Варта толькі завітаць у бардэль”.
“Так, маеш рацыю, — пасля непрацяглага роздуму згадзіўся я, — да таго ж, упэўнены, што ён заблакаваў рухавік на код, а каб паставіць, у сваю чаргу, машыну на хаду, спатрэбіцца шмат часу”.
Мясцовы бардэль, пра які нагадаў Андруш, размяшчаўся ў адной з былых вайсковых казармаў. Мы падышлі да яго праз паўгадзіны.
Зблізу гэта аказаўся даўгі, неахайны будынак, асветлены знутры.
Там-сям вокны былі адчынены, адкуль даносіліся гукі папсовай музыкі, брудная лаянка, жаночыя ўскрыкі і віск. Ахоўнік ля дзвярэй — нізкарослы тыкваголовы з даўгімі, як у малпы, рукамі, ўтаропіўся ў нас абыякавым позіркам, але шлях загарадзіў.
“Гвіда тут?” — не марудзячы, пацікавіўся ў яго Андруш.
“Я з ім сёння не “прыкурваў”.
“Мы зойдзем”.
“Заходзьце. У мяне толькі дзве ўмовы: у вас павінны быць грошы і не павінна быць ствалоў”.
Я выцягнуў з кішэні грошы. Вочы ахоўніка сквапна бліснулі, і я скінуў яму ў далонь паперку. Ён адступіў у бок, не ўспамінаючы больш пра зброю, а мы зайшлі ў нешта накшталт гасцінай. Гэта быў даволі вялікі пакой з падранай канапай у куце і мноствам пластмасавых крэслаў, на якіх там-сям сядзелі напаўаголеныя постаці рознага полу, розных колераў скуры і самага рознага ўзросту. Той-сёй з іх паліў, нехта размаўляў, іншыя ўставалі і некуды сыходзілі. Пахла таннымі дэзадарантамі. За пластыкавым бар’ерам месціўся стол, за якім, адасобленая арганічным шклом, вяла стукала пальцамі ў клавішы камп’ютаэра кітаянка па выглядзе гадоў сарака, якая, убачыўшы нас, адразу падхапілася з месца,.
“Гвіда ў вас? — спытаў я яе па магчымасці ветліва. — Вы ведаеце Гвіда? Мы хочам яго паба-чыць”.
“Я паўгадзіны на змене. Адкуль мне ведаць — ёсць тут Гвіда ці не. Ён звычайна доўга не затрымліваецца. Забірае сваю пастаянную сучку, яе завуць Роза, і за падвоеную плату вядзе дадому. Альбо тут забаўляецца. Мы і ў пазыку яму яе не адмаўляем. Хто ж не ведае Гвіда... Я схажу гляну, альбо пашлю каго”.
“Не, — сказаў я. — Мы самі”.
“Не бясплатна. Вось, азнаёмцеся”.
Я павярнуўся да агароджы, на якой пабачыў налеплены аркуш паперы, і прачытаў наступнае: Ко ш т п а с л у г : Мастурбацыя — 2 амера З відам на залу — 3 амера Партнёр — 5 амера
Партнёр па выбару — 8 амера Звальная зала — 10 амера
Я паціснуў плячыма, выцягнуў дробную банкноту і аддаў “мамцы”.
“На дзве хвіліны. Толькі па Гвіда. Мой таварыш пачакае тут”. “Ды я пашлю каго, — адразу памякчэла яна. — Вось, прыкладам, паклічу сяброўку яго Розы”.
Але я, вядома, не быў упэўнены, што Гвіда зараз захоча мяне бачыць, і сам прайшоў у дзверы, якія вялі ў доўгі калідор. У ім часам выбягалі з асобных кабінетаў у асноўным малалетнія вычварэнцы, некаторыя з іх былі яўна пад наркатой. З-за дзвярэй даносіліся ўзбуджаныя крыкі і віск. Ля двух вынасных біятуалетаў стаялі чэргі. Я не зазіраў у кабінеты, бо разумеў, што мала шанцаў знайсці там патрэбнага мне дэфарманта, але прайшоў далей — туды, дзе, як здагадаўся, знаходзілася зала, прызначаная пад групавыя сексуальныя ўцехі.
Цяжкае паветра было тут асабліва задушлівым з-за паху поту, нямытых разгарачаных цел і выдзяленняў. Паўсюды вяла і неяк механічна савакупляліся, мяняючы партнёраў, альбо каго аднаго з групы. Там-сям гэта былі і гомасексуальныя пары. Пакуль адны адпачывалі, іншыя займалі іх месцы на лежаках, альбо на засланай брудным паралонам пляцоўцы ў цэнтры залы. З некалькіх дынамікаў на сцянах аднастайна грукацела музыка — білі на нізкіх частотах барабаны.
Невялікая зала ў псеўдаарабскім стылі была застаўлена шырокімі жалезнымі ложкамі, на якіх замест матрацаў былі прыстасаваныя брудныя лісты тоўстага паралону. На іх пад напаўпразрыстымі балдахінамі з пашарпанай пластыкавай плёнкі адбываліся оргіі. Там-сям размясціліся проста парамі. Уздоўж праходаў, прыкаваныя да сценак за ладыжкі, рабілі выгляд, што б’юць сябе пугамі, і стагналі, выяўляючы экстаз, голыя дзяўчыны і маладзёны абодвух полаў. Было бачна, што ў некаторых з іх у грудзі і геніталіі ўшытыя імплантанты.
На мяне звярнулі ўвагу. Прыкры жаночы голас прапанаваў: — Далучайся! Чуеш, ты — бландзінчык? Распранайся хутчэй!
Уладальніца яго — беласкурая, каровістая самка, гадоў трыццаці на выгляд, — урэшце, я мог і памыляцца, зазыўна памахала мне рукой. Яна ляжала на ложку, рассунуўшы ногі так, што была бачная яе паголеная вагіна. Побач з ёй адпачываў, заплюшчыўшы вочы, потны мурын з прык-метным піўным жыватом. Другой рукой жанчына пажадліва вадзіла па гэтым жываце і ніжэй, пэўна імкнулася прастымуляваць эрэкцыю.
Читать дальше