“Ну, што ты цягнеш? — яна пакінула мурына ў спакоі і, прасунуўшы абедзве рукі сабе пад калені, пальцамі развяла шчыліну похвы і зазыўна выгнула спіну. — Ідзі да нас!”
Яшчэ некалькі парачак, яўна абкураных ці пад уздзеяннем “шмалі”, ажыўлена заварушыліся.
“Тусуй да нас, так, да нас!”
Даўгалыгі індус — тыповы гей з чорнымі бліскучымі валасамі да плячэй, ашчаперваў на падлозе маладога беласкурага падлетка з дробным, азызлым тварыкам, з брыдкімі “тату” на ягадзіцах. Той павіскваў, як жывёла.
Яшчэ крыху ўбаку стаяў на тонкіх, як у бацяна (якога я бачыў на малюнку), кволых нагах худа-сочны, невысокі, белы мужчына, калі яго можна было так назваць, і з імпэтам мастурбаваў. На выгляд ён меў каля сарака пяці год, відавочна не дэфармант, але з невялікай галавой у выглядзе дыні, шэрай хваравітай скурай на твары і выскаленымі, пашкоджанымі карыесам жоўтымі зубамі ў чорных пломбах. Адно вока яго было з бяльмом, а валасы на галаве, якая матлялася на тонкай шыі, таксама шэрыя з сівізной і колеру прыдарожнага бруду. Рукі ў гэтага недаробка з вузкімі і пакатымі плячыма (як я памятаў з Ламброза — прыкметай яўнага выраджэння) былі маленькія, як курыныя лапкі, але тонкія пальцы нечакана даўгія, нібы ў кішэннага злодзея.
Я агледзеў залу, але Гвіда нідзе не было. Сяброўка Розы, якую мы знайшлі з дапамогай “мамкі” і, прыстрашыўшы, разгаварылі, урэшце назвала нам адрас. Адруш сказаў мне, што добра ведае той раён, і мы зноў выйшлі ў ноч.
З-за пасмаў дыму неба было амаль увесь час цёмнае, але калі дым раптоўна сплываў, у прасве-тах я бачыў асляпляльны коўш Вялікай Мядзведзіцы. На вуліцах пуставала, толькі раз-пораз нехта крычаў і ўводдалі чуліся адзінокія стрэлы. Патруль з некалькіх узброеных дэфармантак на самакатах бясшумна праехаў побач, і мы на хвіліну ўціснуліся ў цень.
“Шкада, што наша суполка распалася, — ціха вымавіў Андруш, калі мы зноў рушылі па вуліцы, — але Маркус збярэ нас зноў. Праз Сеціва і сваіх людзей. Вы, Берташ, нават не ведаеце, якія ў яго паўсюль сувязі, і нават я не ведаю дакладна, якія мэты яны ставяць перад сабой заўтра. Хіба так, у агульным. Адно магу вам давесці: ён незвычайны чалавек”.
“А сёння ты куды думаеш дзявацца?” — спытаў я.
“На нейкі час з’еду. А потым вярнуся, бо ў мяне тут ёсць свой інтарэс”.
Я не стаў распытваць Андруша пра яго інтарэсы: хутчэй за ўсё якая-небудзь дзяўчына, параіў толькі быць вельмі пільным і абачлівым.
empty* * *empty
Гвіда, пэўна, адчуваў сябе ў поўнай бяспецы, калі мы ўзнялі яго, соннага, з ложку. Яго сяброўка Роза — прыгожая непаўналетняя негрыцянка — забілася ў кут, адкуль спалохана глядзела на нас вытарашчанымі вачыма. Я сказаў ёй, каб сядзела ціха і што мы ёй нічога кепскага не зробім.
“Збірайся”, — загадаў я, і раптам адчуўў, што дапусціў нейкую памылку, што і спраўдзілася.
Ён імгненна саўгануў рукой пад падушку і выхапіў нож. Другой рукой ён схапіў за валасы Розу і прыціснуў лязо да яе горла. Я ў сваю чаргу выхапіў з кішэні “берэту”, але зразумеў, што спазняюся. Гвіда спрытна засланіўся целам дхзяўчыны і моўчкі чакаў, утаропіўшыся на нас, як звер. Андруш, ужо з “пээмам” у руцэ, таксама замер на месцы.
“Дарэмна ты так, Гвіда, — сказаў я, ліхаманкава змяняючы ў галаве варыянты. — Адпусці яе. Мы прыйшлі па джып. Вярні яго — і расход”.
Я зрабіў крок у яго бок, але ён глыбей націснуў лязом на шыю закладніцы.
“Не падыходзь!”
Я, пасля секунднага роздуму, зноў крыху пасунуўся бліжэй.
Андруш паўтарыў мой манеўр.
“Ты што.., — я знарок брыдка вылаяўся, — у цябе анікіях шанцаў.
Кідай нож, Гвіда”.
“Я зарэжу яе”, — пачулася ў адказ.
Я зрабіў яшчэ паўкрока, прыкідваючы, ці дастану да яго галавы “фронт-кікам”, як раптам ён адштурхнуў дзяўчыну і кінуўся з нажом на Андруша. Ва ўсякім разе, такі быў намер, але я яго апаярэдзіў. Ад удару пяткай у галаву ён асунуўся назад, на ложак.
Роза завішчэла, засланяючыся ад яго рукамі, але тых некалькіх секунд, пакуль ён ачуняў, нам хапіла. Мы скруцілі яго, і ён сціх.
Андруш сарваў вяроўчыну, на якой яшчэ сушылася бялізна гаспадыні, і мы звязалі яму рукі за спінай.
“Блакатар у цябе? — спытаў я Гвіда. — Зараз ты пакажаш нам, дзе схаваў маю машыну”.
У адказ той сплюнуў сабе пад ногі і адвярнуў голаў у бок. Ад яго мускулістага, налітага сілай карычневага цела, патыхала гармонамі і потам. Але тут мяне здзівіў Андруш.
“Паслухай, Гвіда, — сказаў ён, — мы ўсё роўна знойдзем джып, няхай сабе і не так хутка. Ён жа ў адным з паўночных танкавых боксаў? Але мы зробім з табой дрэнную рэч, Гвіда: пакладзём цябе голай задніцай кверху і ўставім табе туды вось гэта, —
Читать дальше