Маркус — самы старэйшы ў мясцовай суполцы. Гэта ён здолеў згуртаваць нас, інакш мы б загінулі па адным. Ты неяк пытаўся, адкуль на сценах з’яўляюцца налепкі. Менавіта Маркус аднавіў такі забыты стара-жытны спосаб перадачы інфармацыі. Налепкі ствараюць тыя з нас, хто хоча сказаць самае важ-нае, што яго хвалюе на дадзены момант. Ты таксама можаш напісаць нешта сваё. Я пазнаёмлю цябе з Маркусам, бо ты, па сутнасці, ужо адзін з нас”.
“Не кісла, — сказаў я. — Толькі “людзям-ценям” пляваць, што я напішу ў налепцы”.
“Паўсюдна знойдуцца іншыя людзі — якім нават простая, на першы погляд, паперка вызначыць надзею. Яны будуць ведаць, што не адны ў варожым свеце”.
“Позна пісаць налепкі”, — сказаў я.
“Па-твойму, лепш сядзець ля якой ямы з памыямі і чакаць старасці?” “Але ж мы не зменім гэты свет”, — ужо з пачуцця супраціву ўпарціўся я.
“Платон так не лічыў”, — укалола яна ў адказ. “Час страчаны. Зірні навокал”.
“Няхай. Але лепш памерці, чым так жыць”.
“Я не дам табе памерці, — сказаў я, — ты народзіш дзіця, і мы будзем адносна шчаслівыя”.
“І чаму адносна?”
“Таму што сумна жыць у нянавісці і тузе, а нас змушаюць менавіта да гэтага. А жыццё кароткае, і мне ў ім цікава збіраць доказы, а не забіваць. Пэўна, я, скажам так, чалавек ведаў, а не ваяр”.
Але тут у ёй нібы нешта адпусціла, яна ўсміхнулася мне неяк быццам змушана і папрасіла: “Абдымі мяне, Берташ”.
empty* * *empty
...Ноччу я выходзіў з флігеля. Неба было надзвычай цёмнае і россып яркіх зорак на ім зіхацеў над галавой.
Я прыслухаўся і абышоў усё навокал, праверыў сваю аўтамашыну, якая па-ранейшаму адзінока тулілася да сцяны, пацікавіўся, як накачаны колы. Паселішча спала, але там-сям чуліся чыесьці крыкі, гукі музыкі на нізкіх частотах злоўжываліся і абцяжарваліся рытмічным барабанным боем.
Я вярнуўся назад. На ложку роўна дыхала ў сне Мойра. Яна была голая і абрысы яе маладога гожага цела ўражвалі сваёй дасканаласцю. Жаданне блізкасці зноў узнікла ўва мне, але я асця-рожна лёг побач і пастараўся заснуць. Мой рэвальвер ляжаў пад ложкам так, што, хутка апусціўшы руку, я адразу трапляў далонню на дзяржанне.
Раніцай я чуў, як Мойра ўстала і нейкі час завіхалася ў пакойчыку. Барбі круцілася вакол яе і ціха павісквала. Потым жанчына пайшла, і ў думках я пажадаў ёй удачы. Я зноў заснуў, але хутка прачнуўся і адразу намеціў сабе, што трэба зрабіць за дзень. Спачатку я вырашыў наведаць дваццаць першы барак, а потым зайсці ў будучы Храм і спытаць у Юліуса Гарматы пра
Касіуса-гарбузагаловага: ці не даведаўся ён у таго аб Ёхане Цынку.
Я вельмі хацеў вызначыць дзень і час яго візіту ў Новы Эдэм. Гэта, як я прадчуваў, можа вырашыць усё далейшае жыццё: і маё, і
Мойры.
empty 12.
На падворку дваццаць першага барака на самаробных лаўках: дошках, пакладзеных на пустыя скрыні, сядзела некалькі абітальнікаў жытла, яшчэ некалькі заходзілі і праз нейкі час выходзілі адтуль, пасля чаго пачыналі перамаўляцца паміж сабой. Крыху ўбаку я заўважыў сакратападоб-нага навукоўцу, якога абступілі цікаўныя, урэшце, некаторыя з іх больш цікавіліся дзвюма кітаянкамі-асістэнткамі, якія з робленымі ўсмешкамі нервова азіраліся па баках.
Я падышоў да навукоўцы, якога, як я памятаў, звалі Публій Рос, і стрымана павітаўся. У адказ ён пасунуўся на лаўцы, прапанаваўшы мне прысесці побач. Я не адмовіўся.
“Што-небудзь высветлілася?” — пацікавіўся я.
“Цяпер пацішэла, а раней ішлі кантактныя рэакцыі, як і ўчора.
Дарэчы, ён не любіць усялякіх здагадак і выказванняў, інакш не было б спробы разбіць мае прыборы. Адзін з іх не дзейнічае”.
“Дык вы па-ранейшаму лічыце, што мы назіраем за спробай кантакту з намі робатам-прышэльцам?”
“Мяркую, гэта яго тэст на эмацыянальныя рэакцыі чалавека”, — глыбакадумна пацвердзіў на-вуковец Рос.
“Магчыма і так, — сказаў я, — але чаму тады такі тэст, а прасцей кажучы, палтэргейст, ідзе пастаянна ў розных месцах, а ў вялікім горадзе яго адначасова можна бачыць у двух, трох, чатырох аб’ектах пражывання? Па-вашаму, прадстаўнік невядомай машыннай цывілізацыі, які знаходзіцца на Зямлі ў адной асобе, прысутнічае і дзейнічае ў розных яе кутках? Але ж як такое можа быць?”
Я заўважыў, што маё пытанне часова паставіла Публія Роса ў тупік, але ён раздумваў над адказам нядоўга. Маўляў, казаў ён, прышэлец карыстаецца надзвычай высокімі тэхналогіямі і, магчыма, ужывае так званыя глюонныя ланцужкі на падставе кваркаў ці яшчэ як.
Навуковец далей нейкі час паблажліва тлумачыў мне асобныя бакі сваёй тэорыі, але я слухаў яго ўжо даволі няўважліва.
Читать дальше