Мы зьяўляемся адборнай гвардыяй, паколькі мы тыя студэнты й службоўцы унівэрсытэту, што давялі сваю любоў да яго, толькі мы будзем здатныя ўплываць на той зьнешні асяродак, дзе нам прыйдзецца жыць і працаваць, і застаецца вернымі нашым ідэалам.
Мы павінны выразна ўсьведамляць, што ад таго, які ўплыў на знешні сьвет будзе мець кожны з нас, сапраўдных лідараў студэнцтва, будзе залежыць і здатнасьць усёй арганізацыі аказваць уплыў, бо калі кожны з нас асобна будзе мець вялікі ўплыў, то ўплыў усяго грамадзтва будзе велізарным. І мы выйдзем пераможцамі ў гэтай барацьбе з камунізмам і з яўнымі й прыхаванымі сіламі, якія ён накіроўвае ды кантралюе, і якія намагаюцца завесьці нас у сапраўднае рабства.”
Стабільны цэнтр дае магчымасьць разгарнуць шырокую дзейнасьць. Студэнтаў грунтоўна вывучаюць і правяраюць, пасьля чаго яны могуць уступіць у “Антыкамуністычнай брыгадзе УАГ”. Знаходзячыся там, студэнты вывучаюць вайсковую справу, умацоўваюць свой сьветапогляд і дысцыпліну. Найлепшыя байцы брыгады вярбуюцца ў “Тэкас”.
Сам унівэрсытэт робіць адчувальныя посьпехі ў сваёй дзейнасьці. Кожны год ён надае больш за 60 навуковых ступеняў, а ягоны рэктар Люіс Гарыбэй Гуцьерас у 1985 годзе быў абраны на пасаду кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі рэктараў унівэрсытэтаў. Лідар “Тэкас” Герэра ў 1952 годзе прадстаўляў Мэксыку на канфэрэнцыі Сусьветнай арганізацыі ўнівэрсытэтаў, пазьней ён быў дэканам аднаго з факультэтаў.
Цяжкі пэрыяд надышоў для арганізацыі на пачатку 60-х гадоў. Папам Рымскім стаў Ян ХХІІІ, вядомы сваімі лібэральнымі, касмапалітычнымі поглядамі. Сваё незадавальненьне й пратэст лібэральным тэндэнцыям у царкоўным жыцьці “Тэкас” выразіў у маніфэсьце “Змова супраць Царквы”. У ім негатыўныя працэсы ўнутры Царквы абвяшчаліся сіянісцкай змовай. ААН была абвешчана “цытадэлію сатанізму, якая выкарыстоўваецца для забесьпячэньня трыюмфу імпэрыялізму”. “Тэкас” заклікаў народы сьвету да аб’яднаньня ўсіх намаганьняў у барацьбе з сіянісцкім імпэрыялізмам ды дэградацыяй Царквы. Маніфэст распаўсюджваўся сярод удзельнікаў ІІ Ватыканскага Сабору. Гэта выклікала скандал. Аднак 12 аўтарытэтных кансэрватыўных дзеячоў Царквы на чале з Саенца Арыягам падтрымалі аўтараў маніфэсту. Яны выдалі з гэтай нагоды прэс-рэліз, у якім гаварылася, што Сабор пайшоў “на саступкі сіяністам”.
Такая радыкальная акцыя выканала яшчэ адну карысную функцыю — выявіла апартуністаў і здраднікаў сярод байцоў арганізацыі. У 1964 г. частка сябраў, нязгодная з бескампрамісным рэвалюцыйным курсам “Тэкас”, адышла ад арганізацыі ды стварыла ўласную групу “Пуэбла”. Абнак, па прычыне аператыўных і жорсткіх дзеяў, “Пуэбла” была нэўтралізавана й фактычна перастала існаваць. Напрамкі дзейнасьці “Тэкас” ахопліваюць шмат сфэр. Арганізацыя выдае ідэйна-тэарытычны часопіс “Рэпліка”. “Тэкас” падтрымлівае з нацыянал-рэвалюцыйнымі фармацыямі Эўропы й Амэрыкі шчыльныя сувязі. Па іхняй ініцыятыве створана Мэксыканская антыкамуністычная фэдэрацыя (МАФ) ды Міжамэрыканская фэдэрацыя абароны кантыненту. Пры дапамозе МАФ “Тэкас” з 1972 г. бярэ ўдзел у дзейнасьці Сусьветнай антыкамуністычнай Лігі. “Тэкас” — нелегальная арганізацыя, адзначаныя напрамкі дзейнасьці ёсьць толькі адкрытымі, дапаможнымі складнікамі. “Тэкас” як арганізацыя рэвалюцыйнага характару робіць найбольшую стаўку на сілавыя мэтады барацьбы. Брыгадысты штодзённа праводзяць збройныя акцыі, скіраваныя на зрынаньне лібэральнага рэжыму ды нэўтралізацыю леваэкстрэмісцкіх груповак.
Брыгадысты “Тэкас” аддаюць перавагу гарадзкой гярыльі перад сельскай, якую манапалізавалі левыя “калегі”. Ліквідацыя прадстаўнікоў улады, экспрапрыяцыя нарабаванага акупантамі дабра ды нэўтралізацыя рэакцыйных рухаў — вось мэта баявых дзеяньняў. На высокім узроўні стаіць вайсковая ўзаемадапамога. Так, “Тэкас” спрыяе разбудове гватэмальскіх і сальвадорскіх “эскадронаў сьмерці”, гандураскіх “контрас”, аказваючы ім тэарэтычную й практычную падтрымку.
“Тэкас” пабудаваны па прынцыпе ячэек. Брыгадысты ведаюць толькі байцоў сваёй ячэйкі й апэратыўнай брыгады, якія фармуюцца для вялікіх акцый. Сувязь паміж ячэйкамі й кіраўніцтвам падтрымліваюць камандзіры. Брыгадыста абавязвае прысяга на вернасьць Богу, Мэксыцы й Кіраўніцтву, якую ён дае перад залічэньнем у брыгаду. Парушэньне прысягі, невыкананьне загадаў і іншыя правіны караюцца.
На ход палітычнага жыцьця ў краіне “Тэкас” уплывае пры дапамозе дзейнасьці Партыі Нацыянальнага Дзеяньня, якая зьяўляецца другой па ўплывовасьці ў Мэксыцы пасьля кіруючай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі. Пад уплывам “Тэкас” знаходзяцца “Унівэрсітэцкі рух абноўленай арыентацыі”, рэлігійная арганізацыя “Сальскія браты” ды інш.
Читать дальше