Алесь Яфімаў - Прададзеная споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Яфімаў - Прададзеная споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прададзеная споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прададзеная споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прададзеная споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прададзеная споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О, дарэчы пра трансатлантычны лайнер. Ведаеш знакаміты факт: калі тануў «Тытанік», аркестр граў да апошняга? Пра гэта звычайна згадваюць, маючы на ўвазе, што трэба рабіць сваю справу да канца, калі нават становіцца абсалютна відавочна, што ўсё скончыцца кепска. Але я лічу, што прыклад няўдалы, бо дзеянні аркестра на «Тытаніку» былі цалкам рацыянальныя. Месцаў у шлюпках на ўсіх не хапала, бегчы было бессэнсоўна — раз. Музыка як-ніяк стрымлівала паніку. Дарэчы, кажуць, што насамрэч аркест граў не рэлігійны гімн, а лёгкую танцавальную музыку — менавіта для таго, каб не драматызаваць сітуацыю. Гэта два. Карацей, няма ў гэтым учынку ніякага экзістэнцыялізму, толькі здаровы сэнс і практычная карысць. Канечне, тое, што музыкам хапіла ў такой сітуацыі самакантролю, бясспрэчна, заслугоўвае павагі. Але гэта не з'яўляецца прыкладам таго, што ў любой сітуацыі трэба рабіць сваю справу да канца.

Вось у мяне адчуванне, быццам мой «Тытанік» тоне, а я вымушаны драіць на ім палубу. І гэта сапраўдны экзістэнцыялізм і абсурд. Я задаюся лагічным пытаннем: на якую халеру мне гэта трэба, калі відавочна, што вось-вось ты і сядзеш на тым самым месцы і ўсё пойдзе на самае дно? А мне адказваюць: «Закон суровы, але гэта закон, драіць палубу — твой абавязак, і пакуль ты жывы — драй. І ўвогуле, пакуль карабель не затануў, ён не затануў. Вось зараз ён перастане тануць, і што тады? Прабоіну залатаюць, ваду адкачаюць, і паплывем далей, а ў цябе будуць сур'ёзныя праблемы.». І ведаеш, нейкая частка мяне верыць, што карабель перастане тануць. І я буду вымушаны плысці на ім да самага канца, аднак маё становішча яшчэ больш пагоршыцца. Карацей, я не адчуваю сябе

Адысеем ці капітанам карабля. Я адчуваю сябе юнгам, які вымушаны за юшку з хлебам драіць палу­бы пры любых абставінах. Нейкія ніжнія палубы, з якіх нават нябачна, што адбываецца навокал. І мне не хапае сілы і смеласці, каб пакінуць гэты карабель і пайсці ў вольнае плаванне.

— Ніколі не ведаеш, дзе згубіш, а дзе знойдзеш. Магчыма, што такое «падарожжа» і ёсць сапраўдная мэта і сэнс твайго жыцця.. З іншага боку.. Вось ты казаў пра нейкія калідоры, лабірынты. Добра. Уяві: ёсць пакой. Маленькі, шэры пакой, у якім няма абсалютна нічога цікавага. І некаму неабходна забіць у сцяну гэтага пакоя цвік. Толькі вось у гэтага некага няма ні цвіка, ні малатка. Але цвікі з малатком ёсць у тваім пакоі — такім жа шэрым і нецікавым. І вось увесь сэнс твайго жыцця, твайго існавання — проста аднесці цвікі і малаток са свайго пакоя ў той, другі. Ніякіх подзвігаў, ніякіх гераічных здзяйсненняў, ніякай самаахвярнасці ці чагосьці такога — проста ўзяць цвікі і малаток і аднесці ў іншы пакой. Усё. Бо акрамя цябе — няма каму. Калі ты не прынясеш, ніхто не прынясе, і той пакой застанецца шэрым і нецікавым, бо ў таго, хто там, без цябе проста не будзе магчымасці павесіць у пакоі карціну або палічку і тым самым зрабіць яго крыху лепш і ўтульней. Такі сэнс жыцця цікавы? Не. Лёсавызначальны? Не. Але ў ім ёсць практычная мэта, і гэта галоўнае. Аднак самае цікавае ў тым, што паміж гэтымі двума пакоямі — калідор. Гэта можа быць, напрыклад, галерэя, на сценах якой вісяць шэдэўры сусветнага мастацтва. І па­куль ты будзеш выконваць сваю маркотную і нецікавую місію, ты можаш адначасова атрымаць асалоду і задавальненне ад самога шпацыру па гэтым калідоры. Іншымі словамі, калі нават ад цябе не патрабуецца нейкіх надзвычайных здзяйсненняў, нішто не замінае пражыць гэта жыццё прыгожа.

— Цвікі і малаток?.. Хм. адзін аднойчы таксама нёс малаток і цвікі. І ведаеш, што адбылося, калі ён данёс іх у той, другі пункт?.. Яго прыбілі гэтымі цвікамі да крыжа.

— Ай. — Даявед незадаволена зморшчыўся.

— А што? Якраз цесляром быў. Малаток і цвікі — звычайны цяслярскі атрыбут. Ішоў будаваць.

— Калі пайшла такая гаворка, перайначу: дай чалавеку жытло — і ён будзе жыць у ім, пакуль яно не разбурыцца. Дай чалавеку малаток і цвікі — чалавек пабудуе жытло і будзе рамантаваць яго, пакуль сам не памрэ. Той сам пабудаваць не паспеў, аднак навучыў іншых. Табе не далі жытло, але табе далі інструменты, каб ты самастойна пабудаваў яго, і сказалі, як гэта рабіць. Бо калі б табе далі гатовае жытло, ты знайшоў бы, да чаго дачапіцца. Маўляў, гэта мне не падабаецца, гэта я б зрабіў па-іншаму, гэта ўвогуле не патрэбна, гэтага не хапае. Таму табе далі толькі інструменты — будуй так, як сам хочаш. А хочаш — увогуле нічога не будуй, выбар за табой.

— Добра, інструменты далі. Але ж не далі рэсурсаў. З чаго будаваць? Што рабіць з малатком і цвікамі, калі ты нарадзіўся сярод пустыні?.. А ў той жа час нехта нарадзіўся сярод леса. Разумееш? Добра, у кожнага аднолькавыя інструменты, але ж ва ўсіх розныя рэсурсы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прададзеная споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прададзеная споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прададзеная споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Прададзеная споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x