Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Хутчэй! — прыспешваў нас Маркус. — Забярыце Людвіка! Мы не адны на дарозе!”

Мы вызвалілі вязняў ад кайданкоў, і я абняў усіх траіх. Андруш хутка абшукаў кабіну, адагнаў аўтазак пад адхон, і той марудна абсунуўся ўніз, уткнуўшыся ў смецце.

“З дарогі! Хутка!” — падганяў Маркус.

Мойра ўжо была сярод нас. Твар яе набыў шэрае адценне, і я павёў яе да пікапа, але яна нечака-на заўпарцілася і прымусіла мяне спыніцца. У руцэ яна ўсё яшчэ трымала страляючую трубку.

“А мы нічога не запамятавалі?” — раптам спытаў Андруш і красамоўна зірнуў на абяззброенага эсбэшніка. Той ужо тупа стаяў пасярод дарогі, і было бачна, як страх скаваў яго псіхіку, і цела пад наплывам гэтага раптоўнага ўздзеяння страціла здольнасць нават паварухнуцца. На яго месцы я б паспрабаваў уцячы, скарыстаўшы адзін шанц з тысячы, але ён ужо, пэўна, нічога не кеміў і яўна знаходзіўся ў калапсе.

Пад нашымі позіркамі Маркус паціснуў плячыма і кіўнуў на былых вязняў.

“Няхай скажуць яны, а мая філасофія простая”.

Але тут настаў час здзівіцца мне, бо Мойра выйшла наперад і рашуча наблізілася да эсбэшніка.

“У мяне застаўся адзін патрон”.

Яна падняда руку са зброяй.

“Павярніся спінай!”

Той паслухмяна павярнуўся. Туга праступіла на яго скуластым тупым твары.

“Няхай Платон возьме яго да сябе! Гэта мой падарунак!”

Секунды беглі адна за адной, а стрэлу не адбывалася. Раптам жанчына апусціла руку са зброяй і адвярнулася.

“Я не магу.”

Але тут жа паправілася: “Не хачу.”

На яе пабляднелым твары чыталася разгубленасць. Я раздумваў нядоўга: чакаць нейкіх дзеянняў ад былых вязняў не выпадала і не было ўжо часу. Менавіта мне, як я разумеў, заставалася завяршыць усё гэта, бо толькі я адказваў цяпер за Мойру. Дый зброя ў яе руках таксама належала мне. Я падышоў і забраў яе, расціснуўшы далонь жанчыны. Адзін патрон.

Суха шчоўкнуў стрэл і эсбэшнік з прастрэленай патыліцай цяжка абрынуўся на дарогу. Андруш адцягнуў яго цела ў смецце, пакуль мы адвялі з дарогі выратаваных таварышаў і пасадзілі ў пікап.

Я шпульнуў непатрэбную ўжо страляючую трубку ў смецце і кінуў вокам на таймер. Акцыя за-няла літаральна каля сямі хвілін.

Я сабраў зброю. Адзін аўтамат я вырашыў пакінуць сабе. Маркус запусціў рухавік, і мы, збочыўшы з бальшака і падпаліўшы аўтазак, спешна пакінулі гэтае месца. Цела Людвіка мы забралі з сабой.

Я радаваўся і адначасова смуткаваў таму, як, хоць і з ахвярай з нашага боку, адбылася ўся акцыя па вызваленню нашых сяброў.

Па-мойму, прычынай адноснага поспеху нашай рызыкоўнай справы была абсалютная беспакаранасць і ўпэўненасць у сябе і сваіх учынках пануючых сілавікоў. Яны настолькі ўладарылі ў гэтым краі, што згубілі элементарную перасцярогу і пільнасць.

Што ж, няхай за гэта цяпер адказваюць. Хіба, меркаваў я, так складана было выканаць Ёхана Цынка? Якраз не, бо стары, сапселы ідыёт усё жыццё пражыў непалоханым індыком. Але я разумеў і тое, што пасля ўсіх нашых дзеянняў сілавікі непазбежна пачнуць лютаваць у адказ. Вось толькі якім будзе той адказ, мне было пакуль невядома.

Я ўвесь час не выпускаў з віду Мойру. Гэтая жанчына не пераставала мяне здзіўляць. Яна ж не была ні агрэсіўнай феміністкай, ні, тым больш, садысткай, ні звычайнай аматаркай адрэналіну. Забіваць людзей — не так ужо і проста, як можа пагадацца з першага погляду. Дзесьці ў стара-жытных кнігах я вычытаў і, па маіх асабістых назіраннях у час вайны, толькі каля трох адсоткаў людзей з лёгкасцю пазбаўлялі жыцця іншых. Хіба і я такі ж самы? А яна? Цяпер я ведаў, што наўрад.

Па дарозе Мойра зрабіла перавязку Публію Росу. Перадусім мы ўправілі яму палец на руцэ, і ён, сціснуўшы зубы, вытрымаў гэтае няпростае выпрабаванне.

empty* * *empty

Праз нейкі час мы спыніліся. Былыя вязні амаль нічога не елі, але бясконца пілі ваду. Маркус планаваў адвезці ўсіх траіх у суседняе паселішча, дзе ў яго былі надзейныя сябры і магчымасць выправіць кожнаму новыя дакументы, але на гэтую прапанову згадзіўся толькі пастар Себасцьян. Мастак Юліус Гармата паведаміў, што мае намер забраць з Мегаполіса жонку з дачкой і перайсці з імі мяжу — такая магчымасць у яго ёсць. Толькі Публій Рос непахісна аб’явіў, што вернецца на сваё старое месца і будзе працаваць, як і раней.

“Гэта, калі вам дазволяць”, — сказаў яму Маркус. “А хто будзе даваць той дазвол?” “Мы.” “Мяне забралі несправядліва”.

“Мы не можам вас адправіць у Мегаполіс”.

“Чаму?” — абурыўся Публій Рос.

“Таму што вас непазбежна возьмуць зноў і вы можаце раскалоцца пры паўторных катаваннях, а я не магу рызыкаваць сабой і ўсімі намі, вы павінны зразумець нас правільна”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x