Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як толькі прыбылі на месца, камісія пачала апытанне мясцовых жыхароў. Усе яны ў адзін голас паказалі, што ўпыр лютуе ўжо даўно і паспеў вынішчыць большую частку сваякоў: трох пляменнікаў, брата, а цяпер нападае на пляменніцу, прыгожую маладую дзяўчыну, да якой з’яўляўся два разы па начах. Тая ўжо настолькі саслабела, што яе смерці чакалі з хвіліны на хвіліну. Камісія ў поўным складзе, якую суправаджаў вялікі натоўп сялян, з надыходам ночы скіравала на могілкі, дзе мясцовыя жыхары, не марудзячы, паказалі на магілу падазронага, які быў пахаваны тры гады таму. Над магілай усе бачылі агеньчыкі ці святло, быццам гарэла лямпа. Магілу раскапалі, адкрылі труну. Нябожчык ляжаў у ёй як жывы і здаровы чалавек, як “кожны з нас пры гэтым прысутных”, казаў у сваім лісце карэспандэнт абата Кальмэ. Валасы на галаве і на целе, пазногці, зубы, напаўадкрытыя вочы трымаліся моцна на сваіх месцах, сэрца білася. Труп быў выцягнуты з труны. У ім было заўважана некаторае скарчаненне, але ўсё ж рукі, ногі былі гнуткія, цэлыя і непашкоджаныя, як у жывога; на целе пры аглядзе не знайшлі ніякіх слядоў разлажэння. Паклаўшы труп на зямлю, яго працялі наскрозь насупраць сэрца жалезным шкворнем — пры гэтым упыр страшна ўзвыў. З раны пацякла белая вадкасць, змешаная з кры-вёю. Непрыемнага паху не было. Потым трупу адсеклі галаву, кінулі назад, у магілу, і засыпалі вапнай. Пасля таго дзяўчына, пляменніца ўпыра, пачала хутка папраўляцца. Яна таксама была агледжана лекарамі. Але на яе целе, акрамя сіняватай плямкі, нічога не знайшлі. У канцы ліста той жа афіцэр паведамяле Кальмэ, што сведкамі ўсяго гэтага, акрамя камісіі і мясцовага насельніцтва, былі шматлікія паважаныя белградскія грамадзяне, а ўсіх відавочцаў было тысяча трыста чалавек”.

Далей бацька спасылаўся на старажытнага даследчыка і ўфолага Скота Каралеса, дакладней, на яго здагадкі і дапушчэнні пра тое, што такая ці падобная энергетычная субстанцыя можа “перапраграмоўвацца кімсьці ў невядомых мэтах і “паўторна выкарыстоўваць” нябожчыкаў. Хутчэй за ўсё, меркаваў бацька, тут вылучалася нейкая энергетычная састаўляючая, якой у выпадку неабходнасці можна было даць іншае цела (кланіраванае ці проста штучнае?).

Было ўжо даволі позна, і, згадаўшы, што хутка пачне світаць, я выключыў камп’ютар і падумаў пра тое, што, магчыма, зараз запісвае замаскіраваная мной камера ў пакоях удавы Адметы

Слімак, і што ўсё ж варта было пра ўсё гэта ёй растлумачыць і папярэдне давесці: пра небяспеку, пра “цмока”, але вырашыў ісці туды заўтра з раніцы, каб мяне, не без падставы, не прынялі за апантанага. Дый ці зразумее яна тое, што я здолею ёй сказаць?

Ноччу, бліжэй да раніцы, пайшоў дождж. Мяне разбудзілі маланка і гром. Нягледзячы на неве-рагоднае жаданне зноў заснуць, я дысцыплінавана ўскочыў з канапы і выйшаў на падворак. Дождж быў цёплы і спорны. Са стрэх адразу дружна пацякло і я пачаў падстаўляць пад ваду ўсялякія пустыя ёмістасці, якія знаходзіў на падворку і па дарозе, забягаючы ў флігель. Урэшце, мокры, але задаволены, я вярнуўся ў свой пакойчык і заснуў з пачуццём выкананага абавязку.

empty* * *empty

З раніцы зноў выпаўзла бязлітаснае сонца. На блакітным небе не было бачна аніводнай хмаркі. Шчанюк прачнуўся, пэўна, разам са мной, бо адразу падбег да майго ложка, падаў голас і завіляў хвастом. Я выцягнуў са сметніцы дзве скарыстаныя талеркі, якія раней прыносіла к абеду Мойра, апаласнуў іх і паставіў ля ўваходу. У адну я наліў свежай вады, а ў другую нашкроб крыху кашы. Жывёліна адразу пачала есці.

Таймер на маім надалонніку паказваў восьмую гадзіну. Спаць далей не выпадала. Я апрануўся ў шорты і тэніску і з нецярпеннем падключыў на прагляд камеру, якой здымаў на могілках учора ноччу.

Усё атрымалася. З хваляваннем я зноў назіраў, як разгараецца над магільнай плітой агеньчык, як ён пераўтвараецца ў шар з пупавінай, адрываецца ад зямлі і, распырскваючы іскры, ляціць у паветры. Удача! Частка, і вельмі важная і істотная, будучага доказу была ў маіх руках.

У гэты час другая камера, памерам у звычайны гузік, пэўна ж працавала ў доме Адметы Слімак, і я вельмі спадзяваўся, што і там мяне чакае шмат цікавага. Але тут я абвальна ўспомніў пра ўчарашнюю сутычку на звалцы, пра тое, што забіў дэфарманта, і мяне ахапіла пачуццё трывогі. Урэшце, думаў я, супакойваючы сябе, такое здараецца не кожны дзень і, увогуле, што я павінен быў рабіць у той сітуацыі? Падставіць пад нож жывот? А Андруш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x