Аб вычварэнстве
Інвалюцыя, а ў выніку і поўная дэградацыя людства з фантома, становіцца рэальнасцю, калі ў грамадстве паступова знішчаецца гераічны пачатак, на змену якому прыходзіць гомасексуальная культура. Чаму на вызначаным этапе непазбежна пачыналася пераўтварэнне паганскай цывілізацыі ў хрысціянскую, потым у камуна-бальшавіцкую і, урэшце, у цывілізацыю гермафрадытаў? А таму што гуманітарную прастору ў выніку глабальных метафізічных мутацый захоплівае недачалавек. Знешне ён быццам падобны на чалавека: тыя ж вочы, нос, рот, вушы, але яго духоўны ўзровень непапраўна нізкі. Безумоўна, яму нянавісна здаровае, моцнае і гераічнае.
Усё залежыць ад таго, у які бок мы крочым, выкарыстоўваючы пры гэтым ці свой розум, ці калектыўны. Старажытныя веды (тэлегонія) закрывалі шлях да ўсялякіх сексуальных рэвалюцый, што вялі непазбежныя наступствы адразу пасля так званых “вялікіх”, асноўная з якіх падсекла карані ўсёй чалавечай цывілізацыі.
Характэрна, што першымі дэкрэтамі тых старажытных камуністычных рэвалюцый былі дэкрэты аб легалізацыі гомасексуальных адносін, узаконьванне педэрастыі. Распуста — галоўны набытак недалюдзей, якія ірвуцца да ўлады. Паступова, як мы назіралі гэта ў цяперашні перыяд, цывілізацыя гермафрадытаў знішчае і мужчынскае, і жаночае, што ўжо нясе ў сабе пагрозлівыя прыкметы татальнага самазнішчэння. Уздзеянне гомасексуальнай культуры, мыслення і форм паводзін на самыя розныя сферы спажывецкага соцыуму становіцца здзекліва ўзрастаючым і цынічным. Узнікала ж ўсё стагоддзем назад быццам ціхамірна і неакрэслена: спачатку з масавых вярбовак педэрастаў у сексоты і агенты сакрэтных службаў, з дамоў моды і шоу-бізнесу, сексуальных рэвалюцый і гей-парадаў, з так званых дэмакратычных свабод і пранікнення гомасексуалаў у нацыянальную і міжнародную палітыку, а таксама ганебнай легітымізацыі ад-наполых шлюбаў.
На сумленні педэрастаў сотні тысяч загінуўшых на войнах, бо адмыслова завербаваныя, яны масава перадавалі сакрэтныя матэрыялы, коды і шыфры праціўніку.
У выніку, мы паўсюдна назіраем зараз, што ўсё гераічнае проста забаронена. Трыумф мужчын-скага пачатку ў гісторыі скончаны, а гаспадаром стала “ўсё дробязнае, вартае жалю, і разбэш-чанае, увесь духоўна адрынуты свет”, як выказаўся калісьці старажытны філосаф. Зноў жа па-чыналася ўсё, вядома, з прыняцця недачалавека і яго вучэння пра “шчасце і дабрачыннасць”.
Цяпер, калі эпоха Асветы скончылася, а дэмакратыя і лібералізм далі чарговы пачатак немінучаму краху, трэба чакаць магчымай наступнай варварызацыі і варта выкарыстаць гэты шанц напоўніцу, ачысціўшы рэшткі грамадства, і стварыўшы пасля таго новую цывілізацыйную парадыгму. Ці здолеем мы гэта зрабіць — вось пытанне?
empty* * *empty
Я вярнуўся ў флігялёк. Гаспадыня была дома, я пачуў, як Барбі адразу падала голас з яе пакой-чыка. Я пастукаў і зайшоў. Мойра ляжала ў ложку проста на коўдры і, кіўнуўшы мне, зноў пачала глядзець кудысьці ў адну кропку на столі. Жанчына была, на мой погляд, нечым вельмі за-клапочаная, што адразу адчувалася.
Я асцярожна спытаў у яе, што здарылася, і яна вяла адказала быццам вельмі стамілася на заводзе, але ежу на дваіх, не — паправіла яна сябе, зірнуўшы на сабаку, — на траіх, зараз згатуе.
Я падумаў, што ў нас з Мойрай увесь час вельмі дзіўныя адносіны, але ўспомніў пра апошнія падзеі, пра Платона і вырашыў, тым не менш, абмежавацца толькі адным пытаннем.
“Паслухай, Мойра, — пачаў я, — ты неяк прагаварылася, што ў цябе ёсць зброя. Я б не супраць кінуць на яе вокам”.
Яна памаўчала нейкі час, па-ранейшаму гледзячы ў столь, а потым сказала: “Ты ж ведаеш — тут без зброі нельга, у мяне дзесьці ляжыць пісталет старога ўзору, але яго трэба шукаць. Потым, Берташ”.
“У Цынка ахова, — ужо напрамую гнуў я сваё, — і каб “выканаць” яго — пісталета недастаткова. Тым больш у жаночых руках”.
“Гэта мая справа, Берташ”.
“Я хачу, каб мы з’ехалі адсюль і — жывымі”.
“І што ты прапануеш?” “Ты адмовішся ад сваёй вар’яцкая ідэі, доказ амаль што гатовы, мы купім дакументы і будзем вольнымі”.
Яна перавяла позірк са столі на мяне.
“Я яшчэ пра тое не вырашыла”.
“Ва ўсялякім разе папярэдзь, калі наспее нешта тэрміновае. Не вырашай адна”.
“Тое ж мне кажа і Маркус”.
Я прылашчыў Барбі, якая злёгку драпала мне ногі вострымі, маладымі зубамі, і насцярожана спытаў: “Маркус — гэта хто?” “Хіба табе нічога не казалі пра яго Андруш ці пастар Себасцьян?
Читать дальше