Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы зноў чакалі. Аўтазак быццам праваліўся, і наш настрой станавіўся амаль што няўпэўненым і трывожным. Урэшце, Маркус папрасіў кожнага коратка выказаць свае меркаванні.

“Не будзем чакаць”, — сказаў, павагаўшыся, Андруш.

“Можа, у іх сапсаваўся рухавік? Тады варта выехаць ім насустрач”, — прапанаваў Людвік.

“Вырашайце”, — паціснула плячыма Мойра.

“Па-мойму, у паселішчы нешта адбылося, і туды нездарма скіравала “Гідра”. Трэба вяртацца”, — сказаў я.

“Яшчэ чвэрць гадзіны, — падсумаваў Маркус, — і мы вяртаемся.”

“Што ж, хто любіць спех — той ззаду ўсех”, — згадзіўся і Андруш.

“Скажыце, Берташ, — раптам спытаў мяне Маркус, — гэта ж менавіта сёння скончыўся тэрмін, які прызначыў вам Касіус?” “Бадай, што так”, — успомніў я.

“Раю вам, калі затрымаецеся ў Эдэме, сплаціць выкуп”.

“Заўтра я з’еду. Да таго ж, жыццё майго сабакі каштуе больш за жыццё антропафага”.

“Што ж, тады з’язджайце. Толькі памятайце — паўсюдна пустата”.

“Я гэтага не баюся”.

“Таму што вы не адзін. Праўда, Мойра?” — ён абярнуўся і з усё разумеючай усмешкай зірнуў на жанчыну.

Далей мы ўвогуле сядзелі ў маўчанні. Я думаў пра тое, каб наша акцыя ўдалася, усё хутка скон-чылася, і мы з Мойрай урэшце пачалі б новае жыццё, а яшчэ лепш, меркаваў я, каб аўтазак уво-

гуле не з’явіўся, бо мне зусім не падабалася тое, што жанчына будзе падстаўляць сябе пад кулі.

Тым не менш, я не адчуў ні асаблівага хвалявання, ні трывогі, ні якога ліхаманкавага прадчування небяспечных падзей, калі раптам Маркус, які перыядычна падносіў да вачэй бінокль, сказаў: “Аўтазак!”

Услед за тым ён папрасіў у адзінай сярод нас жанчыны прабачэння, таропка выцягнуў з сумкі бутэльку кетчупу і са словамі: “Станеш яшчэ больш смачней!” выліў большую частку на сукенку Мойры і ёй на грудзі, што цалкам стварала ўражанне небяспечнай крывавай траўмы, пасля чаго падхапіў з каленяў аўтамат, зняў з перасцерагальніка і даслаў у ствол патрон. Людвік паўтарыў за ім тое ж самае, а мы з Андрушам, з пісталетамі напагатове, выскачылі з пікапа.

“Па месцах, і дзейнічаем па плане!” — выкрыкнуў нам услед

Маркус.

У спрынтэрскім тэмпе мы выбеглі з зацені і заляглі ўзбоч дарогі, дзе крыху раней ужо зрабілі кожны сабе нешта кшталтам схованак з іржавай бляхі і пакарабачаных пластыкавых адыходаў; з-за таго хламу нас цяжка было выявіць нават зблізу, бо на ўсім працягу абапал звыкла цягнулася звалка.

Мойра ўжо напаўляжала на гравейцы, прыціскаючы адну руку да грудзей, а другую вяла падняла ў паветра, адназначна падаючы тым сігнал няшчасця. Нашу задуму магло збэсціць на нішто только адно — гэта калі да Мойры наблізіцца раней за аўтазак якая выпадковая машына з паліцыянтамі: тады яна спыніцца, ва ўсялякім разе тут была рызыка, але машын, як я ўжо паведамляў вышэй, на дарозе праязджала зусім няшмат.

Як і планавалася, мы павінны былі дзейнічаць па абставінах: усё будзе залежаць ад таго, ці выйдзе хто з аўтазака, каб дапамагчы, на іх погляд, параненай жанчыне. Інакш як дамаўлялася, давядзецца пакінуць Мойру на месцы і даганяць аўтазак на пікапе, каб блакіраваць яго яшчэ на бальшаку і адразу атакаваць, але апошні варыянт быў небяспечны і ўвогуле непрадказальны.

Зрок у мяне востры, і яшчэ здалёк я пабачыў жукападобную цёмную кропку на дарозе, якая павольна набліжалася да нас. Аўтазак. Я зірнуў на постаць жанчыны на дарозе: выгляд у Мойры быў даволі ўнушальны — крывавыя плямы на сукенцы, ногі аголеныя, я б на месцы любога вадзіцеля, нават спецмашыны, адразу б спыніўся, не гледзячы ні на якія, самыя жорсткія, інструкцыі.

Імкліва пабег час. Аўтазак няўмольна набліжаўся, але раптам з-за яго, быццам па якім зламыс-ным загадзе, вынырнуў хуткасны легкавік, лёгка абагнаў патрэбны нам грузавік і паімчаў проста на нас. Толькі гэтага не хапала — наш план адразу непрадказальна павіснуў у няўпэўненасці. Я заціснуў у руцэ “берэту” і ўвесь сцяўся: цяпер усё залежала ад таго, хто ехаў на легкавіку, а гэта, як я вызначыў, быў “лексус”, даволі старая мадэль, але якая сведчыла аб некаторым дастатку яго ўладальніка. Хто ж мог у ім знаходзіцца? — ліхаманкава меркаваў я. “Лексус” рос у памерах, ён быў ужо побач і замарудзіў хаду. Са сваёй схованкі я пабачыў, як легкавік павольна пачаў аб’язджаць жанчыну на дарозе: у кабіне сядзелі некалькі жаўтаскурых і цёмнавалосых, адносна маладых людзей, а за рулём — дэфармант-ахоўнік у цёмных акулярах, з-за якіх тырчэў яго выцягнуты ўгору і завостраны чэрап без адзінага воласа. Спыніцца, ці не? — пранеслася ў мяне ў галаве. На мой погляд, у легкавіку сядзелі чыноўнікі: магчыма з Эдэма, а можа, і з якога іншага сельскагаспадарчага кластэра, а вёў аўто іх службовы вадзіцель — звычайны гарбузагаловы. Цалкам верагодна, што яны скіроўвалі свой шлях у Мегаполіс.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x