеце нейкую ісціну, але яна можа аказацца небяс- печнай, бо за ёй, магчыма, хаваецца бездань”, — пераконваў я, узгадваючы ўжо і пра сябе.

“Гэта наш лёс”.

“Беражыцеся. Успомніце зусім нядаўнія часы, калі мастакоў выразалі ў кватэрах, пад’ездах і проста на цёмных вуліцах разам з прасунутымі навукоўцамі, пісьменнікамі і астатнімі іншадумцамі.

Цяпер нешта накшталт зацішша, але напружанне расце. Хіба вы яго не адчуваеце?”

Юліус Гармата паціснуў плячыма.

“Мне здаецца, што я адчуў подых той ісціны і здольны, як ніколі, сказаць гэтаму свету ўсё, што я пра яго думаю”.

“А што менавіта вы думаеце?” — стрымана пацікавіўся я.

На кароткі час ён пагрузіўся ў маўчанне.

“Пастараюся выявіць гэта ў сваёй працы, — урэшце ўхіліста адказаў ён. — Пабачыце самі, можа і спадабаецца”.

“Я тут нядаўна, а вы?” “Амаль паўгода, а вы мяне вучыце як жыць”.

“Прабачце”.

“За што вас адсялілі?” — пасля паўзы спытаў ён мяне.

“За кнігу”.

Ён не здзівіўся.

“Ноччу ў ангар імкнуліся залезці нейкія людзі, — сказаў ён. —

Пэўна, іх цікавіў мой роспіс, але я апошнім часам там начую, і яны адразу зніклі”.

“Вам патрэбна зброя”, — выказаў я не зусім удалае меркаванне.

Ён паціснуў плячыма.

“Гэта не паратунак”.

“А вас за што скіравалі ў Эдэм?” — у сваю чаргу пацікавіўся я.

“Скажу. Нейкі час я вандраваў па вёсках і паселішчах накшталт нашага Эдэма, маляваў, каб пракарміцца, дыванкі, ну, ведаеце, як калісьці старажытны мастак Язэп Драздовіч, — звычайны лубок. Мне ўсё больш падабалася выяўляць у ім пекла. Туды я іншым разам спантанна, ну, можа, і з намерам, паверце, змяшчаў вядомых у краіне дзяржаўных асоб. Іх выявы часам пазнавалі, не аднойчы мяне забіралі пад следства, пасля чаго выслалі сюды”.

“Вось, а вы казалі раней, што людзі не адрозніваюць ні постацей, ні фону. А яны раз і... пазналі”.

“Бываюць выключэнні”.

“Ці не змясцілі вы часам у ваша міфічнае пекла і сакратара камітэта па ідэалогіі Ёхана Цынка? Я чуў, што ён родам з гэтых мясцін?” “А якое пекла без яго? Гэты выблядак заўсёды быў ворагам такім, як я. Дарэчы, ён збіраецца на радзіму, гэта значыць, сюды, у Эдэм. На свята”.

Я моцна зацікавіўся, але не падаў выгляду. “Адкуль вы ведаеце?” “Мне сказаў адзін з мясцовых аўтарытэтаў — Касіусгарбузагаловы. Яму аднойчы ўздумалася ўвекавечыць сябе на партрэце маёй работы. Яго сваяк служыць у ахове Цынка, там, у Мегаполісе, бо той раз-пораз набірае сабе служкаў з землякоў”.

“І калі менавіта ён прыедзе, у які дзень?” — спытаў я, наструніўшыся, як ганчак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x