Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы з доктарам Арвідам пачалі капаць першымі. Напарнік мой рабіў гэта не вельмі ахвотна, пот заліваў яму вочы, спіна адразу ўзмакрэла: выходзіў вонкі, як я разумеў, алкаголь. Урэшце, не дачакаўшыся сігнала таймера, ён адкінуў убок рыдлёўку, сеў на зямлю і сказаў: “Да д’ябла ўсё. Я не далакоп”. “Што ж, справімся пакуль без вас”.

Не чакаючы просьбы, Андруш апынуўся спінай да мяне і ўвагнаў у зямлю рыдлёўку. Работа пайшла шпарчэй. Васка Петкавіч таксама не застаўся ўбаку, і мы па чарзе капалі ўжо ў тры штыкі. Між тым, аддыхаўшыся, доктар Арвід нахіліўся і пачаў вывучаць зямлю, якую мы выкідвалі пакуль што па баках.

“Дзіўна, — адзначыў ён, — у верхнім слоі заўсёды павінны быць чарвякі, але тут я не бачу ніводнага”.

Мы закапаліся ў глыбіню прыкладна на паўметра. Усе, і я ў тым ліку, цяжка дыхалі і часта спыняліся, каб адпачыць, хоць сонца і хілілася ўжо да захаду. Неўпрыкмет сярод нас нарастала хваляванне.

“Бывалыя людзі сцвярджалі, што ўпыр выдзяляе нейкую субстанцыю, якая адпуджвае ад яго цела паразітаў і драпежных грызуноў”, — пацвердзіў я здагадку доктара Арвіда.

“А інакш, што б з ім зрабілася?” — спытаў Андруш, выціраючы пот з ілба.

“Мяркую, яго б проста скарысталі ў ежу, як любую біямасу.”

“А можа ён нас, прыкладам, цяпер чуць?” — выказаў меркаванне Васка Петкавіч.

“Хутка даведаемся”, — змрочна выказаўся доктар Арвід і рашуча выцягнуў біклагу. Яму ніхто не запярэчыў, але ўсе астатнія піць адмовіліся, хоць і даволі неахвотна.

Далей мы капалі ўжо моўчкі і са значна большай хуткасцю — пэўна напружанне патрабавала выйсця ў фізічнай нагрузцы. Зноў узяўся за рыдлёўку і доктар Арвід. У глыбіню яма павялічвалася і адначасова працаваць у ёй маглі ўжо толькі два чалавекі. Час, між тым ішоў, і спёка адчувальна зменшылася, да таго ж, знізу пачало патыхаць холадам, хоць, магчыма, мне гэта толькі падалося. Васка

Петкавіч спусціў у яму лесвіцу, і цяпер выбірацца наверх было зручней. Я папрасіў, каб апошнія кідкі рыдлёвак пакінулі мне з Андрушам і дадаў, што мы і ад-крыем труну, але тут нечакана запярэчыў доктар Арвід.

“Як урачу, — сказаў ён, — першы кантакт з тым, што мы там убачым, ці з кім — належыць мне”.

“Хвіліну, — перапыніў я яго, — мы ведаем, што ў труне, якую мы намерваемся ўскрыць, ляжыць цела Патрыка, мёртвае альбо ў коме. Ён пахаваны некалькі месяцаў таму, і калі сапраўды памёр, то гэта будзе бачна, а калі з ім нешта іншае, то разбяромся, а пакуль, на ўсялякі выпадак, надзенем рэспіратары і пальчаткі, калі пабачым цела,”.

Мы з Андрушам закапаліся амаль у поўны рост і працягвалі выкідваць наверх зямлю. Доктар Арвід ціснуўся побач, трымаючыся за сваю сумку, якая грувасцілася на краю ямы. Васка Петкавіч стаяў наверсе з лесвіцай напагатове. Урэшце, лязо маёй рыдлёўкі глуха сутыкнулася з перашкодай. Андруш спыніўся і праз секунду ціха прашаптаў: “Труна.”

Твар у яго быў бледны. Я таксама моцна захваляваўся, пільна ўглядаючыся ў абрысы каструба-вата збітай дамавіны. Над ёй я па-ранейшаму нічога не заўважаў: ні выпарэнняў, ні якога белага слупка, нічога. Моўчкі мы расчысцілі века, падкапалі з бакоў.

Труна была з пацямнелых, але моцных пластыкавых лістоў, якія выкарыстоўваліся на будаўнічых работах, — па сутнасці, адыходаў. Так хавалі ў апошні час шматлікіх памерлых не толькі ў паселішчах, а і ў ваколіцах сталіцы: дрэва з-за шматлікіх высечак лесу каштавала вялікіх грошай. Мы спыніліся.

“Адкрываць?” — усё так жа шэптам спытаў Андруш.

Я ўключыў камеру і зірнуў на доктара Арвіда. Той выцягнуў біклагу, глынуў з яе, схаваў у кішэню, апусціў сваю сумку да ног, расчыніў, вынуў разавыя гумавыя пальчаткі, даў нам і сам нацягнуў на пальцы рук. Мы з Андрушам тым часам лёзамі рыдлёвак зачапілі века і ссунулі ў бок.

Паўза.

Мяне скаланула.

Першае, што я ўбачыў, гэта напаўаголенае цела Патрыка з адкрытымі вачыма, позірк якіх быў, здаецца, скіраваны ва ўпор на мяне. Галава з адросшымі валасамі, якія ўздымаліся над ёй нібы шапка, ляжала не на падушцы, а плавала патыліцай у крыві. Знізу кроўю было заліта ўсё цела. Падушка, набітая раней пілавіннем, была распоратая, а каўнер пінжака адарваны напалову і падраны на дробныя замусоленыя кавалкі — быццам іх нехта жаваў. Тое ж назіралася і з кашу-ляй, дакладней, з яе рэшткамі. Адна рука пахаванага раскінулася па целе, а другая чаплялася за падраны каўнер. Пазногці былі адросшыя і вострыя, нібы ў звера, і больш нагадвалі кіпцюры. Трупных плямаў я не заўважыў. Цела мела выгляд здаровага і нават укормленага чалавека. Не адчувалася і характэрнага для нябожчыкаў саладкаватага паху гніення, але і паху крыві таксама. Я адкінуў рыдлёўку ўбок і пачаў здымаць. Я хваляваўся, бо перада мной было нешта невытлу-мачальнае. Рукі мае дрыжэлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x