Алесь Яфімаў - Прададзеная споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Яфімаў - Прададзеная споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прададзеная споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прададзеная споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прададзеная споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прададзеная споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не бывае бясконцых пустыняў. Вось табе зноў матыў руху і падарожжа. Вакол пяскі — не сядзі на месцы, рухайся. Ідзі, і рана ці позна прыйдзеш туды, дзе знойдзеш свае рэсурсы. Валоданне інструментамі — гэта лепш, чым валоданне рэсурсамі. Бо калі той, хто нарадзіўся сярод лесу, згубіць свае інструменты, будзе быццам. як там яго. Тантал, вакол якога вада і ежа, але які не можа паесці і напіцца. Нават знаходзячыся сярод процьмы рэсурсаў, ён не можа іх выкарыстаць, атрымаць ад іх карысць і асалоду. А той, хто нарадзіўся сярод пяскоў, але не згубіў свае інструменты, заўсёды будзе мець надзею, што выйдзе з пустыні і пабудуе сабе жытло. І гэтая надзея будзе даваць яму сілы на шлях да лепшага. А твая асабістая мэта, магчыма, — проста аднесці інструменты ў іншы пакой і перадаць іх таму, каму яны патрэбны, таму, хто ведае, як імі карыстацца...

Авечка і Пастух

Даявед паглядзеў на суразмоўцу і пасля невялічкай паўзы працягнуў:

— Ведаеш біблейскі вобраз Добрага Пастыра? Ёсць меркаванне, што ён быў створаны на пус­тых землях, дзе знайсці добры выган для авечак не так ужо і проста. Пастухам трэба было гнаць статак досыць далёка, гнаць праз пяскі і сухія землі туды, дзе было багата свежай травы і вады. І вось уяві: ёсць пастух, які добра арыентуецца ў мясцовасці, які дакладна ведае, куды яму трэба гнаць сваіх авечак. І ён гоніць іх па пустыні да гэтага, умоўна кажучы, аазіса. Але ці ведаюць пра гэты маршрут авечкі? Натуральна, не. І вось, напрыклад, адбылося так, што пасярод шляху адна авечка заўважыла нейкі пучок травы. Яна, узрадаваная, рушыла да яго, каб паесці. Але ў хуткім часе да яе падышоў пастух і пацягнуў назад. Не ведаю, што адбываецца ў авечых мазгах, але, калі б яна мела розум, напэўна, абурана падумала б: «Ну што за халера? Толькі-толькі Ясама знайшла сабе добрыя ўмовы, толькі-толькі пачала жыць нармальна!.. І тут з'яўляецца гэты мужык, адрывае мяне ад майго сціплага, але сумленна здабытага багацця і цягне мяне назад у пустыню! На які ляд ён гэта робіць?». Авечка, напэўна, у гэты час адчувала б вялікую крыўду і нават адчай. «Я і так вельмі доўга ішла па гэтай пустыні. Мне было цяжка. Я хачу адпачыць. Я хачу піць і есці. І вось як толькі я нарэшце знайшла сабе хоць нешта, з'явіўся гэты мужык і ўсё ад мяне адабраў!» Разумееш, авечка не можа ўсвядоміць, што пастух адарваў яе ад скуднага пучка травы і пацягнуў назад у пустыню толькі дзеля таго, каб пасля прывесці ў тое месца, дзе травы больш. Авечка не ведае мясцовасці, не ведае канчатковай кропкі маршруту. Тое, што для яе здаецца трагедыяй, насамрэч з'яўляецца выратаваннем.

Магчыма, што так і ў жыцці. Чалавек абураецца, губляючы нейкі дабрабыт, асабліва калі ён сам яго здабыў. Аднак гэта можа з'яўляцца не трагедыяй, а выратаваннем. Яму здаецца, што ён згубіў нешта вялікае, аднак насамрэч гэта можа выявіцца толькі дробяззю ў параўнанні з тым, што чакае яго наперадзе. І чалавеку не варта ўпадаць у роспач і крыўду, а варта даверыцца Таму, у параўнанні з Кім яго розум выглядае авечым.

— Ай, гэтая псеўдафіласофія — толькі глеба для самасуцяшэння і адгаворак няўдачнікаў і про­ста пасіўных людзей. Вельмі зручна — перакладваць усе свае няўдачы на лёс ці нейкія звышсілы. Сутыкнуўся з цяжкасцямі — усё згубіў, апусціў рукі. Маўляў, а можа, так і трэба?

— А можа і трэба?.. Увогуле, я не кажу пра нейкія там цяжкасці... Я кажу пра сур'ёзныя, лёсавызначальныя змены. Пра тыя фактары, якія не залежаць ад самога чалавека. Калі пастух адрывае авечку ад яе травы і ўзнімае на плечы, хіба можа авечка штосьці супрацьпаставіць? Яна можа толькі крычаць і брыкацца, аднак істотна паўплываць на сітуацыю яна не можа. Проста таму, што не мае магчымасцей. Тое ж здараецца і з чалавекам: раз — і ўсё, ты нічога змяніць не можаш, за­стаецца толькі брыкацца і крычаць. Але ж я вяду да таго, што такія паводзіны — паводзіны неразумнай авечкі. Бо відавочна, што раз ты ўжо не суб'ект, які можа нешта вырашыць, а аб'ект, у дачыненні да якога штосьці адбываецца, то і галасіць няма ніякага сэнсу. Але веруючы чалавек не проста змірыцца, ён пры гэтым не перастае верыць, што ўсё гэта — да лепшага.

— Слухай, я ведаю «Кнігу Іова». Не трэба зараз яе пераказваць. Але перад гэтым ты распавядаў пра нейкія інструменты і рэсурсы. Казаў, што галоўнае — не згубіць інструменты, і калі-небудзь знойдзеш свой рэсурс, з якога пабудуеш жытло. Сам жа казаў, галоўнае — рухацца, галоўнае — шукаць, выбар за табой. А цяпер кажаш, што чалавек насамрэч нічога не вырашае, што ён толькі авечка, якая нават не мае магчымасці для супраціўлення нейкаму пастуху. Вось, на­прыклад, чалавек, які нарадзіўся ў пустыні, не згубіў свае інструменты, усё жыццё блукаў з імі і нарэшце знайшоў рэсурсы. І толькі ён пачаў будаваць жытло — пажар, усё згарэла і навокал зноў пустыня. І ты кажаш, быццам бы гэта да лепшага?.. Не заўважаеш нейкай супярэчнасці?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прададзеная споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прададзеная споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прададзеная споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Прададзеная споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x