Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Андруш зняў з падваконня пустую пластмасавую бутэльку, — а пасля здымем надалоннікам. Будзе што паказаць Касіусу і ўсім астатнім. Як табе перспектыва, Гвіда?” “Хутчэй, думай, Гвіда, — прыспешыў я. — Час пайшоў”.

Нейкую хвіліну ён пралічваў варыянты, але ўрэшце кіўнуў на згоду. Яго трэсла ад роспачы, змешанай з нянавісцю.

“Скажы ёй, каб нікуды не выходзіла”, — я паказаў на Розу, хоць малалетка была ў такім стане ад страху, што наўрад ці што разумела.

“Чакай мяне тут”, — выціснуў з сябе ёй Гвіда, і мы пайшлі.

Па дарозе ён маўчаў. На ўсялякі выпадак Андруш прывязаў яго вяроўкай да звязаных рук і, узяўшыся за канец, вёў, трымаючы наперадзе сябе, нібы жывёлу.

Адзін раз нам сустрэліся гарластыя “працаробы” на падпітку, якія цяпер рызыкавалі натрапіць на патруль, а потым таропка прабег рыкша, які вёз, няйначай з бардэля, гомасексуальную парачку. Педэрасты сядзелі абняўшыся ў аднаместным вазку і п’яна нешта шчабяталі.

Урэшце мы прыйшлі. Мой пазадарожнік, замаскіраваны нейкім хламам, лёгка вывеўся з бокса.

“Гвіда, — спытаў я дэфарманта, — навошта ты скраў маю машыну?”

“Так вырашыў Касіус. Выкуп незаплачаны. Трое сутак прайшлі”.

“Ты — пацук, Гвіда”, — выказаўся і Андруш.

Нейкую хвіліну я раздумваў, што нам з ім рабіць. Адпусціць?

А мой абяцанак Мойры? Але ж гэта не зусім правільна па маім разуменні жыцця. Касіус зноў пашле яго да нас і не аднаго.

Касіус?

Рашэнне прыйшло раптоўна. Я выцягнуў з кішэні надалоннік і высветліў нумар Касіуса. Пра-цяглы час адказу не было, але потым ён выйшаў на сувязь.

“Пазнаў мяне, Касіус?” — спытаў я.

“Ты нясеш мне выкуп, Берташ?” — праз паўзу ў сваю чаргу спытаў ён.

“Нешта кшталтам таго. Я аддаю табе выкуп. Знойдзеш яго ў паўночным танкавым боксе. Яго завуць Гвіда. Больш не пасылай яго да мяне. Ён мне надакучыў”.

Я выключыў надалоннік.

“Не. Толькі не гэта, — раптам сказаў Гвіда. — Мяне заб’юць. Не, яны зробяць горш: аддадуць дзікім людзям са звалкі”.

“І тыя засмажаць цябе, так?” — пацікавіўся Андруш.

“Ты памыляешся, Гвіда, — сказаў я, — калі думаеш, што сустрэнешся з Касіусам. Ён, можа, цябе і пашкадуе, а я — не”.

Я зірнуў на дэфарманта. Некалькі раз ён спрабаваў забіць мяне.

Мойру. Забіў майго сабаку.

Кроў ударыла мне ў голаў. Твар Гвіда з мёртвым позіркам раптам нагадаў мне твар упыра. Я ўспомніў успораты жывот

Барбі.

“Schmerz, — сказаў я, нахіліўшыся ўсутыч да яго вачэй, — ты ведаеш, што такое боль? Не? Дык зараз адчуеш!”

Паўза.

“Вазьмі яго нож, Андруш!” “Вось, — той выцягнуў з кішэні нож і лязо, цьмяна бліснуўшы ў паветры, выскачыла вонкі. — А цяпер?” “Што вы робіце?” — з істэрычнай нянавісцю спытаў Гвіда і адразу сарваўся на крык. — Не кранайце мяне, сукі!”

Я падсёк яму ногі, і ён паваліўся на зямлю, у засмечаны бетонны друз.

“Выпусці яму кішкі, Андруш”.

Паўза.

Андруш нерашуча зірнуў на мяне.

“Можа, ты хочаш дачакацца, калі ўсё адбудзецца наадварот. І

ён зробіць гэта з табой? — спытаў я і прыспешыў. — Хутчэй! У нас няма часу!”

Андруш нагнуўся і адвёў для ўдару нож. Ён усё яшчэ марудзіў.

Між тым, Гвіда адхіліўся ад яго як мага далей і пачаў выгінацца, як чарвяк.

“Я не жартую!”

Нож лёгка рассёк кашулю і скуру на жываце гарбузагаловага.

Пырснула кроў, і Андруш распраміўся і стаў ў поўны рост. Твар яго пабляднеў.

Гвіда нешта крыкнуў і заторгаў нагамі. Я выцягнуў надалоннік і зняў дэфарманта ў такім вы-глядзе. Жыць таму заставалася нядоўга.

“Пашлю гэтую карцінку Касіусу, — сказаў я. — Толькі потым. А зараз трэба спяшацца”.

Я завёў рухавік, і мы ад’ехалі. Гвіда яшчэ слаба ўскрыкваў.

Андруш моўчкі сядзеў побач.

“Такое жыццё, — сказаў я ў пустэчу. — Хіба мы яго прыдумалі і ці мы ў гэтым вінаватыя? Але ж я павінен рабіць і так, бо не хачу быць асуджаным на страту, як жывёла. Мяркую, што і ты таксама”.

Праз некалькі хвілін я развітаўся з Андрушам. Нешта ў падсвядомасці падказвала мне, што на гэты раз — назаўсёды.

“Будзеш і далей з Маркусам?” — спытаў я яго напаследак.

“Так, — адказаў ён мне, — Маркус паўсюдна мае аднадумцаў.

Скажу вам тое, што ведаю. Гэта розныя людзі, але ў іх мэта — адрадзіць сваю дзяржаву, і дзеля гэтага яны пойдуць на ўсё”.

“Ты, вядома, з імі?” “Так”.

“На ўсё — гэта на што?” — удакладніў я, вярнуўшыся да яго слоў. “Ён лічыць, што дзевяць дзесятых адсоткаў тутэйшых людзей — чалавечы хлам, які немагчыма выцягнуць з цемры і яго проста варта пакінуць на волю лёсу, а свядомае адгалінаванне выдзеліць і згрупаваць у адзіны кулак. Гэта будзе няхай і нешматлікі, але мэтанакіраваны народ, кожны асобнік якога будзе ведаць, навошта яму жыць”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x