Цяпер курды карыстаюцца некаторай падтрымкай Грэцыі, якая па геапалітычных і гістарычных прычынах зацікаўлена ў аслабленьні Турэччыны.
Не выпадкова на грэцкім Кіпры ў горадзе Лімасол разьмешчаны офіс Курдзкай Рабочай Партыі — арганізацыі, якая вядзе найбольш бескампрамісную барацьбу з Турэччынай за стварэньне незалежнага Курдыстану. Трэба адзначыць, што Францыя таксама разьлічвае на задавальненьне некаторых сваіх геастратэгічных ды эканамічных інтарэсаў у выніку эдабыцьця Курдыстанам дзяржаўнасьці. Пра гэта апасродкавана сьведчыць тое, што Інстытут культуры курдаў у Парыжы адчольвае жонка былога прэзыдэнта Францыі Ф. Мітэрана. Праўда, казаць пра безумоўную падтрымку курдаў гэтай магутнай ядзернай краінай яшчэ рана, але ня можна не заўважыць, што такія геапалітычныя гіганты, як Францыя, нярэдка даводзяць да ведаму сьвету свае інтарэсы ў такой нявіннай форме. Таму ня будзе дзіўным, калі ў бліжэйшы час успыхне новае, няспадзявана магутнае й няспадзявана добра скаардынаванае і арганізаванае курдзкае паўстаньне, якое таксама няспадзявана рашуча падтрымае адна з дзяржаваў-чальцоў “Вялікай сямёркі”, а можа й не адна. Чаму б і не! У курдзкім выпадку нафта — кроў свабоды.
Першыя ластаўкі такіх дзеяньняў кіруючых дзяржаваў сьвету ўжо бачныя. 22 верасьня 1998 г. у Вашынгтоне лідары варагуючых паміж сабой арганізацый іракскіх курдаў — Дэмакратычнай партыі Курдыстану й Патрыятычнага саюзу Курдыстану — адпаведна Мустафа Арзалі ды Джэлял Талабані падпісалі пагадненьне аб прымірэньні. Няма асаблівай патрэбы ўдакладняць, чаму ЗША паралельна паспрыялі гэтаму працэсу, бессумнеўна, маючы на мэце аслабленьне свайго кроўнага ворага Садама Хусэйна шляхам стварэньня напаў — або цалкам самастойнага курдзкага дзяржаўнага ўтварэньня на той частцы курдзкіх этнічных земляў, якія сёньня знаходзяцца ў складзе Іраку. У дадзеным выпадку размова ідзе пра сытуацыйны зьбег інтарэсаў курдаў і амэрыканцаў.
Але, прасьледуючы сваю мэту, ЗША ўступілі ў канфрантацыю са сваім хаўрусьнікам — Турэччынай, якая не зацікаўлена ў стварэньні каля сваіх межаў курдзкай дзяржавы.
Праз курдаў Турэччына сварыцца ня толькі з ЗША. Сур’ёзная напруга насьпявае ў расейска-турэцкіх адносінах. Рэч у тым, што і Турэччына, і Расея зацікаўлены ў тым, каб новы нафтаправод з Азербайджану (зноў гэтая праклятая нафта!) прайшоў праз іхнюю тэрыторыю (дарэчы, можна толькі ўявіць сабе на колькі сур’ёзныя карэктывы ў сусьветны геастратэгічны ды геаэканамічны пасьянс былі б унесены, калі б на ўсіх курдзкіх землях паўстала Курдзкая дзяржава, якая б кантралявала ня толькі значную частку нафтавых радовішчаў, але б і значную частку нафтавых артэрый!). Жаданьне, ў прынцыпе, прыроднае, але існуе маленькая дробязь. Гаворачы пра тое, што нафтаправод павінен прайсці праз “ейную” тэрыторыю, Расея “забывае”, што мае на ўвазе тэрыторыю Чачні, якую цяпер яна абсалютна не кантралюе, а Турэччына “забывае”, што мае на ўвазе зноў-такі курдзкія землі.
Сёньня курдзкі рух ва ўсіх дзяржавах паступова выроўніваецца й сынхранізуецца. Павольна, але няўхільна падымаецца культурны ўзровень, а значыць і ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці курдаў. Курды ва ўсіх краінах цьвёрда супрацьстаяць спробам асіміляваць іх. Існуе вялікая курдзкая эміграцыя ў Заходняй Эўропе (1 млн. чал., зь якіх палова пражывае ў Нямеччыне), якая зьяўляеца ня толькі фінансавай крыніцай руху за свабоду, але й добрай школай жыцьця для курдзкай моладзі, асабліва студэнства, якое хутка, атрымаўшы асьвету, у значнай колькасьці вернецца ў Бацькаўшчыну й працягне барацьбу за свабоду свайго краю.
Багдан Харахаш
Італійскі сацыяльны рух: на шляху да ўлады
На фоне няспыннага росту папулярнасьці Італійскага сацыяльнага руху (“Мовімэнто Сацыяле Італьяно”) Александры Мусаліні ў Італіі выглядае цікавай гісторыя гэтага руху.
Пераходнай формай паміж “старым” і “новым” нацыяналізмам у Італіі стаў рух “Уома куалюнкуэ”, які быў заснаваны ў жніўні 1945 г. Гэтая арганізацыя ставіла мэтай згуртаваць сілы, падрыхтаваць грунт для стварэньня ўплывовай і моцнай нацыянальнай партыі новага кшталту.
Афіцыйнае афармленьне нацыянальнага руху адбылося 26 сьнежня 1946 г. У гэты дзень абвясьцілі стварэньне Італійскага сацыяльнага руху (ІСР). У ягоны склад ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як Джузэпэ Батаі, Юліюс Эвола, Чэзарэ Марыя дэ Вэкі. Ядром яго стала “Уома куалюнкуэ”, а таксама “Італійскае войска адраджэньня” і “Антыкамуністычныя атрады”. Генэральным сакратаром ІСР, у італіўскай транскрыпцыі МSI, прызначылі Дж. Альмірантэ, які ў Італійскай сацыяльнай Рэспубліцы Мусаліні займаў пасаду памочніка міністра культуры.
Читать дальше