Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бо поўнае фактычнае пераўтварэнне БССР у Паўночна-Заходні край Расеі (як называлі яе тэрыторыю за царскім часам), магло б пазбавіць вершаліну партыйнага кіраўнічага апарату аднаго голасу ў ААН. Тым больш што кіраўніцтва КПБ вяло дэнацыяналізатарскую палітыку «зліцця моў» — гэта значыць знішчэння беларускай мовы на карысць расейскай — даволі мэтанакіравана. Шыльда «БССР» над абруселым краем цалкам задавальняла і маскоўскія, і менскія ўлады.

Значна горш з гісторыяй. Перадача ведаў пра мінулае — працэс досыць спецыфічны. Як і іншыя навуковыя веды, гэтыя веды гісторыку даводзіцца атрымліваць у ходзе так званых крыніцазнаўчага і гістарыяграфічнага этапаў гістарычных даследванняў. Потым трэба выкласці гэтыя веды ў навуковым выглядзе. Каб даць магчымасць азнаёміцца з імі неспецыялістам, трэба падаць навуковыя веды ў дасягальнай, папулярнай форме.

Я коратка пералічыў толькі галоўныя этапы іх атрымання і перадачы. А методыка гістарычнага даследвання намнога складанейшая. Цэлыя пакаленні савецкіх гісторыкаў былі адвучаныя ад методыкі гэтага даследвання (паводле маіх дадзеных, такую дысцыпліну выкладаюць на адзінкавых гістарычных факультэтах ВНУ былога СССР).

Некваліфікаванае ўмяшанне звонку — з «дырэктыўных органаў» на розных этапах згаданага вышэй працэсу зводзіла на нішто ўсю папярэднюю працу даследнікаў мінулага, і вынікі гэткага ўмяшання найбольш уплываюць на малады розум. Гістарычныя веды, закладзеныя ў гэты розум, звычайна застаюцца там назаўсёды, калі чалавек не будзе потым папаўняць іх з аб'ектыўна складзеных гістарычных прац. А для такога папаўнення ведаў, якім займаюцца далёка не ўсе (бо не хапае і часу, і належнай падрыхтоўкі, і — галоўнае — звычаю папаўняць веды), патрэбныя такія працы, якіх у гістарычнай навуцы Беларусі надта не стае. А калі яны і ёсць, то, як правіла, мала дасягальныя для шырокага кола чытачоў.

Памянёнае ўмяшанне ў працэс давядзення атрыманых даследнікамі гістарычных ведаў да шырокага кола чытачоў і адбывалася пад час панавання чужога беларускаму этнасу рэжыму, спачатку Расейскай імперыі, а потым яе непасрэднага наступніка і спадкаемца — таталітарнага бальшавіцкага рэжыму. Праз іх беларусы мелі абкрадзенае мінулае, страцілі сваю самастойную дзяржаўнасць, сваю незалежную царкву і ў значнай ступені мову. Праўду пра мінулае яшчэ доўга давядзецца выкопваць у архівах і кнігасховах, выдзіраючы яе са спецсховішчаў, бібліятэк і з засакрэчаных фондаў архіваў.

Перадача гістарычных ведаў у школах і вышэйшых навучальных установах Беларусі наўмысна ўскладнялася. Гэтыя веды даходзілі да навучэнцаў у перакручаным выглядзе. Валадары сітуацыі добра ведалі, што навучанне сапраўднай, а не штучнай, фантомнай, фальшывай гісторыі палягчае разуменне правільнага, простага, а не іхнага крывога шляху развіцця грамадства. Яны ведалі, што навучанне сапраўднай гісторыі дапамагае асобе асэнсоўваць сваё правільнае месца ў гэтым развіцці. Яно дае больш сціслае разуменне сучаснасці і перспектывы будучыні. А гэта без актыўнага ўдзелу асобы немагчыма, бо гісторыю нельга толькі спазнаваць (чаму толькі ў нас і навучаюць). Гісторыю належыць таксама прадумваць. Яе трэба разумець, імкнучыся знаходзіць прычыны і вынікі, узаемную сувязь гістарычных фактаў і з'яваў і залежнасць паміж імі. Веданне фактаў з «мыльнай» іх трактоўкай не можа вычарпаць усяе гістарычнае сведамасці, а гіпертрафія фактаграфічнае сведамасці дагматызуе апошнюю, бо яна пазбаўляе спажыўцоў фактаграфічных гістарычных ведаў магчымасці аналізу. Таму яе праўда — толькі прыкметная, відавочная, падзейная частка таго, што схавана ад чужых вачэй.

Рацыянальнага разумення гісторыі роднага этнасу (нацыі) у параўнанні з гісторыяй іншых этнасаў у нашым краі амаль няма. З часу задушэння паўстання 1863 года пачалася і працягваецца дасюль агрэсіўная русіфікацыя гісторыі Беларусі. І царскія, і таталітарысцкія камуністычныя ўлады падмянялі аб'ектыўнае рацыянальнае тлумачэнне гістарычных фактаў, з'яваў і падзеяў міфамі і легендамі (гэта значыць не тым, што павінна вывучацца гісторыкамі, а тым, што вывучаецца фалькларыстамі і культуролагамі). Адбывалася падмена прадмета вывучэння гістарычнай навукі і трансляцыі неспецыялістам вынікаў працы гісторыкаў.

Ва ўмовах нацыянальнага існуе даволі вялікі попыт на літаратуру, прысвечаную гісторыі прыгнечанага этнасу. Ён тым больш узрастае пад час вызвалення з-пад гэтага прыгнёту. Бо з гэтай літаратуры можна даведацца, кім ёсць этнас, чый ён нашчадак, ці меў сваю дзяржаўнасць — без самастойнай, незалежнай дзяржаўнасці не можа быць гаворкі пра самастойнасць, незалежнасць этнасу. Беларусаў жа доўгі час, насуперак крыніцам, пераконвалі ў тым, быццам яны не мелі дзяржаўнасці да часоў абвешчання бальшавіцкім цэнтрам Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі. Пры гэтым спецыяльна замоўчвалі і тое, як доўга не прызнаваў гэты цэнтр права беларусаў на самастойную дзяржаўнасць, і тое, што гэтая ССРБ (пазнейшая БССР) была фіктыўна незалежнай, а ў сапраўднасці заставалася калоніяй Расеі. Бо панавальныя этнасы з вялікім падазрэннем ставяцца да жадання прыгнечанага этнасу пашырыць і паглыбіць гістарычныя веды, аднавіць і ўзмацніць гістарычную памяць. Таму ў гістарычнай навуцы і адукацыі Беларусі доўгі час існавала зона замоўчвання, пра якую пойдзе гаворка ў наступным раздзеле.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x