Я здзівіўся яшчэ больш і не мог даць веры: хто цяпер такі гэты Кунтус і як ён не баіцца сярод дня, пры святле, рабіць такую рызыкоўную справу? Але неўзабаве ўсё высветлілася. Як толькі ён адышоў, я наблізіўся да сцяны і прачытаў наступнае: ЗАГАД
Муніцыпальнай Рады ад 25 ліпеня 2050 года.
Апошнім часамупас елішчы НовыЭдэм распаўсюджваюцца чуткі,якіяадносяц ца да катэгорыі прымхаў і забараняюцца ўладамі. На гэты раз чуткі сцвярджаюць быццам у адным з баракаў па начах і нават днём з’яўляецца прывід, які наносіць жыльцам смяротную шкоду.
Пазанавуковыя і недарэчныя тэорыі пра ўпыра, які,
лежачы ў магіле, выходзіць адтуль, каб піць кроў з жывых, набылі асаблівае распаўсюджванне сярод мясцовага насельніцтва ў гэтыя святочныя дні.
У сувязі з вышэйназваным, муніцыпальная рада загадвае:
Забараніць хаваць нябожчыкаў на могілках і ў іншых дазволеных месцах, а таксама выкідваць мерцвякоў у раёне звалак.
Пасля смерці каго-небудзь, яго труп належыць спаліць альбо адпаведна з рэлігійнымі вераваннямі,
якія выспавядаюць некаторыя групы насельніцтва,
дазволіць ім ужываць нябожчыкаў у якасці ежы,
што практыкавалася здаўна іх продкамі.
За распаўсюджванне зламысных прымхаў і чутак, пра іх носьбітаў належыць неадкладна паведамляць у органы бяспекі.
Людзей, якія рэкамендуюцца ад сябе навукоўцамі і праяўляюць цікавасць да вышэйназваных падзей, таксама затрымліваць і заяўляць у службу бяспекі.
Муніцыпальная Рада.
З немалым здзіўленнем прачытаўшы загад, я, урэшце, расклаў усё па палічках у лагічнай паслядоўнасці. Улады не на жарт заклапоціліся падзеямі ў дваццаць першым бараку, небеспадстаўна робячы выснову, што маюць справу з чарговым адхіленнем ад іх ідэі, а гэта, вя-дома, не абяцае ім далей спакойнага жыцця. Стажора, які днямі адсочваў мяне, хутчэй за ўсё выгналі з органаў: білі на допытах, але чамусьці выпусцілі, дараваўшы нават згубленую зброю і рацыю. Магчыма, ён меў сувязь з кіруючымі чыноўнікамі альбо з мясцовымі мафіёзі, што не толькі дазволіла яму пазбегнуць арышту і лагера, а і здабыць нават працу ў якасці кур’ера ў мясцовым муніцыпалітэце. Цікава, падумаў я, дзе, у сувязі з Загадам, паспелі пахаваць Адмету Слімак, і ці паспелі ўвогуле? Ва ўсялякім разе я адчуваў, што абставіны пагаршаюцца і варта спяшацца. Да таго ж, мяне ўвесь час непакоіла тое, што Мойра застаецца адна, і я не мог з гэтай нагоды далёка адыходзіць ад свайго часовага жытла.
29.
Бліжэй к вечару я забраў у свой джып Васку Петкавіча і Андруша.
Мы загрузілі ў машыну не-абходны інструмент: рыдлёўкі, ліхтары, сякеру, а таксама, з вопыту мінулай эксгумацыі, канат і вяровачную лесвіцу, пасля чаго паехалі да доктара Арвіда. Сябры мае мелі змрочны выгляд і былі, пэўна, не рады і нават не зацікаўлены ў маючай адбыцца авантуры, у якую я ўцягнуў іх ужо другі раз, але настрой іх тлумачыўся, у першую чаргу, вядома, арыштам пастара
Себасцьяна, а таксама мастака і яго вучня.
Доктар Арвід, якога я папярэдзіў некалькі гадзін раней, нас не падвёў, бо аказаўся дома, быў адносна цвярозы і нават трымаў напагатове сумку з медыцынскімі прэпаратамі і інструментамі.
Тым не менш, я заўважыў, як ён паклаў сабе ў кішэню біклагу са спіртным, а другую запіхнуў у сумку. Мы рушылі.
Пасля размоў з палкоўнікам Скутам і чыноўнікам з муніцыпалітэта мае паездкі і ўвогуле прысутнасць у розных кропках наваколля набылі цяпер ледзь не легальны статус, чым я і намераны быў скарыстацца напоўніцу. Я папярэдзіў усіх, што ўскрываць магілу з верагодным упыром на гэты раз будзем да цемнаты — вядома, калі паспеем. Да таго ж, пісьмовы дазвол
Адметы знаходзіўся ў мяне з сабой, на чым адразу настаяў доктар Арвід, бо, як ён заявіў, па-першае — не жадае канфлікту з ідыётамі, а па-другое — быць несправядліва абвінавачаным у некрафіліі.
Да вечара яшчэ было гадзіны тры, і я на гэты раз вельмі спадзяваўся вырашыць справу хутка і станоўча. Ехаць да могілак выпадала няшмат, а паліва ў баку яшчэ хапала надоўга. За шчыльна забранымі вокнамі пазадарожніка дымілася звалка, якую з вышыні шчодра залівала гарачымі сонечнымі промнямі.
Доктар Арвід сядзеў наперадзе, з правага боку ад мяне, нагадваючы ў профіль індзейскага правадыра са старажытнай кінастужкі.
Нейкі час ён моўчкі ўзіраўся ў пейзаж за шклом. А потым выцягнуў з кішэні біклагу.
Читать дальше