Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паводле летапісных звестак, задзіночанне беларускіх і літоўскіх земляў праходзіла па згодзе між валадарамі гэтых тэрыторый. Але расейскім гісторыкам карысна было сцвярджаць, нібыта «чужыя» валадары захапілі гвалтам «нашы», як яны пісалі, «рускія» землі. А гэта для таго, каб пазней пацвердзіць беспадстаўныя прэтэнзіі сапраўды чужых беларускаму народу вялікіх князёў маскоўскіх і іхных імперскіх нашчадкаў на вызваленне «малодшых братоў» — вызваленне ад сваёй жа дзяржаўнасці.

З гэткаю ж мэтай былі створаныя міфы пра «шкодны» ўплыў заходнеэўрапейскай культуры часоў Рэнесансу і гуманізму, каталіцызму, Рэфармацыі на культуру Беларусі, пра ўяўную забарону беларускай мовы пастановай Сойму 1696 года, хоць у гэтым дакуменце пасля звычайна цытаваных словаў: «Цяпер усе пастановы павінны складацца на польскай мове» далей гаворыцца: «Усе папярэднія акты, запісы, пастановы і паказанні захоўваюць сваю моц» [81]. Ані ў гэтай пастанове, ані ў іншых няма ніводнага слова пра забарону беларускай мовы.

Часта абвінавачваюць беларускую шляхту — тагачасную духоўную эліту — у здрадзе свайму народу ў часы Рэчы Паспалітай. Так, здабываючы адукацыю, беларускія магнаты і шляхта, частка месцічаў часам адыходзілі ад роднай мовы, але, па-першае, далёка не заўсёды, а па-другое, ніколі не забываліся пра сваё мясцовае, беларускае паходжанне, чаму ў крыніцах хапае доказу.

Ці ж не з шэрагаў шляхты выйшлі першыя апісальнікі побыту Беларусі ў мастацкай літаратуры на польскай (Ян Баршчэўскі, Ян Ходзька, Ігнат Ходзька, Генрык Ржавускі) і на расейскай (Фадзей Булгарын) мовах, першыя беларускія літаратары новай эпохі — Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Альгерд Абуховіч, Янка Лучына, Карусь Каганец, Янка Купала ды іншыя? Раней была такая мода сярод нашай шляхты — вонкава апалячвацца. Але далёка не заўсёды гэта было стратай ідэнтычнасці з асяроддзем. Калі мець на ўвазе мову, то ў даўнія часы яна не была паказальнікам этнічнай самасведамасці. Шмат хто з першых беларускіх асветнікаў ахвяраваўся ўласным дабрабытам дзеля народа. Ці ж гэта не было кампенсацыяй за пэўную пасіўнасць шляхты ў папярэднія дзесяцігоддзі?

І ўвогуле, мяркую, трэба лічыцца з тым, што казаў А. Камю: «Усялякае грамадства трымаецца на арыстакратыі, бо сутнасць арыстакратызму — патрабавальнасць да самога сябе, а без такой патрабавальнасці кожнае грамадства гіне» [82].

Я пагадзіўся з кіраўніком Украінскага даследчага інстытута ў Гарвардскім універсітэце Грыгор'ем Грабовічам (з якім сустракаўся на пачатку вясны 1991 года), калі той сцвярджаў, што для паўнацэннага дзяржаўнага існавання недастаткова мець свае грошы і пасольствы — патрэбная яшчэ інтэлектуальная традыцыя, пэўныя стандарты інтэлектуальнага жыцця. Ён меў на ўвазе культурную эліту [83]. Нельга было не згадзіцца, што паўнавартасць нацыі звязана са з'яўленнем у ёй духоўнай эліты.

Працягваю размову пра байкі і легенды ў гісторыі Беларусі. Што казаць пра маральнае апраўданне ў савецкіх гістарычных працах спусташальных паходаў на Беларусь у часы Івана Жахлівага, Аляксея Міхайлавіча, Пятра Аляксеевіча, Ганны Іванаўны, Кацярыны II? Гэтыя паходы паўтараліся з д'ябальскай рэгулярнасцю са стагоддзя ў стагоддзе.

У стандартных расейскацэнтрычных падручніках ды іншых кніжках беларускі чытач знойдзе апраўданне гэтым войнам: нібыта памянёныя цары вызвалялі бедных беларусаў ад акаталічвання і апалячвання, ад нацыянальнага і рэлігійнага ўціску. Тое, што беларусы трацілі ў выніку і маёмасць, і родных, і жыццё, што тых, каму пашэнціла застацца ў жывых, зганялі як быдла ў палон і адпраўлялі як нявольнікаў у Расею, а там прадавалі ў рабства на Ўсход, што іхная нацыя прыгняталася, а храмы паліліся захопнікамі, тых гісторыкаў зусім не хвалявала.

Як, ведаючы ўсё гэта, можна сцвярджаць, што беларусы ўвесь час імкнуліся з-пад рукі свайго легітымнага манарха — гаспадара Вялікага Княства Літоўскага трапіць у падданства маскоўскага князя (потым расейскага цара ці імператара)? Што, яны ўсе былі ў душы здраднікамі сваёй дзяржавы?

Афіцыйныя гісторыкі нават сцвярджалі, нібыта царызм не хацеў дзяліць Рэч Паспалітую, але яго прымусіў рабіць гэта прускі кароль Фрыдрых II. А як жа было ўзапраўды?

Сучасны даследнік гісторыі дыпламатыі Г. Кесельмэер знайшоў у Архіве замежнай палітыкі Расеі канверт з рэзалюцыяй Кацярыны II: «Секретный план, преподнесенный от графа Чернышева на С.К.К.П., окроме меня никому не распечатывать».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x