Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

тым больш нечаканая па-раза. Хіба мог прадугледзець той жа

Платон, што ў гэты адказны час, у гэты момант, менавіта на гэтым месцы акажацца патруль службы бяспекі? То-та і яно. Затое, якая-

небудзь зусім спан-танная імправізацыя калі-нікалі аказваецца дастаткова паспяховай.

Па дарозе да дваццаць першага барака, дзе па-ранейшаму (а чуткі, як я ведаў, ужо папаўзлі па наваколлі) раз-пораз буяніў д’ябал, я ў думках прааналізаваў падзеі апошняга часу. Цяпер нават доказ, які я цалкам магчыма і здабуду, адступаў на другі парадак, бо на першы выходзіла Мойра з яе праблемай. Зусім не жаночая справа — “мачыць” былых “дзяржаўных клапоў”, меркаваў я, бо жанчыны павінны нараджаць дзяцей, а як жа яшчэ?

Мая зніклая нявеста Эрыка Сак была іншай: яна хацела стварыць сям’ю і даць жыццё дзіцяці. Але, хто ведае, якой бы яна стала, калі б яе выслалі на сто першы кіламетр, пазбавіўшы не толькі нейкага нажытага дабрабыту, але і надзеі вярнуць былое ці штонебудзь змяніць у будучыні, — нявесела меркаваў я.

На падыходзе да барака я адразу заўважыў мікрааўтобус са сталічным нумарам і машынальна падумаў пра тое, што падзеі пэўным чынам набіраюць абароты. Некалькі неахайных разявак абодвух полаў вяла бадзяліся ля ўваходу на падворак, куды іх рашуча не пускалі цяперашнія ўладальнікі жытла. Мяне яны ведалі з мінулага разу, і я прайшоў у дом, хоць і пад касымі позіркамі.

Падлетак з бяскроўным пасінелым тварыкам, як я вызначыў, адзін з пляменнікаў Слімака, усё яшчэ ляжаў у картоннай скрыні, якая замяняла яму труну і была размешчана на двух зэдліках.

Побач сядзелі на самаробнай лаўцы яго бацькі — мулатка гадоў сарака і яе цёмнаскуры муж. Я спытаў у іх, ці не бачылі яны раней на целе падлетка якіх плямаў ці пашкоджанняў, але мне патлумачылі, што нічога такога не было, падлетак увогуле ні на што не хварэў, і хіба што апошнім часам паскардзіўся, што ў сне яму нібыта нехта клаў на грудзі руку і доўга такім чынам прыціскаў.

Я непрыкмектна зняў памёрлага на камеру надалонніка і спытаў, падключыўшы і дыктафон, хто, на іх думку, быў гэты “нехта”. Абое пераглянуліся, і мужчына неахвотна прызнаўся, што накладаў далонь, па словах іх сына, быццам яго дзядзька-нябожчык, але, вядома ж, гэта толькі сон, які яму прымроіўся, бо хваробу, як правіла, часта суправаджаюць усялякія кашмары.

Мужчыну звалі Тодар, і я пастараўся тактоўна патлумачыць яму, што сон і ява могуць быць шчыльна звязаны паміж сабой матэрыяльна і што ім усім ужо варта неяк зрушыць з месца іх стан аблогі з боку невядомай небяспекі і пачаць нешта рабіць.

“А што менавіта?” — няўцямна спытаў ён.

“Эксгумацыю трупа. І неадкладна. Хіба Адмета не гаварыла вам усім пра гэта?”

“Яна не ведае што рабіць, баба разгубілася і цяпер чакае, што ёй скажа навуковец са сталіцы. Яна і паспрыяла, каб сюды яго выклікалі”.

Навуковец з акадэміі прыбыў у паселішча раніцай і ўжо гадзіны паўтары як уладкаваўся ў пакоях удавы. Ён прывёз з сабой мноства прыбораў, якія мітусліва перастаўляў з месца на месца, падключаў да электрасістэмы, пстрыкаў выключальнікамі і пультам, які трымаў у руцэ. Яму дапамагалі дзве асістэнткі-кітаянкі. Я ветліва павітаўся з імі, з немалым здзіўленнем мяркуючы, каго гэта ён мне нагадваў. Нейкага вядомага старажытнага дзеяча — я ў галаве тасаваў імёны, пакуль мяне не асяніла: Сакрат! Антычны філосаф, выява якога часам мільгала ў старажытных тэкстах. Але тут адразу мне ўспомнілася вядомая сярод псіхіятраў думка: калі ў свеце нараджа-ецца чалавек з тварам каго-небудзь з вялікіх людзей мінулага, то ён, на жаль, вырачаны на пры-дуркаватасць.

“Вы каго прадстаўляеце?”— адразу спытаў ён мяне, назваўшыся

Публіем Росам.

Я надаў сабе загадкавы выгляд і адказаў, што пэўныя колы. Ён адразу пацішэў, прыняўшы мяне хутэчй за ўсё за супрацоўніка адпаведных службаў.

З бакоўкі выглянула Адмета Слімак, і я міжволі здзівіўся, як яна аслабела за апошнія суткі: у яе быў бледны, нават сіняга колеру, твар і чорныя плямы пад вачыма.

Я павітаўся і спытаў яе, ці звярталася яна да мясцовых улад па дазвол на эксгумацыю трупа яе мужа-нябожчыка.

“Я хадзіла ў муніцыпалітэт, — праз сілу сказала яна, — але чыноўнікі адмовілі мне”.

“І на якой падставе?”

“Мне было заяўлена, што нябожчыкі ў магілах не могуць заставацца жывымі, і што, калі я яшчэ раз пайду да іх па гэта, мяне скіруюць на дазнанне”.

Навуковец Публій Рос адарваўся ад сваіх прыбораў і здзіўлена ўтаропіўся на мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x