На ўсім працягу ніжняга яруса месціліся некалькі фрагментаў роспісу, кожны з якіх, на мой по-гляд, меў самастойнае, хоць і нечаканае, увасабленне. Мастак па чарзе намаляваў сваё ўяўленне ўпыра ў розных фазах існавання, і я здзівіўся: наколькі своеасабліва ён выявіў гэтую інфернальную пачвару, хоць і не меў аб ёй аніякіх сведчанняў, акрамя маіх кароткіх ранейшых тлумачэнняў, калі мы з ім ішлі да плошчы. На першым фрагменце, на сцяне з правага боку ад уваходу, боўталася намаляванае ў шэрых фарбах нешта кшталтам эмбрыёна з пупавінай, якая, звіваючыся, цягнулася за ім з зямлі, далей упыр у выглядзе “цмока” ляцеў на фоне зорнага нач-нога неба, але асабліва ўражвалі апошнія фрагменты роспісу: “п’яўка” з мёртвым позіркам замест ежы паглынае немаўлят і, урэшце, савакупляецца з жанчынай, у экстазе ашчаперыўшай яго рукамі і нагамі.
Усе выкарыстаныя мастаком сюжэты былі выкананы з ужываннем своеасаблівай тэхнікі гры-зайл, і перавагай цьмяных, шэрых танальнасцей, нібы ён распісваў якую капліцу. Усё пабачанае заканчвалася надпісам з некалькіх слоў у ніжнім ярусе, груба намаляваным чырвонай фарбай: L’ART EST INUTILE?1
empty 27.
Як я вызначыў, што раптоўная адсутнасць майго джыпа можа выклікаць нашмат большыя падазрэнні, чым яго наяўнасць на звычайным месцы, то назаўтра, пазычыўшы на гадзіну ў
Жана самакат, скіраваў на ім у раён звалак. Мой пазадарожнік, засыпаны мной раней для маскіроўкі пластыкавымі адыходамі, стаяў некрануты і незаўважаны ў сіласнай яме, адкуль я, раскідаўшы смецце, яго і выгнаў.
У гэтую ноч альбо да яе наступу, я вырашыў правесці паўторную эксгумацыю, і з той нагоды пачаў звязвацца з сябрамі, але
Андруш першым тэлефанаваў мне і паведаміў, што амаль праз гадзіну пасля казані былі раптоўна арыштаваны пастар Себасцьян і мастак Юліус Гармата, што мяне вельмі ўстрывожыла.
Да таго ж, дадаў Андруш, як ён толькі што даведаўся, у сваім пакоі знайшлі мёртвую Адмету Слімак, якую, няйнакш, задушыў упыр.
“П’яўка” сапраўды лютавала. Плюнуўшы на ўсе перасцярогі, я паехаў да дваццаць першага ба-рака, дзе апытаў шматлікіх сведкаў і Тодара. Тодар расказаў мне, што ўпыра бачылі некалькі суседзяў, прычым, той меў выгляд, які ўжо значна больш адпавядаў чалавечай постаці. З’яўляўся ён звычайна з наступам цемры і “бартаваўся” за кім-небудзь, наводзячы нечуваны і невытлумачальны жах. З вечара, паведамляў Тодар, усе жыхары навокал упарта запіраліся ў сваіх каморах, а ў апошні час нават групаваліся па некалькі чалавек і сядзелі так да раніцы, засынаючы па чарзе.
1 Мастацтва марнае?
Труп Адметы ў труне з пластыкавых лістоў і ўперамешку негабляваных дошак стаяў на двух зэдліках у яе пакоі. Хаваць яе было вырашана як мага хутчэй, на могілках, дзе ўжо працавалі два нанятыя далакопы. У сувязі з агульнай небяспекай, сваякі Адметы нават не паспелі перас-варыцца паміж сабой за пакінутую нябожчыцай спадчыну.
Засняўшы з іх дазволу труп на камеру, я агледзеў нябожчыцу простым вокам і больш уважліва. Адмета ляжала ў традыцыйнай для хрысціянскага абраду пахавання позе — са складзенымі на грудзях рукамі і свечкай побач. Твар яе меў спакойны выгляд, вочы былі заплюшчаныя, а колер скуры — нават ружовага адцення, што чамусьці навяло мяне на невыразную трывогу.
Скарыстаўшы момант, калі побач з труной заставаліся нейкія старыя і Тодар, я, папрасіўшы таго крыху прыўзняць труп са спіны, сунуў пад яго руку і памацаў падсцілку, на якой ляжала нябожчыца. Далонню я быццам адчуў цеплыню.
“Ці глядзеў яе доктар Арвід?” — спытаў я ў Тодара.
“Так. Ён склаў паперу і сказаў, што цяпер яе можна пахаваць”.
“Я б хацеў, каб яе агледзелі яшчэ раз”, — параіў я.
“Але, навошта?” “Магчыма, яна не памерла”.
“Доктар прыкладаў люстэрка да вуснаў. Пульса не было”.
“Калі так”.
Я паціснуў плячыма і пайшоў. Вампірызм заразны. Стаяла паранейшаму спёка і адчуванне цеплыні пад нябожчыцай магло мне проста прымроіцца. Да таго ж, самым важным для мяне было цяпер нечаканае зняволенне маіх новых сяброў, і я заспяшаўся да
Маркуса, каб абмерка-ваць з ім сітуацыю і параіцца, што рабіць.
Ля майго джыпа сабраліся тутэйшыя абітальнікі пераважна маладога ўзросту, разглядаючы ма-шыну з усіх бакоў. Большасць з іх, асабліва дзеці, былі ў чырвоных плямах і гноевіках ад пакусаў земляных блох, якія неверагодна размножыліся ў апошнія дзесяць гадоў па ўсёй зямлі, але асабліва — тут, побач са звалкамі і магільнікамі адыходаў. Дзеці ўвесь час раздзіралі да крыві свае болькі і струпы бруднымі пазногцямі, ад чаго, пэўна, язвы запаляліся ў іх з новай сілай.
Читать дальше