Алесь Яфімаў - Прададзеная споведзь
Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Яфімаў - Прададзеная споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Прададзеная споведзь
- Автор:
- Жанр:
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Прададзеная споведзь: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прададзеная споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Прададзеная споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прададзеная споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Дык вось, падчас навучання ў школе, на мой погляд, рух часу выглядае больш лінейным: ты ідзеш наперад крок за крокам. Цыклічнасць застаецца і нават падкрэсліваецца школьным жыццём: 1 верасня, чвэрць, канікулы, чвэрць, вялікія зімовыя канікулы з Раством і Новым годам, чвэрць, канікулы, чвэрць, апошні званок, лета. Лета ў школьныя гады — як маленькае жыццё. Але гэтая цыклічнасць ужо не ў межах статычнай карціны — яна дынамічная; гэта не рух па коле — гэта рух па спіралі. Рух быццам бы ўверх, але ў той жа час — у невядомасць. Акрамя таго, менавіта ў школьныя гады ты ўжо памятаеш дастаткова цыклаў. Дастаткова для таго, каб асобныя ключавыя падзеі згубілі сваю ўнікальнасць, сваю чароўную атмасферу, свой шарм. Усё становіцца, як кажуць, «ужо не тым». І самае галоўнае — у гэты час ты канчаткова разумееш, што ніякай стабільнасці не існуе. Ты бачыш, як усё змяняецца (часта не ў лепшы бок), і разумееш, што нічога вечнага не існуе. Ты разумееш, што хворым не падабаецца быць хворымі, а інвалідам — інвалідамі. Разумееш, што дурныя звычкі ці кепскі характар у некаторых людзей — не налады «па змаўчанні», а вынік нешчаслівага лёсу. Ты непазбежна сутыкаешся з пераменамі, куды больш радыкальнымі, чым, напрыклад, перастаноўка мэблі ці замена шпалер. І дакладна ўсведамляеш: таго, што было, ужо больш ніколі не будзе, і тое, што ёсць, таксама наўрад ці захаваецца на доўгія часы.
А потым, дзесьці са старэйшых класаў і асабліва пасля школы, час пачынае несціся, як шалёны. Усё ператвараецца ў нейкі віхор: усе магчымыя цыклы неверагодна паскараюцца, іншым разам нават не паспяваеш заўважыць, як змяняюцца поры года. Што ўжо казаць пра чаргаванне будніх і выхадных. Нават Новы год, здаецца, адзначаецца не так ужо і рэдка. І самае цікавае, што вельмі часта ўсе гэтыя цыклы нейкім чынам адасабляюцца ад твайго жыцця, зноў быццам бы становяцца дэкарацыямі. Іх спіраль ператвараецца ў нейкі тунэль, унутры якога ты проста крочыш сваёй дарогай. Ты рухаешся крок за крокам да нейкай мэты, а вакол цябе пракручваюцца тыдні, месяцы, гады. Перастаеш заўважаць спецыфічныя, характэрныя толькі для пэўных сезонаў пахі ў паветры; не звяртаеш увагу на тое, калі ўзыходзіць і садзіцца сонца, колькі працягваецца дзень. А ўсё чаму? Таму што, як там было ў Кэрала: «Трэба бегчы з усіх ног, каб толькі заставацца на месцы, а каб куды-небудзь трапіць, трэба бегчы як мінімум удвая хутчэй». Толькі невядома, куды ты ўрэшце «прыбяжыш» і ці варта было туды «бегчы» з такой хуткасцю, каб не бачыць тое, што адбываецца навокал.
Калі б жыць засталося тры гады
Маявер разумеў, што яго ўжо «панесла», што яго маналог, падобны на нейкую п'яную споведзь, ужо зацягнуўся. Аднак вельмі хацелася выгаварыцца, і ён працягнуў:
— Ведаеш гэты трывіяльны сюжэт, калі чалавек памірае, але нейкім чынам выпрошвае сабе яшчэ пэўны перыяд жыцця? Уяві, вось ты, напрыклад, памёр, трапіў на нябёсы і пачаў кленчыць яшчэ некалькі гадоў жыцця на зямлі. І нейкім дзівам табе далі дазвол. Маўляў, ідзі ты ўжо куды хочаш, толькі хопіць тут ныць. І ты вяртаешся на зямлю, скажам, на тры гады — не больш, але, магчыма, менш. Ніякіх гарантый таго, што ты не памрэш раней, няма — тут усё як звычайна. Пры гэтым уявім, што тваё здароўе не пагоршылася з моманту клінічнай смерці. І ты дакладна ведаеш, колькі дзён табе засталося. Але што б ты рабіў?
Кінуць усё і вандраваць, гуляць па свеце, жыць у сваё задавальненне — някепска. Аднак для гэтага неабходны грошы. Добра, калі ў цябе ёсць пэўная маёмасць, якую можна прадаць, каб апошнія тры гады жыць так, як табе падабаецца. Але ці шмат каму ёсць што прадаваць? Пасля апошняй палучкі кінуць працу і стаць жабраком? Ну, добра, пажывеш крыху. А што рабіць астатнія два гады адзіннаццаць месяцаў і тры тыдні? Узяць крэдыт у банку і збегчы — вельмі рызыкоўна: ёсць шанец правесці рэшту жыцця за кратамі.
Жыць як жыў, толькі пры гэтым казаць і рабіць усё, што хочацца? Таксама вельмі небяспечна: ёсць перспектыва добра атрымаць па мордзе, страціць тую ж працу і патрапіць за тыя ж краты. Ну, урэшце, гэты сцэнар можна прыхаваць на апошні тыдзень жыцця. А ў самы апошні дзень — увогуле адарвацца па поўнай. Верагодна, за твае паводзіны цябе і заб'юць. Такі вось эфект Разэнталя на практыцы. Дарэчы, цікавая думка. Калі крыху перайначыць, можа атрымацца пацешная гісторыя: чалавек, напрыклад, падчас аперацыі бачыць галюцынацыю, быццам памірае, але выпрошвае яшчэ некалькі гадоў жыцця. Толькі гэта ўсё галюцынацыя. Тым не менш пасля аперацыі ён даведваецца, што сапраўды быў у стане клінічнай смерці, таму шчыра верыць у сваё ўяўленне. Падлячыўшыся, чалавек мяняе сваё жыццё: становіцца вельмі актыўным, але ў той жа час бескампрамісным. Дзякуючы сваёй актыўнасці і працавітасці ён дасягае значных поспехаў і становіцца, напрыклад, вядомым палітыкам або, наадварот, апазіцыйным актывістам. Ці без палітыкі — бізнесоўцам або рэлігійным ці культурным дзеячам. Ён разумее, што часу ўсё менш, таму яго бескампраміснасць і прынцыповасць становяцца больш выразнымі, ён становіцца вельмі рэзкім і нават радыкальным. І, натуральна, ёсць тыя, каму яго дзейнасць не падабаецца. І гэтыя людзі вырашаюць яго «прыбраць». Чалавек, «ведаючы» з галюцынацыі дату ўласнай смерці, вырашае схвацца ў гэты дзень. Але замах адбываецца раней: цяжкапараненага чалавека адвозяць у бальніцу, за яго жыццё змагаюцца некалькі сутак, але ў рэшце рэшт ён памірае, не прыходзячы ў свядомасць. Нядрэнная гісторыя, так? Толькі ў гэтай гісторыі сапраўды эфект Разэнталя, а я кажу пра сітуацыю, калі дата смерці насамрэч вызначана.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Прададзеная споведзь»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прададзеная споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Прададзеная споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.