Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гісторык усё ж парушыў загад Кацярыны II праз два стагоддзі, распячатаў канверт. У канверце быў план падзелу Рэчы Паспалітай, складзены віцэ-прэзыдэнтам Ваеннай калегіі Захарам Чарнышовым. План быў старанна засакрэчаны. Абрэвіятура «С.К.К.П.» расшыфроўваецца так: «На выпадак смерці караля польскага» («На случай кончины короля польского»), гэта значыць Аўгуста III Саксонскага (1733–1763). На канверце была яшчэ адзнака: «Сей пакет в Высочайшем присутствии распечатан и вложенный план читан был на конференции, держанной у двора 6 октября 1763 года». Якраз напярэдадні памёр Аўгуст III. З гэтага вынікае, што ніхто не падштурхоўваў і не прымушаў расейскую ўладу да падзелу Рэчы Паспалітай [84]. Трэба вярнуцца на паўгода з лішкам раней.

Неўзабаве пасля ўступлення на трон Кацярына II у рэскрыпце расейскаму намесніку ў Варшаве Кайзерлінгу (8 лютага 1763 года ў сувязі з чуткамі пра смяротную хваробу Аўгуста III) ставіла задачу абрання новага караля, які цалкам залежаў бы ад яе. Імператрыца загадала патрабаваць ад кандыдата на каралеўскі пасад за яе падтрымку перадачы часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай, выдачы «многих тысяч» уцекачоў з Расеі, гарантый рэлігійнай свабоды праваслаўным «абывацелям».

Менавіта 6 кастрычніка 1763 года на нарадзе ў Кацярыны II былі зацверджаныя гэтыя патрабаванні і прыняты праект, дзе вызначаліся вобласці, што павінны былі адысці да Расеі. Новая мяжа супадала з той, якая была ўсталяваная праз дзесяць гадоў між Расеяй і Рэчай Паспалітай.

Гэта значыць, што яшчэ ў 1763 годзе расейская імператрыца першай паставіла пытанне пра анексію часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай [85], і спасылацца тут на прускага караля аніяк не выпадае.

МІФ ПРА ВУНІЮ

Сярод міфаў, якія надта спадабаліся расейскацэнтрычным гісторыкам пры фальсіфікацыі гісторыі Беларусі, адно з цэнтральных месцаў займае міф вакол узнікнення і ролі грэцка-каталіцкай царкоўнай вуніі ў 1596–1839 гадах [86].

Царкоўная вунія ўзнікла ў нас адначасова з Украінаю (на частцы яе тэрыторыі, што трапіла пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у склад Аўстрыі і Вугоршчыны, яна захавалася дзякуючы спрыяльным умовам, пакуль Сталін не скасаваў яе там у 1946–1949 гадах). Афіцыйна яна адноўленая пасля дэмакратычных пераменаў на Ўкраіне некалькі гадоў таму.

Прыхільнікі міфалагізацыі гэтага сюжэта зыходзілі з пэўных метадалагічных пазіцый. Яны бралі які-небудзь адзін, загадзя падрыхтаваны тэзіс. Увесь фактычны матэрыял кампанавалі так, каб хоць прынамсі вонкава давесці ягоную праўдзівасць. Высновы такіх даследванняў не вынікалі з усебаковага аналізу фактычнага матэрыялу. Яны даводзіліся толькі як наперад зададзеныя.

У савецкіх антывуніяцкіх працах перастраўліваліся даўнія тэзісы і палажэнні, што нарадзіліся ў ХIХ стагоддзі ў нетрах расейскіх клерыкальных гістарычных колаў, якія зыходзілі з слыннай увараўскай трыяды «самаўладства, праваслаўе, народнасць». Не здзіўляе, што і савецкія гісторыкі разглядалі беларускую грэцка-каталіцкую царкву толькі з пазіцый традыцыйных апанентаў.

У выніку такога аднабаковага падыходу зацвердзіліся і працягваюць існаваць стэрэатыпы, якія не вытрымліваюць сур'ёзнай крытыкі. Вось яны.

Першы: сцвярджаецца, нібыта Берасцейская царкоўная вунія 1596 года, ад якой вяла радавод беларуская і ўкраінская грэцка-каталіцкая царква, — гэта «зброя каталіцкай контррэфармацыі», «ліхадзейства езуітаў», «польская інтрыга».

Другі: беларускія і ўкраінскія праваслаўныя, што пайшлі на хаўрус з Рымам, «здрадзілі свайму народу», бо кіраваліся толькі ўласнымі «шкурніцкімі» інтарэсамі, а ў душы песцілі надзею «ўсеабдымнага акаталічвання і лацінізацыі», а таксама «апалячвання» беларускага і ўкраінскага народаў.

Можа, паспрабуем разабрацца, што тут да чаго, і высветліць, наколькі гэтыя палажэнні адпавядаюць гістарычнай праўдзе.

Гісторыя, як вядома, развіваецца паводле аб'ектыўных заканамернасцяў. Чыесьці інтрыгі, падступнасць і ўсё да таго падобнае адыгрываюць у працэсе гістарычнага развіцця звычайна другасную ролю. Іначай кажучы, «польская інтрыга», «ліхадззейства езуітаў», «шкурніцкія інтарэсы», «здрада народу», якія выдаюцца за асноўныя сілы, што рухалі да Берасцейскай вуніі, могуць разглядацца толькі як суб'ектыўныя фактары, што маглі б спрыяць або перашкаджаць аб'ектыўнаму працэсу стварэння новай царквы.

Сама ідэя вуніі, або абноўленага аб'яднання хрысціянскіх цэркваў — візантыйска-праваслаўнай і рымска-каталіцкай, узнікла там, дзе адбыўся і царкоўны раскол, у Візантыі. І ордэн езуітаў тут не пры чым. Канстантынопальскі патрыярх Міхаіл Керуларый адмовіўся прызнаваць зверхнасць рымскага першасвятара ва ўсім хрысціянскім свеце, і тады, у 1054 годзе, ён і рымскі легат (пасол) кардынал Гумберт аддалі адзін другога анафеме (царкоўнаму праклёну). Падзелу дзвюх галоўных у Эўропе і Міжземнамор'і цэркваў спрыялі адрозненні між Заходняй і Ўсходняй цэрквамі, акрэсленыя з VII стагоддзя, у дагматыцы, арганізацыі, абрадах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x