Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Себасцьяна. Ён пойдзе з намі на эксгумацыю”.

“Я б і сам не супраць зірнуць на ўпыра, але цяпер не гэта галоўнае”.

“Што ж, па-вашаму?”

“Страх. Калі “людзі-цені” будуць нас баяцца, то ім ніколі нас не апусціць”.

“На страх яны могуць проста заплюшчыць вочы і заткнуць вушы і рот. І ніхто з іх не даведаецца, што менавіта яго нехта хоча напужаць. Я да таго, што, вось, напрыклад, Ёхан Цынк мёртвы, а пра гэта больш не гавораць, а значыць, ніхто і настрашыцца не здолее. Сродкі масавай інфармацыі маўчаць, акрамя фрагмента рэпартажу напачатку. Затое першы, няўдалы замах, быў імі агучаны. А пра “нацыянальную ідэю” ніхто і не ўспомніў”.

“Маеце рацыю, — згадзіўся Маркус. — Але таемны вышук ідзе, я ўпэўнены. Значыць, і яны ба-яцца. Вы ўжо сутыкнуліся з палкоўнікам Скутам. Ён для нас вельмі небяспечны”.

“У вас неблагі інфарматар”, — сказаў я.

“Дадам, што ва ўрадоўцаў і чыноўнікаў свой канал зносін. І тое, што здараецца з адным з іх, ад-разу становіцца вядомым іншым”.

“А вы не лічыце, — раптам спытаў я яго, — што пра так званую нацыянальную ідэю ўжо запо-знена гаварыць? Хіба зменіш наш суцэльны гноеадстойнік з цёмным выродам, які, да таго ж, заўсёды да нас варожы? Думаю, што нашая няшчасная краіна —

першая краіна ў свеце, якая была ціха знішчана “людзьмі-ценямі”.

Тое псеўдаўтварэнне, у якім мы зараз існуём, не мае права называцца дзяржавай. Дык што тут бараніць?”

“Мы сябе баронім, — жорстка адказаў Маркус. — Ці, можа, вы сцерпіце, калі за вамі ці за вашымі жанчынамі пачнуць ганяцца па вуліцы з крукамі?”

“Гэта ўжо было, — заўважыў я яму. — Ствараліся таемныя суполкі, і ў ход ішла зброя. Потым усіх здаваў які-небудзь чарговы штучнік.” “У вас ёсць іншае вырашэнне?”

“Не, — шчыра сказаў я. — Калі мы, увесь наш свет, створаны нямаведама для чаго, то якая розніца, хто тут будзе весці рэй і калі і каму паабяцаюць сунуць у нос так званую бессмярот-насць”.

“Але ж вы пайшлі на такое. Вас ніхто не прасіў і не прымушаў”.

“Мойра павінна нараджаць дзяцей, а я мушу яе бараніць”.

Маркус, вывучаючы, паглядзеў мне ў твар.

“А пастара Себасцьяна, мастака Юліуса Гармату — у лагер?” “Не ціснеце на мяне, Маркус”.

“Вы ўсё роўна не пазбегнеце сутычак з “людзьмі-ценямі”. Гэта нам іх цяжка расшыфроўваць, а яны вызначаюць нас хутка і амаль беспамылкова”.

“Не думаю, што ёсць асаблівыя праблемы з узаемнай індэнтыфікацыяй, — не згадзіўся я, — павінны ж існаваць, у рэшцерэшт, нейкія тэсты, ну, прыкладам, здольнасць ці няздольнасць да абстрагавання, рэакцыя на небяспеку, альбо нават узровень болевага парога ці яшчэ нешта, хоць бы і знешнія прыкметы: іх жа можна прыгадаць шмат.” “Якія, цікава? Назавіце хоць пару”, — усміхнуўся Маркус. “Пабудова чэрапа, вугал, мышцы і асобныя фрагменты твару, іх размеркаванне і спалучэнне. Аднойчы мне трапіла кніга Ламброза — старажытнага даследчыка ў гэтай галіне. Там шмат цікавага”.

“Людзей-ценяў” — большасць, а нам бракуе адзінства. Калі, згодна з вашымі доследамі, адсотак поўнасцю прасімуляваных нязменны, то яго колькасць можа такой стала заставацца, а вось “людзі-цені” размнажаюцца больш паспяхова і, маю падазрэнне, запраграмаваныя на агрэсію супраць першых. Па адзіночцы нас панішчаць, Берташ.”

Я падумаў і сказаў, што даўно стаў раўнадушны да ўсяго гэтага і нават да тых, каго ненавіджу і лічу “людзьмі-ценямі”, да іх не тое што не вартымі жалю, а цалкам ідыёцкімі захапленнямі, іх верай у нешта, альбо бязвер’ем, іх спадзяваннямі на нейкае шчасце, іх самаўпэўненасцю, іх псеўдатаямнічай і псеўдавелічнай душой, любовямі і пакутамі, а па сутнасці варушэннем чарвякоў у гноі.

“Я вас разумею, але вам усё-такі варта неяк вызначыцца. Хоць на пэўны час.” “Да чаго вы хіліце?” “Хіба — не здагадваецеся?” “Спадзяюся, вы не збіраецеся змяніць гэты свет, Маркус?” “На жаль, такое немагчыма. А вось разам — мы хоць і невялікая, а сіла.” “Чаму тады нас паменшала, Маркус? Так будзе і далей, пакуль не заб’юць ці ўпакуюць у лагер апошняга. Я не даю веры, што мы тут уцалеем. Мяркую, па адзіночцы ў кожнага шанцаў больш. Тым больш, я па-вашаму, наламаў дроў”.

“Ваша воля. Але, вы пашкадуеце.” “Тут нешта рыхтуецца. Я адчуваю небяспеку.”

Мой суразмоўца спахмурнеў.

“Так, згодны. Яе ўжо можна акрэсліць. Толькі яшчэ не ведаю, з якога боку чакаць.” “Рады бы застацца тут з вамі, але абставіны няўмольныя, вы ж бачыце, што я гразну тут усё глыбей, нібы ў багне. Бывайце, Маркус”.

Мы развіталіся, і я пайшоў. На душы ў мяне было пуста і брыдка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x