“Такое ў нашым, а цяпер і вашым Эдэме, раз на два тыдні, — патлумачыў мне Андруш, — яны збіраюцца тут ужо з раніцы, чакаюць, пакуль з’явіцца машына з “падагрэвам” і адцягваюцца, як могуць. Часам, як развіднее, агенты мясцовай службы бяспекі знаходзяць трупы, але гэта здара-ецца надзвычай рэдка”.
“Паспяваюць закопваць, ці хаваюць у смецце?”
“Не. Наколькі я ведаю, іх з’ядаюць. Тут шмат апусціўшыхся мігрантаў і іх дзяцей, якія ўспомнілі свае старыя звычаі.
Антрапафагія”.
“І наколькі многа тут мігрантаў?” — спытаў я.
“Як і па ўсёй Еўрабіі ці Чайнаросі. Пэўна, як і ва ўсім астатнім свеце, але я там не бываў. Пра-цаваць яны тут, у нас, не жадаюць і ў асноўным усё трымаецца на мясцовых белых аўтахтонах ды высланых сюды з мегаполісаў дэсідэнтах. Урэшце, і вас, як я разумею, не мінаваў той лёс. Так што — не здзіўляйцеся. Тут усё можа быць”.
“Я быў на вайне і бачыў горшыя рэчы”, — прыслухоўваючыся, машынальна адказаў я. Мне раптам выразна пачулася сабачае скавытанне. Я спыніўся.
Цемра згусцілася і здавалася шчыльна сатканым аксамітам.
Неба яшчэ з вечара засцілалі хмары і на ім цяпер не назіралася аніводнай зоркі. Смярдзючы дым з іскрамі ад спальваемага на вогнішчах смецця забіваў лёгкія. Мы рушылі далей. Адно з вогнішчаў гарэла ля самай дарогі. Там былі людзі. Раптам адтуль зноў данёсся сабачы віск. У ім чулася ўжо нейкая жаласная пакорлівасць лёсу.
“Не падыходзьце”, — папярэдзіў мяне Андруш, але я ўжо скіраваў у той бок.
На ўбітай у зямлю і сагнутай уверсе металічнай трубе двое мурынаў вешалі сабаку. Яшчэ адзін з даўгім нажом стаяў напагатове, пэўна, рыхтуючыся адразу зняць з яго скуру. Гэта, як я адзначыў, быў дэфармант. Побач завіхаліся некалькі зладзеяватых постацей, сярод якіх я заўважыў дзвюх напаўголых жанчын.
“Адпусці жывёліну!” — я схапіў за канец кабелю, а менавіта на ім вешалі сабаку — гэта, як я заўважыў, было яшчэ шчанё, і сарваў зашмаргу з трубы.
На кароткае, у некалькі секунд, імгненне мурыны знерухомелі — узважвалі сітуацыю і велічыню небяспекі, якую ўяўлялі ім я і Андруш за маёй спінай. Пэўна, яны спачатку вырашылі, быццам мы хочам завалодаць іх законнай здабычай, але хутка ўцямілі, што гэта не так і што мы якраз тыя самыя, варожыя ім з безлічы былых тысячагоддзяў, прадстаўнікі іншай расы, якія ў далёкім мінулым спрадвечна былі ім ворагамі і заўсёды адцяснялі іх на ўзбочыну жыцця, бо мелі больш развіты мозг і больш дасканалую рэакцыю на небяспеку, пакуль, урэшце, усё дзіўным чынам не перакулілася з непазбежнасцю лёсу, і цяпер настаў іх час. Ад інтуітыўнай свядомасці гэтага поклічу мінулага іх лютасць выбухнула неадкладна: дэфармант, які быў з нажом, кінуўся на мяне; падбадзёрваючы яго, жанчыны істэрычна закрычалі, вышчарыўшы гнілыя зубы, адна з іх выхапіла з вогнішча галавешку і саўганула ёй у мой бок, але ёй перашкаджалі дастаць мяне яе ж напарнікі, якія па гэтым своеасаблівым сігнале таксама кінуліся на мяне. Сабака з віскам упаў пад ногі, дэфармант паслізнуўся аб яго, і я ўдарыў яго пяткай нагі ў твар, адначасова выхапіўшы рэвальвер. Ззаду пачуўся перасцерагальны вокліч Андруша — я зразумеў, што напалі і на яго. Не марудзячы, я пачаў страляць. Пад ногі мне рухнула бліскучае ад поту чорнае цела, астатнія адразу кінуліся па баках, разбягаючыся у ратавальную цемру.
Я зірнуў уніз: мёртвы дэфармант, так і не выпусціўшы з рукі нож, ляжаў на зямлі, пакрытай слоем спрасаванага смецця. Куля трапіла яму ў лоб і выйшла з патыліцы.
“Цяпер прэч адсюль, — Андруш усхвалявана цягнуў мяне за руку. — На гукі стрэлаў могуць прыехаць і агенты эсбэ. Нам варта спяшацца”.
“Забяры сабаку!” — загадаў я яму.
Андруш падняў шчанё на рукі. Мы рушылі, але я раптам спыніўся.
“Трэба закапаць цела”, — запознена прапанаваў я.
“Яшчэ чаго! — абурыўся Андруш. — Дый ён да раніцы не даляжыць, іду на заклад”.
“Ты думаеш?” — спытаў я, здагадваючыся, у чым справа.
“Упэўнены. Яны вернуцца, паклічуць іншых, засмажаць і з’ядуць яго, пакуль яшчэ цёплы”.
empty* * *empty
Прыкладна праз гадзіну мы дабраліся да паселішча. Новы Эдэм збольшага ужо спаў.
На развілку Андруш апусціў шчанё на зямлю.
“Цяпер, — сказаў ён, — паглядзім, за кім яго Бог пашле”.
Шчанё ледзь бачным камяком круцілася ля нашых ног.
“Гэта яшчэ як?” — не адразу зразумеў я.
“Разыдземся. Нам усё роўна ў розныя бакі. Паглядзім, за кім гэты ваўкадаў пабяжыць. Спадзяюся, што за мной”.
Але шчанё, пакруціўшыся і нейкі час жаласна паскавытаўшы, чамусьці аддало перавагу мне.
Читать дальше