Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Між тым, нічога станоўчага мяне далей не чакала, бо вучань, які ўважліва сачыў за нашай раз-мовай, адразу зрабіў да мяне крок і нахабна патрабаваў: “Ішлі б вы адсель падалей, дзядзька. Бачыце — мы сёння не прымаем”.

Я ўсміхнуўся, бо ніколькі цяпер не крыўдаваў на падлетка: ён мне таксама прыйшоўся па душы, і спытаў: “Ці можна мне завітаць сюды па заканчэнні работ?”

“Вядома, — адказаў з рыштаванняў мастак, — сюды прыйдуць людзі. Мы адчынім дзверы для ўсіх”.

“Я бы жадаў быць першым”, — не сунімаўся я.

“Няхай так, калі разумееце ў жывапісе”.

“Мяне завуць Берташ, — прадставіўся я і павярнуўся да выхаду. — Берташ Яновіч. А пра вас я чуў. Вы — Юліус Гармата.

Так?”

Ён згодна кіўнуў, праводзячы мяне па-ранейшаму насцярожаным позіркам.

empty 5.

Я вярнуўся ў флігель, дзе паеў эрзацтушонкі з ранейшых невялікіх запасаў. Спёка ўжо набрала сваю звыклую моц. Больш за ўсё мне хацелася б акунуцца зараз у якую ваду, хоць абліцца ха-лоднай з вядра, але ў бачку ля ўвахода, куды я зазірнуў, вады было хіба што на дне. Павінен быць дождж, пройдзе ж ён калі-небудзь, і ўжо тады мне ўдасца назбіраць вады, — думаў я, лежачы на канапе.

Тут я непазбежна ўспомніў пра Мойру, пра свае недарэчныя і спантанныя мары з‘ехаць адсюль з ёй куды-небудзь, ну хоць, прыкладам, да тых месцаў, дзе цячэ рака ці спіць якое, няхай сабе і высыхаючае, возера, я ведаў, што такія месцы яшчэ там-

сям засталіся, але адразу ўспомніў, што я ўжо нават не чыноўнік, і тым больш, не крымінальны дзялок, не запатрабаваны майстра, не прадстаўнік уладаў ці іх сілавых структур, я — ніхто, высланы за сто першы кіламетр, персона нон-грата, падпольны парапсіхолаг-

аматар, а значыць, варожая грамадству асоба. Да таго ж, у мяне няма грошай. А самы малы дамок ля самага занядбанага возера-

лужыны каштуе вялікай сумы, і не кожнаму там будзе дазволена жыць.

Закачаны ў Сеціва доказ прынясе такія-сякія грошы, але яго яшчэ трэба здабыць, прычым, захоўваючы шчыльную канспірацыю, бо з боку ўладаў, калі там даведаюцца, што я шукаю, сас-пее і настане немінучая расплата. Толькі вось як захаваць усё ў тайне?

Гэта можна будзе зрабіць толькі тады, калі ахвяры анамальшчыны самі не будуць зіцікаўлены ў зваротным: урэшце, на-вошта ім наклікаць на сябе яшчэ і другую бяду? Але тут ад іх залежыць далёка не ўсё. Найбольш верагодна, што рэха ад падзей у бараку ўдавы Слімак хутка выплюхнецца напаверх і да таго часу трэба паспець выкачаць усю інфармацыю, якая будзе тычыцца маёй справы, меркаваў я. У галаве ў мяне ўжо сфарміравалася адпаведная версія накшталт таго, што шукаю ў тым злашчасным доме. Дарэчы, зноў паўтаруся, што я аніякі не містык і не акультыст, і веру ў адзінае навуковае тлумачэнне любой анамальнай з’явы, якой бы яна ні была загадкавай і таямнічай. І навука магла б пайсці далёка наперад, каб не з’явілася нейкая невытлумачальная заслона, тупік, люстэрка, зазірнуць куды неверагодна складана, і да таго ж, на ўсё гэта было аб’яўлена табу.

Калі б яшчэ стагоддзе назад хто-небудзь аб’явіў, што ўжо заўтра наступіць час і можна будзе ў любую секунду звязацца па надалонніку вагой у пяцьдзесят грамаў з любым абанентам у любой частцы Зямлі і нават на Месяцы, і расказаў пра Сеціва, то яго б аб’явілі вар’ятам. Але такі час наступіў, і чалавецтва кінулася ў космас, але тут яго і чакала першае вялікае расчараванне, бо спадзяванні на тое, што вось-вось людзі дабяруцца да “далёкіх планет”, і больш таго, сустрэнуцца на іх з такімі ж гуманоідамі, аказаліся надзіва марнымі, а надзеі — пустым трызненнем, за якім хавалася нешта неакрэслена пагрозлівае, і вось тады і з’явілася штучна справакаваная, даволе старая, але ў новай афарбоўцы, метафізічная мутацыя — вера ў магчымую і хуткую бессмяротнасць. Разлажэнне грамадства, вядома, пачалося раней, з пачатку і асабліва з сярэдзіны мінулага стагоддзя. Менавіта тады, як ніколі, радзіме патрэбныя былі героі і спадзвіжнікі, а яна чамусьці ўпарта нараджала “штучнікаў”.

Але тут я зноў прымусіў сябе вярнуцца ў думках да канкрэтыкі. Ужо сёння вечарам нам разам з Андрушам абавязкова будзе варта наведаць могілкі. Я адчуваў, што з вялікай дозай верагоднасці знаходжуся на правільным шляху і іду па следзе, як сабака па знаёмым яму паху.

Раптам у дзверы пастукалі, і на парозе нечакана з’явілася Мойра. Я абрадваўся, ўскочыў з ложка і адказаў на прывітанне.

Жанчына была ў паркалёвай сукенцы са шлейкамі на аголеных плячах. У руцэ яна трымала клунак, які паклала на стол.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x