Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Я не стрымала свайго слова, Берташ, — сказала яна праз некалькі хвілін і, гледзячы ў столь, скрушна пахістала галавой. — Пэўна, у мяне сапраўды да цябе сантымент. Я не ў захапленні ад сябе за гэта”.

Я адказаў ёй, што яна дарэмна камплексуе, бо, што датычыцца мяне, дык я ўвогуле закахаўся ў яе з першага погляду.

“Я не забылася пра Платона, і наўрад ці забудуся. Тое, што я кладуся с табой у ложак — неістотна. Я і сама не ведаю, навошта гэта раблю, пэўна, чалавек — не такая ўжо і дасканаласць, хутчэй — наадварот. Я — ва ўсялякім разе”.

Я прамаўчаў на гэта. Дый што я мог адказаць?

“І потым, Юліус Гармата, — не супакойвалася яна. — Ён жа мой сябра. А я прывезла цябе з го-рада і пасяліла ў сваім жытле. Што я яму цяпер скажу? Няхай гэта псіхалагічная, але здрада”.

“Яму не да цябе, Мойра, — крывадушна запэўніў я яе, — бо ён заняты справай усяго свайго жыцця”.

empty 6.

Праз паўгадзіны Мойра пайшла. На кароткі час я заснуў.

Андруш зайшоў да мяне, як і абяцаў.

Сутонела. Дарога да могілак вяла праз дробныя сялянскія палеткі, на іх там-сям яшчэ завіхаліся згорбленыя постаці старых, якія, убачыўшы нас, на хвіліну распрамляліся і праводзілі незнаёмцаў няўцямнымі, абыякавымі позіркамі. Часам хтонебудзь з іх, які аказваўся зблізу, вітаўся з намі і, пачуўшы адказ, рахмана задаваў адно і тое ж пытанне: ці не ведаем мы, калі пойдзе дождж?

Следам цягнуліся кааператыўныя надзелы, створаныя па прынцыпе старажытных камуна-бальшавіцкіх калгасаў, пра што мне паспеў ўжо расказаць Васка Петкавіч. На іх у гэты час было пуста, толькі цямнелі спарахнелыя каркасы былых трактароў і камбайнаў, з якіх больш дробныя дэталі даўно разабралі і здалі ў металалом. З раніцы, як я раней даведаўся, сюды пасылалі людзей з баракаў, якія ўручную апрацоўвалі мізэрныя пасевы.

Раптам я пачуў далёкія крыкі кавак і варон, што, нягледзячы на цемнату, ніяк не маглі супакоіцца, а паветра адчувальна напоўнілася смуродам.

“Звалка”, — патлумачыў мне Андруш.

Але ён мог бы і не тлумачыць. Як былы смяцяр, я адразу ацэньваў такія правалы ў экалагічным балансе, якія ў апошнія гады сталі катастрафічнымі. Звалкі садзейнічалі таму, што на іх расплоджваліся грызуны і насякомыя, якія стваралі небяспеку эпідэмій, але галоўная бяда была ў тым, што пры гарэнні смецця ў паветра выдзялялася шмат дыяксінаў, што імкліва скарачала колькасць здаровых людзей.

“Вядома, на ёй скідваюць адыходы не зусім з вашага паселішча?” — пацікавіўся я, бо ведаў з мінулай сваёй чыноўнічай дзейнасці сапраўдную падкладку існавання такіх месц.

“У асноўным, тут смецце з Мегаполіса, — згадзіўся Андруш і нават абурана сплюнуў, — яны прывозяць сюды ўсялякі хлам і харчовыя адыходы з наступленнем ночы, бо афіцыйна такое быццам забаронена, але на гэта даўно ніхто не звяртае ўвагі: будаўнічы хлам, часам гнілое мяса і рыбу, такія ж агуркі, капусту, памідоры, бывае, што нават сапсаваныя бананы і бульбу з багатых кварталаў.” “Пэўна ж, тут селяцца не толькі птушкі, пацукі і бадзячыя сабакі?” — спытаў я.

“Тут жывуць людзі, хутчэй — былыя, — паправіўся са зласлівай іроніяй Андруш. — Урэшце, самі пабачыце”.

Сапраўды, на звалцы там-сям гарэлі невялічкія вогнішчы, ля якіх варушыліся чалавечыя постаці. Зноў я ўбачыў, што іншыя з іх перасоўваліся на карачках. Дзіўнае відовішча неўзабаве чакала нас наперадзе. У наступаючай цемры з воклічамі мітусіліся ўзброеныя самаробнымі марлевымі сачкамі і дыёдавымі ліхатарыкамі людзі. Раз-пораз яны махалі сваімі прыладамі ў паветры, а потым нешта выцягвалі з сачкоў і засоўвалі ў торбачкі за поясам.

“Гэта паляўнічыя за жамярой, — патлумачыў на маё пытанне Андруш. — Тут, на звалцы, рас-плоджваецца яе вялікае мноства: жукі, конікі, усялякія саранчовыя, тлустыя мухі, мятлікі. Усё гэта ляціць на святло, ловіцца, а потым ідзе ў ежу”.

“Ядуць яшчэ што-небудзь?” — удакладніў я. Андруш вытрымаў паўзу.

“Так. Пацукоў, бадзячых сабак і катоў, чарвякоў, лічынак: усё што ўтрымлівае бялок. Урэшце, для многіх прыхадняў гэта іх старадаўняя і ўзаконеная ежа”.

Задушлівае паветра раптам данесла да нас гук працуючага матора, а потым удалечыні мы пабачылі абрысы вялікага фургона-самазвала, які заднім ходам заязджаў на звалку з дарогі.

Да гэтага фургона з усіх бакоў з крыкамі беглі гурты падлеткаў. Чуўся жаночы віск.

Андруш відочна ўстрывожыўся. “У вас ёсць зброя?” — спытаў ён.

“Так. Я захапіў з сабой рэвальвер”. “Абмінем гэта месца. І хутчэй”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x