Пасьля сьмерці Франка баскскія рэвалюцыянэры не пайшлі па моднай для таго часу дарозе: адмовіцца ад мінулага ды пайсьці на супрацоўніцтва з іншымі буржуазнымі сіламі дзеля дэмакратыі. Навошта тая “дэмакратыя”? Ім патрэбна свабода! Яны працягваюць рэвалюцыйную барацьбу.
Канец 70-х — 80-я гады — вельмі важны пэрыяд у дзейнасьці ЕТА. Дзякуючы рашучай барацьбе нацыяналістаў, Краіна Баскаў атрымоўвае шырокую аўтаномію. Адначасова ўзмацняецца антытэрарыстычная барацьба акупацыйнага ўраду. “Брудная вайна” — так называлі вайну супраць ЕТА, якую вялі акупацыйныя сілы. Акупанты стварылі цэлыя спэцыялізаваныя арганізацыі па барацьбе з ЕТА: спачатку “баскскі батальён”, пазьней ГАЛ — “Антытэрарыстычная група вызваленьня”. Жорсткасьць і подласьць гэтых структур ня маюць межаў. Ілюстрацыяй гэтаму ёсьць выпадак з двума юнымі рэвалюцыянэрамі Ласаю і Сабанаю, якіх перад сьмерцю катавалі й білі, а пасьля кінулі ў яму з нягашанай вапнай.
Ахвярамі ГАЛ сталі каля 30 чалавек, сярод якіх невінаватыя цывільныя людзі, а таксама нават французкія грамадзяне, забітыя памылкова, што выклікала міжнародны скандал.
Падобныя дзеяньні акупантаў не зламалі ЕТА. Пэрыяд 70 — 80-х гадоў — найактыўнейшы за ўсю гісторыю дзейнасьці. Баевікі заяўлялі, што “дэмакратыя” — толькі фасад, за якім жорсткая ўлада акупантаў. Папулярнасьць ЕТА сярод насельніцтва значна ўзрасла.
Крышталізуецца й удасканальваецца структура арганізацыі ды тактыка вайны. Колькасьць ЕТА невялікая, прыблізна 500 чалавек. Толькі 200 з іх узброеныя баевікі — “нелегалы”, разьбітыя на 20-30 груп “камандас”, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Басконіі. Некаторыя баевікі аб’яднаныя ў “мабільныя групы”, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ворага — у Мадрыдзе, Барсэлёне, Валенсіі ды Навары. Рэшта актывістаў займаецца забесьпячэньнем, выведкай, тэарэтычнымі й аналітычнымі дасьледваньнямі, застаючыся звонку “законапаслухмянымі” грамадзянамі. ЕТА абапіраецца на шырокае кола прыхільнікаў, якія прапагандуюць вызвольныя ідэі й дапамагаюць арганізацыі, афіцыйна ў ёй не знаходзячыся. У сярэднім кожны баявік пасьпявае паваяваць ня больш трох гадоў. Іх альбо забіваюць, альбо садзяць у турму. Аднак, на іх месца заўсёды прыходзяць іншыя, гатовыя змагацца й памерці за свабоду Бацькаўшчыны.
Геаграфічныя рамкі дзейнасьці ЕТА значна пашыраюцца. ЕТА супрацоўнічае з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Каталёніі й Галісіі. Некаторыя чальцы ЕТА, якіх перасьледуе паліцыя, нерабіраюцца ў Лацінскую Амэрыку, дзе актыўна ўключаюцца ў рэвалюцыйны працэс. У Нікарагуа баскі арганізавалі вышкальны лягер для баевікоў рэвалюцыйных рухаў Паўночнай Амэрыкі. У Мэксыцы падпольная сетка ЕТА налічвае каля 200 чалавек.
ЕТА пранікае ў Эўропу 6 ліпеня 1990 г. Яе баевікі зьдзейсьнілі выбух перад прадстаўніцтвам Гішпанскага банку ў Амстэрдаме. 28 траўня 1991 г. тры магутныя бомбы выбухнулі перад гішпанскай установай у Рыме.
Цікавы факт, зьвязаны з барацьбой ЕТА у шэрагах арганізацыі значная колькасьць жанчын. Самая вядомая з іх, Ідайя Лёпэс Р’яна, удзельніца 23 рэвалюцыйных забойстваў.
Апошнім часам ЕТА перасьледуюць няўдачы, сярод якіх — няўдалыя замахі на караля Хуана Карляса ды рэакцыйнага дзеяча Хасэ Марыя Азнара. Акупацыйны ўрад ужывае новыя мэтады барацьбы з баскскімі рэвалюцыянэрамі. Гішпанскія акупанты наладзілі сувязь з французкімі акупантамі, база арганізацыі на поўдні Францыі ліквідавана. Урад распрацаваў шырокія сацыяльна-палітычныя праграмы, скіраваныя на зьмяншэньне сацыяльнай базы ЕТА. Дзеючы гвалтам, прапагандай, сацыяльнымі праграмамі, сыстэма крадзе ў рэвалюцыі падтрымку народу. Так, на некалькі апошніх выбарах палітычны рупар ЕТА — партыя “Эры Батасуна” губляе колькасьць аддадзеных за яе галасоў (з 15% да 7%).
Аднак, і гэта не зламала арганізацыю. Яна ў чарговы раз зьмяніла тактыку. Тэракты пачалі набываць больш татальны характар. Вулічная Рэвалюцыя — вось яшчэ адна асаблівая дэталь новай тактыкі ЕТА. Арганізацыя паставіла мэту перамагчы на вуліцах гарадоў, выгнаць з іх чужынцаў, навесьці парадак з апартуністамі й здраднікамі.
У сакавіку 1996 году байцамі ЕТА быў забіты юрыст-навуковец, былы сябра Вярхоўнага суду Францыска Томас-і-Валіэнтэ. Валіэнтэ — сымболь Сыстэмы. Адной рукой ён будаваў “прававую дзяржаву”, другой — спрыяў нішчэньню баскаў. Вораг быў зьнішчаны сярод белага дня ў памяшканьні Мадрыдскага ўнівэрсытэту стрэлам у патыліцу — сымбалем рэвалюцыйнае кары. Гэтае забойства падзяліла Басконію на дзьве часткі. Адна, пры падтрымцы акупантаў, выйшла на вуліцы з пацыфістычнымі лёзунгамі. Іншая яшчэ з большай адданасьцю падтрымлівае рэвалюцыянэраў. Грамадзтва палярызавалася на аснове палітычных перакананьняў. Узьніклі перадумовы для масавай рэвалюцыйнай барацьбы й для паўстаньня. Гішпанская прапагандовая машына малюе байцоў ЕТА як галаварэзаў, як крымінальных злачынцаў, для якіх ідэя толькі прыкрыцьцё. ЕТА адказвае забойствамі крымінальных аўтарытэтаў і наркадзялкоў. Народ Басконіі на раздарожжы. Надыходзіць вялікая бура!
Читать дальше