Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Не думаю, — сказаў я, нечакана ўспомніўшы пра дзённік фрэйліны Арнгейм. Мяркую, “людзі-цені” не з’явіліся з неба, а існавалі побач з іншымі заўсёды”.

empty* * *empty

У бараку, дзе жыла ўдава нябожчыка Слімака, яе сваякі і сваякі яе былога мужа, нас сустрэлі, як і раней, дастаткова насцярожана.

Як высветлілася з нашага апытання, анамальныя з’явы тут не перапыняліся. У вокны, пакідаючы круглыя, роўныя дзіркі, што само па сабе было вельмі дзіўна і невытлумачальна, уляцела некалькі камянёў. На першым паверсе завісалі ў паветры прадметы посуду: талеркі, лыжкі, самі выкручваліся і лёталі электрычныя пробкі, падала на падлогу, але не разбівалася(!), люстэрка: адным словам, раскручваўся ў сваёй загадкавай няўмольнасці тыповы палтэргейст. Ён, верагодна, і быў бы тыповым, каб не раптоўна памерлыя дзеці.

Я ўключыў сваю камеру на аўтаматычны рэжым, і мы ўвайшлі ў пакоі. Тут было брудна, валяўся розны хлам, а на сталах — аб’едкі, над якімі апантана гудзелі мухі. Мяне перасмыкнула.

“Гаспадыня дома?” — спытаў я аднаго з яе пляменнікаў.

Той моўчкі тыцнуў пальцам у столь, даючы зразумець, што ўдава знаходзіцца ў сябе, на другім паверсе.

Мы падняліся наверх, і Андруш пагрукаў у дзверы. Яны даволі доўга не адчыняліся, пакуль, урэшце, мы пачулі Адмету Слімак, якая дрыжачым голасам цікавілася, хто гэта мусіць яе бачыць.

Я стрымана паведаміў, нагадаўшы ёй пра ўчарашні візіт. Неўзабаве дзверы адчыніліся. Удава нябожчыка спалохана агледзела нас і адступіла ў бок, каб мы прайшлі. Я машынальна адзначыў, што выглядала яна, у параўнанні з першай нашай сустрэчай, значна горш. Твар быў бледны як сала, пад вачыма чорныя цені, рукі дробна трэсліся. Яна нават запамятавала запрасіць нас сесці, што мне было з рукі, бо я працягваў здымаць.

“Скажыце, Адмета, — спытаў я тактоўна, — у вас тут ноччу ўсё было спакойна?”

Яна кіўнула, хутаючыся ў халат што здзіўляла, бо ў пакоі стаяла спёка, і я ёй больш не верыў.

“І ў вас тут нічога не падала з паліц, не лётала ў паветры?” — пацікавіўся і Васка Петкавіч.

“Гаварыце праўду, — націснуў я, — бо інакш усё можа здарыцца, вы разумееце? Усё!” “Я яго баюся”, — толькі і сказала яна.

“Каго — яго?” — пытанне Андруша засталося без адказу.

“Не хочаце гаварыць — няхай так, — я спытаў у яе дазволу і адклеіў ад сцяны па-над столлю здымачны мікраблок камеры, які замацаваў там учора. — Зараз, тым не менш, пабачым разам, каго вы баіцеся”.

Я ўставіў мікраблок на ўзнаўленне ў надалоннік, наблізіў да вачэй і пстрыкнуў джойстыкам.

“Пачакайце! — перапыніла мяне Адмета. — Няхай вашыя сябры выйдуць, бо я хачу сказаць нешта важнае толькі вам аднаму”.

Я паціснуў плячыма.

“Мы пакуль што параспытваем там унізе”, — з гэтымі словамі

Васка Петкавіч тактоўна выйшаў за дзверы, а за ім незадаволена рушыў следам і Андруш.

“Вы бачылі мужа-нябожчка тут, у вашым пакоі, хіба не так?” — спытаў я.

“Так”, — праз паўзу прызналася яна.

“Вы з ім размаўлялі?” “Не. Ён сказаў усяго некалькі слоў, хутчэй, прамармытаў, я нават не здолела зразумець пра што. Я вельмі спалохалася і, пэўна, была ў шокавым стане”.

“Ён што-небудзь рабіў?” “Спачатку я ўбачыла святло. Там, за акном, якое было адчынена.

А потым ён і з’явіўся, быццам праз акно”.

Увесь гэты час, пакуль мы так размаўлялі, я адным вокам сачыў за дысплеем надалонніка. На ім я бачыў у пакоі Адмету, але, акрамя яе, нікога. Пуста.

“І што?” “Ён сеў за стол і пачаў усё на ім аглядаць, перасунуў талеркі.

Потым устаў і пасунуўся да мяне”.

“Як ён выглядаў? Ён быў голы?” “Апрануты ў касцюм, але неяк быццам у змятае і не па сезоне.

Ну, які ў такую спёку касцюм? А выглядаў — у яго быў такі позірк, быццам у п’янага ці наркамана. Зрэнкі звужаны да кропкі, а бялкі як крэйда. І ён не міргаў. Ні разу. Я страціла прытомнасць”.

На дысплеі я ўбачыў, як крэсла само падымаецца ў паветра і апускаецца ўсутыч да стала, а талеркі на апошнім перамяшчаюцца, затым адна з іх падае на падлогу, але не разбіваецца.

“Што было потым?” — спытаў я.

“Калі я апрытомнела, ён ляжаў побач, і ён абдымаў мяне”.

“І?” “Я закрычала, і тады ён устаў і выйшаў за дзверы”.

“Яго хто-небудзь бачыў, акрамя вас?” “Не. Я пыталася. Унізе толькі казалі, што па пакоях поўзала нешта ў выглядзе белага слупа, нібы з пары. Там зноў усё лётала, і яны выбеглі на падворак, дзе і сядзелі, пакуль не развіднела”.

Я прыгледзеўся, і тут сапраўды ўбачыў на дысплеі нешта падобнае на слупок дыму, што рухаўся ў пакоі, і саму Адмету, якая ўціскалася ў кут, закрываючыся рукамі. Калі, падумаў я, гэта перанесці з надалонніка на вялікі экран, то цалкам верагодна, што я выяўлю там значна больш. Але ўсё наступнае я адклаў на потым, бо цяпер мне трэба было неяк разгаварыць няшчасную ўдаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x