Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Вы верыце ў магчымую бессмяротнасць?” — раптам спытаў ён.

“Людзі не хочуць жыць вечна. Яны проста не хочуць паміраць”, — адказаў я яму словамі ста-ражытнага пісьменніка.

“А ў Бога верыце?”

“Каб у некага ці ў нешта верыць, трэба валодаць інфармацыяй — хоць якімі-небудзь ведамі. А іх, на жаль, у нас няма. Бог захоўвае інкогніта. Магчыма, павінна быць нейкая Першапрычына, але, мяркую, нам яе ніколі не спазнаць”.

“Але ж вы зараз разам са мной, збіраеце доказы нечага ірэальнага. Навошта яны вам?”

“Ну, па-першае, мы збіраем доказы ісціны, калі іх можна ахарактарызаваць простай мовай, а калі больш навукова — то найбольш верагодныя збоі працэсу пострэлятывісцкай касмалогіі.

Цалкам, магчыма, што гэта суцельныя ілюзіі. А па-другое, і вы , і я хочам зняць рэальную з’яву, каб даволі празаічна зарабіць грошай. Хіба не так?”

“Так, — згадзіўся Андруш. — Але не таму я навязаўся вам у напарнікі. Не падумайце, што з-за нейкіх грошай, якіх мне, дарэчы, ніхто не абяцаў. Мяне цікавіць вынік, да якога мы мусім прыйсці. Як кажуць — што там, за гэтым снегам?..”

“А пад гэтым снегам могуць хавацца не толькі кветкі, а і засвяціцца нешта больш цікавае”, — падумаў я ўслых.

“Як вунь той стары бляшаны тазік, — з ноткай сарказму ў голасе паказаў рукой у бок Андруш, — што свеціцца пад Месяцам”.

Я зірнуў у напрамку рукі майго маладога напарніка, а потым на неба. Месяца на ім не было.

Святло... Ля самой агароджы, ля выхаду. Яно нібы ішло з зямлі.

Я спыніўся і ліхаманкава выцягнуў камеру, зрабіўшы Андрушу знак.

“Гэта не тазік”, — ціха шапнуў я яму.

У тазіках і вёдрах, як я ведаў, на магілы звычайна насілі чысты, жоўты пясок, які капалі з ям за агароджай. Тут было нешта іншае. Мы ціха рушылі ў той бок і падышлі ледзь не ўсутыч. Я адразу ўключыў камеру. Над магільнымі плітамі ціха гарэў блакітны агонь, пераліваючыся халодным, туманным святлом, нібы ў матавай электрычнай лямпе. Ён паступова павялічваўся ў аб’ёме і наліваўся чырванню.

Я моўчкі здымаў. Побач узбуджана дыхаў мне ў вуха Андруш.

Агонь, між тым, станавіўся ўсё больш шчыльным і набыў неўзабаве форму шара, велічынёй якраз з невялікі тазік, толькі круглай, падобнай на мяч, формы. У прыкладна такіх памераў мячом, як я ведаў, яшчэ паўстагоддзя назад гулялі на вялізных стадыёнах.

“Скажыце, што гэта?” — узбуджана прашаптаў Андруш мне ў патыліцу.

“Потым. Падымі галінку і кінь у гэта. Толькі блізка не падыходзь”.

З-за маёй спіны ў шар паляцела сухая галінка, але прабіла агонь наскрозь, і мы пачулі, як яна з шоргатам ударылася ў цэментную пліту.

Я здымаў. Па спіне ў мяне міжволі беглі мурашкі.

“Глядзіце!”

Агнявы шар паціху паплыў уверх, разбухаючы ў памерах, але яго не пускала ў вышыню даўгая, у некалькі метраў, белая гнуткая і даволі таўстая пупавіна. Раптам яна адарвалася ля самой асновы і, звіваючыся ў кольцы, паплыла за шарам. Ад таго пасыпаліся ў бакі іскры, і ён паступова пачаў сплываць на поўдзень, паволі павялічваючы, як я адзначыў, хуткасць.

Неўзабаве здань знікла. Я выключыў камеру і, пасвяціўшы ліхтарыкам на магільную пліту, падышоў бліжэй, нахіліўся і прачытаў услых: “Тэафіл Слімак. 1996 — 2050”.

“Вышэйшы пілатаж, — па-ранейшаму шэптам выдыхнуў

Андруш. — Мы знялі прывід?” “Гэта не прывід”, — сказаў я.

“Тады — што?” “Мяркую, вобраз, уяўленне”.

“Але ж мы бачылі яго ў выглядзе шара, маглі б нават запіхнуць у мех”.

“То-та і яно. Толькі хапаць гэта рукамі я б не раіў”.

Мы выбраліся за агароджу. Больш на могілках нам заставацца ўжо не было аніякага сэнсу. Я чакаў, што Андруш пачне даймаць мяне пытаннямі, але памыляўся, бо мой спадарожнік абачліва маўчаў. Тлумачыць жа яму ўсё, што я ведаў, было доўга, складана і не да месца. Да таго ж, я хацеў хутчэй дабрацца дадому, і мяне цікавілі там дзве рэчы: па-першае, што, напрыклад, будзе адбывацца на працягу гэтай ночы ў пакоях удавы Тэафіла Слімака, а па-другое, занатаваныя на флэшку меркаванні майго бацькі па вампіралогіі — як збору сістэмных доказаў аргумента аб Сімуляцыі.

На зваротным шляху Андруш зноў прапанаваў мне абмінуць звалку, але я не згадзіўся: не хаце-лася губляць час.

Там ужо ішло сапраўднае баляванне. Гарэлі вогнішчы, ля якіх сноўдалі цёмныя постаці. Ноч і фургон-самазвал з пратэрмінаванымі медыкаментамі, пэўна, толькі спрыялі інстынктам, што вырваліся на волю і якія так-сяк стрымліваліся святлом дня. З абодвух бакоў засмечанай дарогі, па якой мы ішлі ў напрамку да паселішча, чуліся чыесьці гартанныя галасы, крыкі і воклічы. Віск жанчын часам рэзаў вушы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x